Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ФЕСТЫВАЛЬ "РЭХА ДАХА" У ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ

ФЕСТЫВАЛЬ "РЭХА ДАХА" У ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ

15 чэрвеня (15.06.2013г.) у 18 гадзін ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” распачнецца фестываль эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХа”.
Гэта першы беларускі выязны “ДАХ”* – міжнародны фестываль саверсізму і ігдрасілізму (першае з іх – у лексіконе хрысціянскіх місіянераў канца І тыс. н.э. азначала “сеянне разумнага, добрага, вечнага”, а другое – вытворнае ад Ігдрасіль – святога дрэва ў скандынаўскай міфалогіі, якое сімвалізуе яднанне з мінулым.)
Гістарычная спадчына краіны трымаецца на асобных знакавых падзеях, матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама выбітных асобах, якія з’яўляюцца галоўнымі маркерамі этнасу. Яны ствараюць сваеасаблівы нацыянальны стрыжань, на якім грунтуецца і ўтвараецца ўся свядомасць народа краіны.
Першы беларускі выяздны “ДАХ”, які дагэтуль ладзіўся толькі ў Мінску і Берліне, прысвячаецца повязі нашых гістарычных нацыянальных постацей: Тадэвушу Рэйтэну, Напалеону Ордзе, Юзафу Крашэўскаму, Станіславу і Ганне Рэйтэнам… Ён пройдзе ў палацыку шляхціца Валенція Швыкоўскага, які прагнуў да культуры і волі, быў наватарам свайго часу, праз што знітоўваў грамадскасць, аб’ядноўваў людзей з рознымі думкамі, культурнымі і палітычнымі поглядамі.
У фестывалі прымуць ўдзел:
Фатографы: В.Вядрэнка, А.Мікус, С.Чарановіч, А.Ясінская, К.Булас, П.Палынская, Н.Сергіеня, В.Качура і інш.
Мастакі: А.Родзім, В.Васюкевіч, З.Вішнеў, Ю.Барысевіч, Н.Чэкан, З.Юркевіч, Марцін Райтэр (Аўстрыя), Барбара Фрагогна (Італія).
Літаратары: Ільля Сін і Зьміцер Вішнеў
Перформанс: суполка "Механёры Культуры", Тэатр Псіхічнае Неўраўнавагі, Юрась Барысевіч
Музыканты: Віктар Сямашка, Vesicatoria, Pavel Ambiont & VJ Solar Olga, КАБЫ-КАБЫ (г.Баранавічы), PLANET N (г.Мінск)
Кінапаказ маладога беларускага кіно (у асноўным работы студэнтаў Беларускай Акадэміі Мастацтваў – працы на рускай і беларускай мовах; стужкі, звязаныя з гісторыяй і культурай нашай Бацькаўшчыны, а таксама неардынарныя фільмы, якія вартыя ўвагі.)
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”
вул. Савецкая, 50
Уваход – 5 000 руб.
Тэл. для даведак: (801632) 2-18-96

----------------------------
*«Дах» (DACH) — міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва.
Упершыню ў 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «Тахелес» адбылася выстава беларускага мастацтва пад назвай «Дах». З 2003 г. «Дах» пачынае набываць рысы фестывалю. Куратарства бяруць на сябе мастакі Зміцер Юркевіч i Алесь Родзін. У фестывалі пачынаюць прымааць ўдзел больш за 100 творчых людзей – музыкаў, мастакоў шырокага профілю з Беларусі, Германіі, Украіны, Мексікі.Напрыканцы красавіка ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшоў "ДАХ -ХХ".
Асноўная мэта "ДАХа" - паказаць гледачам, як змяняецца ўдзеянне твораў на чалавека, калі побач суіснуюць музыка і фота, графіка і відэа-арт, перформанс і паэзія.


Для зацікаўленых рэпартаж з "ДАХ-КРАХ-ХХ" у Мінску.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.