Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Строим быстро. Или качественно?

Строим быстро. Или качественно?


У бягучым годзе на Пружаншчыне не спыняюцца будаўнічыя работы. Сярод найбольш значных аб‘ектаў варта адзначыць чатыры кааператыўныя дамы і гасцініцу ў райцэнтры, рэстаўрацыю заходняга флігеля  палаца Сапегаў, інтэрнат і гасцініцу ў г.п.Ружаны, грамадскі комплекс у аграгарадку «Жураўліны», дзіцячы садок у в.Лінова і плавальны басейн Кляпацкай СШ. Працягваецца будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах: сёлета ўваходзіны павінны справіць у вёсках Смаляніца, Клепачы, Навасёлкі, Калядзічы, Гарадзечна, Лыскава, Казлы і гарадскіх пасёлках Ружаны і Шарашова. У гэтым годзе павінен прырасці шэрагам вытворчых аб’ектаў і аграпрамысловы комплекс раёна. Будаўнічыя работы вядуцца на 23 малочнатаварных фермах, працягваецца ўзвядзенне свінакомплекса ва ўрочышчы Бор-Ліпы, жывёлагадоўчых комплексаў каля вёсак Вашчынічы і Кабылаўка. Хутка будуць гатовы да прыёму ўраджаю бульбасховішчы каля вёсак Харава, Малочкі і Лінова, фруктасховішча каля в. Янаўцы, КЗС і ЗСК каля вёсак Мокрае, Роўбіцк, Лыскава і Сланімцы. Уласныя камбікормавы завод і склад мінеральных угнаенняў будуюць ААТ «Ружаны-Агра» і «Айчына». Пастаянны нагляд за гэтымі аб’ектамі ажыццяўляе інспекцыя Дзяржбуднагляду. Як зазначае інспектар У.С.Жуковіч, пра адказны падыход сведчаць адсутнасць аварыйных сітуацый, а таксама скарг у інспекцыю ад грамадзян на якасць будаўніцтва. Аднак не абыходзіцца без недахопаў. Падчас 114 праверак выяўлены 853 значныя дэфекты, па якіх падрадчыкам выдадзены 23 прадпі-санні. Вынесены дзесяць пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці службовых асоб за неналежнае ўтрыманне будаўнічых пляцовак на аб’ектах каля вёсак Смаляны, Мурава, Вашчынічы і Ляжайка. Па 16 аб’ектах выдадзены адмовы ў сувязі з неадпаведнасцю іх зацверджанай праектнай дакументацыі. Алег Сідарэнка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.