Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дикая охота, или почему в городе стреляют в собак?

Каюся. Каюся, што ў лютым, калі на тэлефон дзяжурнага карэспандэнта паступіла тэлефанаванне ад жыхаркі горада Ніны Андрэеўны Шэпель, не разабралася з ім як след. Магчыма, гэта пазбавіла б і мяне ад трагедыі, якая здараецца ў кожнага ўладальніка сабакі, калі гіне яго чатырохлапы сябар.

— Суткі прайшлі, — дзялілася набалелым жанчына, — а ў вушах дагэтуль стаіць дзікі енк сабакі, якога ўчора забілі на маіх вачах на плошчы ў цэнтры горада. Ён біўся ў агоніі ў лужы крыві ў разгар дня, каля 12 гадзін. А калі б у гэты час вялі дзяцей у Палац культуры? Няўжо нельга пазбавіць людзей такога дзікага відовішча, як адстрэл сабак, і наладзіць іх адлоў? Пасля ўбачанага, у мяне здарыўся гіпертанічны крыз. (Са званка ў рэдакцыю 17 лютага).

Дикая охота, или почему в городе стреляют в собак?

 

 

Без увагі тое тэлефанаванне не засталося. Я звязалася з начальнікам участка “Добраўпарадкаванне” У.А.Шэлестам і папрасіла каментарый. Уладзімір Адамавіч, як, дарэчы, ужо не ўпершыню, наракаў на тое, што ў камунальшчыкаў няма грошай на адлоў і ўтрыманне безнаглядных жывёл, а скаргі на тое, што яны разгульваюць па гораду, паступаюць. Вось і вымушаны прыбягаць да такіх метадаў.

Я ўважліва азнаёмілася з палажэннем “Аб парадку дзейнасці арганізацый па адлову, адстрэлу, утрыманні і эўтаназіі безнаглядных жывёл у Рэспубліцы Беларусь” і, уздыхнуўшы, адклала яго ў бок. Парушэнні ў дзейнасці работнікаў “Добраўпарадкавання” былі відавочнымі, але іх таксама зразумець можна…

Праўда, аб гэтым я хутка пашкадавала, бо пераканалася: на жаль, такога разумення і спачування зусім няма ў тых, хто такія адстрэлы праводзіць.

…Адсутнасць на двары свайго сабакі заўважыла раніцай у сераду,    13 красавіка. Аўчарка знікла нейкім неверагодным чынам, пры зачыненых варотах. Пераскочыць праз дастаткова высокую агароджу сабака не мог. І навошта? Ён быў адданы гаспадарам і ніколі самастойна не сыходзіў з  двара. Нават калі зрэдку нехта забываў зачыніць за сабой веснічкі, сабака горда ляжаў у іх праёме, не звяртаючы ўвагі на прахожых і ўмовы надвор’я, і зусім не імкнуўся выйсці на вуліцу. Суседзі не раз здзіўляліся з такога вартаўніка. Таму, калі ён знік, найперш падумалі, што нехта ноччу яго проста зманіў, адчыніўшы  веснічкі. Многія не ўтойвалі, што самі хацелі мець у сябе дома такога прыгажуна з пагрозлівым выглядам і добрым норавам.

Мяне зразумее кожны, хто губляў сяброў. Аўчарку шукалі агулам: на машыне, пешшу, на веласіпедзе. Спынялі бясконцае мноства людзей з           адзіным пытаннем: “Нямецкую аўчарку не бачылі?” У абедзенны перапынак таго ж дня, як ён знік, я патэлефанавала асабіста начальніку “Добраўпарадкавання”  і папрасіла паведаміць пра любы сігнал з нагоды з’яўлення ў горадзе вялікага сабакі. Згодна з правіламі ўтрымання дамашніх катоў і сабак, такія паведамленні прымаюцца на працягу трох дзён з моманту іх знікнення. Мы не скупіліся на ўзнагароду за любую інфармацыю аб яго знаходжанні.

