Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Пружанскім раёне людзі патрабуюць пераносу дарогі

У Пружанскім раёне людзі патрабуюць пераносу дарогі

А вось так будуюць дарогі ў Кітаі. Фота: radiomir.by
У Пружанскім раёне ў вёсцы Новыя Засімавічы людзі ў межах кампаніі Рада Народных Дэпутатаў змагаюцца за перанос дарогі, якую мясцовыя ўлады правялі ў шчыльную да жылога дому.

Дадзеная дарога ставарае перашкоды, як жыхарам дому, так і іншым вяскоўцам. З-за шэрагу будынкаў дарога зусім не праглядаецца, што прыводзіць да небяспечных выпадкаў. Так, нядаўна мясцовы хлопчык патрапіў пад колы аўтамабіля, на шчасце ўсё абышлося - бяды не здарылася. У зімовы перыяд шчыльнае прыляганне дарогі да дому стварае небяспеку падзення снегу і лёду на галовы мінакоў, а ўлетку мясцовыя аматары алкаголю выкарыстоўваюць вокны дому як піўны столік, за якім можна выпіць і пагутарыць, распавядае актывістка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Наталля Шчарбачэнка.

З яе словаў, жыхары вёскі ўжо звярталіся да кіраўніцтва сельсавету і камунальных службаў, але безвынікова. У выніку яны былі вымушаныя скласці калектыўны зварот, які накіравалі ў міліцыю, сельсавет і камунальшчыкам. "Людзі вельмі ахвотна падпісваліся. За гадзіну мы сабралі больш за палову з прыблізна 40 подпісаў", - распавядае Наталля Шчарбачэнка.

Зараз жыхары Новых Засімавічаў чакаюць адказу на зварот.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.