Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Одна тонна макулатуры сохраняет 13 деревьев. А вы пользуетесь контейнерами для раздельного сбора бытовых отходов?

Одна тонна макулатуры сохраняет 13 деревьев. А вы пользуетесь контейнерами для раздельного сбора бытовых отходов?


ЗГОДНА з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі», у раёне распрацавана  «Праграма раздзельнага збору бытавых адходаў». У мінулым годзе ёю было ахоплена каля 70% насельніцтва шматпавярховай забудовы — горада, гарадскога пасёлка Ружаны і Новых Засімавічаў са Слабудкай. Што значыць ахоплена? На спецыяльна падрыхтаваныя ў розных мікрараёнах пляцоўкі ўстаноўлена па тры кантэйнеры рознага колеру: сіні — для збору шкла, зялёны — для макулатуры, жоўты — для пластыкавых бутэлек. Спачатку «Камунальнікам» было закуплена і ўстаноўлена 68 такіх кантэйнераў. Сёлета яшчэ 90. Пастаўлена задача ахапіць раздзельным зборам бытавых адходаў 100% насельніцтва. Для чаго гэта патрэбна, калі адходы ўсё роўна вывозяцца на палігон?— спытаецеся вы. — Раздзельна сабранае шкло, пластык і папера,— патлумачыў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Г.Г.Навадворскі,— на палігон цвёрдых бытавых адходаў не вывозяцца. З кантэйнераў іх дастаўляюць на станцыю сартавання, якая працуе ў Сланімцах. Чаму не адразу на перапрацоўчае прадпрыемства? Таму што многія гаспадары ніяк не могуць прывыкнуць да неабходнасці дзяліць сваё смецце на фракцыі і ў кантэйнер для пластыкавых бутэлек выкідваць менавіта пластыкавыя бутэлькі, а ў кантэйнер для макулатуры менавіта паперу, а не пластыкавыя бутэлькі. Камунальнікам жа даводзіцца выбіраць з раздзельных кантэйнераў цэлыя мяшкі з усялякімі зборнымі бытавымі адходамі, якія патрэбна выносіць толькі да аўтамашыны-смеццявозкі. Кожнаму трэба цвёрда засвоіць: кантэйнеры — гэта не смеццявозкі. Пластык, папера і шкло, якія ў іх збіраюцца, з’яўляюцца сыравінай, з якой потым вырабляецца шмат патрэбных рэчаў. На станцыі сартавання яны прасуюцца ў цюкі. Бутэлькі і шкло перад гэтым нават дзеляцца па колеры, згодна з умовамі перапрацоўкі. І толькі потым адпраўляюцца на перапрацоўчыя заводы: шкло — у Баранавічы, папера — у Слонім, пластыкавыя бутэлькі — у Брэст. За мінулы год «Камунальнікам» было здадзена больш чым 73 тоны макулатуры, 36 тон шкла, 25 тон пластыку. У тым ліку і з дапамогай іх раздзельнага збору. Не намераны камунальныя службы адступаць і сёлета, і ў будучым. Як вобразна зазначыў Георгій Георгіевіч, у кожнага кантэйнера для смецця двайное дно: адно — звычайнае, а другое — «залатое». І пацвердзіў свае словы лічбамі: ўсяго адна тона сабранай у асобныя кантэйнеры паперы і кардону, пластыкавых бутэлек і пакетаў, пенапалістыролу і шкла ўратуе ад знішчэння 13 дрэў, захавае амаль тры 200-літровыя бочкі нафты, з’эканоміць 4100 кВтг электраэнергіі і больш як 30 л чыстай вады. Ганна Хадаровіч.

 

А вы пользуетесь контейнерами для раздельного сбора бытовых отходов?

Да. Нет. Рядом с моим домом нет такого контейнера.

 

Просмотреть результаты

 

Одна тонна макулатуры сохраняет 13 деревьев. А вы пользуетесь контейнерами для раздельного сбора бытовых отходов?

Загрузка ...

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. Геннадий Геннадий 27 май 2012, 12:07 !
    0
    В г.Гродно стоят во дворах обезличенные металлические контейнеры желтого и зелёного цвета,для ТБО, соответственно никто не знает для каких видов ТБО они предназначены. Данный факт свидетельствует о формализме и отсутствии осмысленной государственной *воли*,политики, в направлении формирования у населения современных правил проживания, толерантности и соответственно уважения к окружающему миру. К сожалению чиновники - бюрократы и поэтому восседают на индивидуальных *трончиках*, полагая,что жизнь создана под них и им *наплевать* на состояние окружающего пространства, главное проявлять *гибкость* и угодничество по отношению к вышестоящим *боссикам* . Только активная гражданская позиция населения сможет поддерживать социальный и экологический баланс , в противном случае каждый получит то, чего он заслуживает

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.