Доўгачаканая вестачка была жахлівай. Жанчына, якая прачытала аб’яву ў газеце аб нашай прапажы, паведаміла страшнае: сабаку застрэлілі раніцай у чацвер. Роўна праз суткі пасля яго знікнення. У ноч на 14 красавіка ён прыйшоў на неагароджаную прыватную сядзібу. Як расказалі відавочцы, сабака ляжаў на зялёным газоне, нікога да сябе не падпускаў, гаўкаў на гаспадароў. Выкліканыя работнікі “Добраўпарадкавання” вырашылі праблему хутка. Паляўнічы не прамахнуўся…

Дагледжаны (гэта было бачна нават няўзброеным вокам) сабака прабыў на той сядзібе да прыезду камунальшчыкаў лічаныя гадзіны. Прышчэплены ад шаленства, выхаваны і ведаючы ўсе каманды, нас ён разумеў з паўслова, адчуваў настрой і нават прадбачыў жаданні. Чаму ён не пайшоў адтуль самастойна, я магу толькі здагадвацца. Але чаму людзі не далі яму шанц на жыццё, зразумець не магу.  І так крыўдна: я  ж прасіла паведаміць пра сабаку, як цяпер атрымліваецца, за лічаныя гадзіны да яго забойства. А між тым, мой Джым чалавечую мову разумеў…

Цяпер наш сабака не дасць мне лапу, не будзе выглядаць на цокат абцасаў, адгукацца на шум рухавіка нашай машыны, несці міску, гуляць з дзецьмі, нарэшце, проста супакойваць. Але вельмі спадзяюся, што пасля гэтага артыкула пазбаўлю такіх пакут, якія перажываю сама, многіх сапраўдных аматараў сабак. Магчыма, калі нейкім недарэчным чынам згубяцца іх чатырохлапыя сябры, іх не застрэляць, як бадзяжных і хворых дварнякоў, а ўсё ж дадуць шанц на жыццё. Тым больш, што работнікі “Добраўпарадкавання” павінны гэта зрабіць.

Па ўсіх правілах, службовых і проста маральных, — яны павінны спачатку адлавіць безнаглядных жывёл, а пасля канчаткова вырашаць іх лёс. Згодна ж з палажэннем “Аб парадку дзейнасці арганізацый па адлову, адстрэлу, утрыманні і эўтаназіі безнаглядных жывёл у Рэспубліцы Беларусь”, іх адстрэл дапускаецца ў выключных выпадках па рашэнні мясцовых выканаўчых органаў. У маім выпадку, 14 красавіка, адстрэл быў зроблены незаконна. Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама А.В.Бушук, апошнія распараджэнні выканкама на адстрэл безнаглядных жывёл выдаваліся  на чатыры дні – 10, 11, 14 і 15 лютага. А калі так, дык куды глядзяць праваахоўныя органы, калі сярод белага дня па горадзе раз’язджаюць людзі са стрэльбамі і вядуць хаатычнае і дзікае паляванне на сабак? Дык навошта тады здзіўляцца скаргам  гараджан на выбітае шротам шкло ў вокнах ці пашкоджаны сайдынг на іх дамах?

Я зусім не супраць парадку. Наадварот, толькі “за”. У тым ліку і за тое, каб на нашых вуліцах не было бадзяжных жывёл, і за тое, каб узмацніць адказнасць саміх уладальнікаў сабак. Я ахвотна кампенсавала б нязручнасці, які даставіў мой сабака жыльцам прыватнай сядзібы, пакрыла б усе выдаткі камунальшчыкам. Нягледзячы на абставіны яго знікнення, я ўсё роўна нясу за яго адказнасць, бо ён – мой. Але ж толькі не страляйце!

І так думаю не толькі я. У Галіны  Лазурчанка, напрыклад, паўтара года не праходзіць душэўны боль з-за забойства работнікамі “Добраўпарадкавання” яе кокер-спаніеля. Раніцай 25 лістапада 2009 года яны застрэлілі сабаку на тэрыторыі гарадской школы на вачах дзяцей, бацькоў, настаўнікаў і самаго гаспадара. За бездакорную службу ў войску сабаку маладому чалавеку падарыў асабіста камандзір. Хлопец выхаваў сабаку, разам вярнуліся з арміі дамоў і што атрымаў?

Не думаю, што спаніель мог уяўляць небяспеку. Бегае не там, дзе трэба, – пакарайце гаспадара рублём, але толькі не траўмуйце душу. Ці не ў гэтым хаваюцца прынцыпы гуманнасці, што прапісана ў дакуменце, якім павінны кіравацца работнікі «Добраўпарадкавання»?

Няўжо гэта не зразумела?

Галіна Каляда.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.