Святая Ганна зноў будзе апякункай Ружан
У музеі Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў даводзілася бываць не раз. Таму па праву адношу сябе да непасрэдных сведкаў адраджэння гісторыка-культурнага помніка. І магу адзначыць: маладая ўстанова не стаіць на месцы, развіваецца, абагачае і пашырае свае фонды. Наведвальнікам, у каторы раз яны не далучаліся б да гісторыі, заўсёды ёсць чаму здзіўляцца, адкрываць для сябе невядомыя дагэтуль старонкі мінулага…
Прыемна, што работы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны не спыняюцца. Нарэшце завершана першая чарга рэстаўрацыі ўнікальнага палацавага комплексу: услед за ўсходнім і заходні флігель таксама гатовы прымаць турыстаў. Музей, які становіцца паўнапраўным гаспадаром новага будынка, атрымаў магчымасць пашырыць свае выставачныя і экспазіцыйныя залы.
Сёння музей уяўляе сабой чатыры экспазіцыйныя, адну выставачную і адну канфэрэнц-залу, не ўлічваючы службовых і іншых памяшканняў. Турысты маюць магчымасць наведваць яго як з экскурсійнымі паслугамі, так і самастойна. Дзве залы прысвечаны гісторыі Сапегаў, адна распавядае пра гісторыю мястэчка як асноўную рэзідэнцыю знакамітага магнацкага роду. Некалькі квадратных метраў архітэктурных рэшткаў, выяўленых падчас археалагічных работ, закансерваваны пад шклом і выклікаюць асаблівую цікавасць у наведвальнікаў.
Асобнай увагі заслугоўвае зала «Гасцёўня канцлера», дзе ў інтэр’ерах XVII-XVIII стагоддзяў можна зрабіць памятныя фота-здымкі, правесці ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу ці стаць удзельнікам тэатралізаванай мастацкай рэканстуркцыі, над стварэннем якой супрацоўнікі музея працуюць сумесна з мясцовым Домам культуры. Напрыклад, паводле слоў дырэктара музея Руслана Кнігі, распрацаваны сцэнарый тэатралізаванага мерапрыемства з багатымі пачастункамі, акцёрамі ў касцюмах, шляхты, стылізаваных пад ХVII стагоддзе. Унікальныя копіі і арыгінальная халодная зброя: шаблі, мячы, мушкеты, — а таксама мэбля ХVIIІ-ХIХ стагоддзяў дапамагаюць стварыць уражанне ўрачыстасці і акунуцца ў мінулае. Многія экспанаты, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, перададзены ў фонд музея археолагамі, працаваўшымі на тэрыторыі комплексу, святаром Свята-Траецкага касцёла ксяндзом Янушам Пулітам, краязнаўцамі Юрыем Малышэўскім і Міколам Папекам, а таксама жыхарамі пасёлка і раёна, у сем’ях якіх захаваліся каштоўныя рарытэты.
У выставачнай зале свае работы можа выставіць на суд наведвальнікаў любы мастак.
У пачатку 2012 года на ўязной браме з’явілася скульптура святой Ганны, якая шанавалася як праваслаўнымі, так і католікамі.
— Святая Ганна — бабуля Ісуса Хрыста, апякунка бяздзетных, ткацтва, маленькіх мястэчак… Дарэчы, статую ўстанавілі не проста так, — удакладняе Руслан Кніга, — выява святой узвышалася тут і раней, аднак на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў была знішчана. Аднавіць яе ўдалося па старажытных чарцяжах, дзе было ўказана і яе знаходжанне.
Аўтарства скульптуры належыць брэсцкаму майстру Аляксею Паўлючыку, вядомаму нам больш па скульптуры «Муха і Вец» у Пружанах.
— Забягаючы наперад, скажу, што статую дапоўняць і лаўровыя вянкі, якія будуць вянчаць аснову кампазіцыі. Рэшткі сапраўдных, якія некалі ўпрыгожвалі ўязную браму, будуць рэстаўраваны.
Нягледзячы на адсутнасць шырокай рэкламы, летась заданне па аказанні платных паслуг музей перавыканаў удвая. Таму сёлета планы куды больш амбіцыйныя: за год (не ўключаючы выручку ад продажу тавараў сувенірнай лаўкі) супрацоўнікі музея павінны зарабіць 50 мільёнаў рублёў.
— Хаця турыстычны сезон звычайна адкрываецца толькі ў сярэдзіне красавіка, наплыў груп турыстаў быў ужо ў сакавіку, а гэта дае падставы меркаваць, што планы будуць выкананы і сёлета.
Наогул, з завяршэннем першай чаргі рэстаўрацыйных работ у музея з‘я-віліся прываблівыя перспектывы. У першую чаргу яны звязаны з наданнем абласному фестывалю «Ружанская брама» статусу традыцыйнага, яго арганізацыя ідзе поўным ходам. Усе планы наконт сёлетняга тут не сталі раскрываць, але зазначылі, што запланавана навуковая канферэнцыя па вывучэнні і папулярызацыі гістарычнай спадчыны роду Сапегаў. Удзел у ёй прымуць навукоўцы, дырэктары музеяў і архіваў з пяці краін Еўропы. Варта згадаць, што ў адной з музейных залаў вісяць не толькі партрэты славутых гістарычных дзеячаў Сапегаў, але і фотаздымкі прадстаўнікоў магнацкага роду, якія жылі і жывуць у розных краінах свету.
— На некаторых продкаў Сапегаў, нашых сучаснікаў, мы выйшлі з запрашэннем прыняць удзел у «Ружанскай браме», — расказвае Руслан Сяргеевіч. — Таму спадзяемся, што хтосьці з іх знойдзе магчымасць прыехаць на гістарычную радзіму ўжо сёлета і стане шаноўным госцем нашага свята. З рашэннем асноўных гаспадарчых праблем, павелічэннем колькасці штатных супрацоўнікаў плануецца арганізаваць туры па ўнікальных гістарычных мясцінах не толькі Ружаншчыны, але і Брэстчыны і, магчыма, нават Беларусі.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Пружан
Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»
Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".
В Пружанах мужчина пришел на площадь с красно-зеленым флагом - его судили, дали штраф
Хотите узнать больше? Ему назначили 945 рублей штрафа.
В Пружанах на месте бывшего еврейского гетто нашли человеческие кости
Хотите узнать больше? Сколько человек там было захоронено, пока не известно.
В Беловежскую Пущу возвращаются медведи. Их здесь не было почти 200 лет
Хотите узнать больше? Последний пущанский медведь был убит в 1846 году.
В Пружанском районе водителю Mercedes стало плохо за рулем, он снес знак и вылетел в кювет
Хотите узнать больше? Авария произошла 18 марта, около 09.25, в деревне Лежайка.
Могла сгореть вся парковка. Расстрел автомобилей из фейерверка попал на видео в Пружанах
Хотите узнать больше? Происшествие случилось на улице Интернациональной.
В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода
Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.
В Пружанском районе с неба упала редкая птица
Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.
Объявления
Теплица Агро-Стандарт Оцинкованная. Бесп...
569 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных домов и бань.Пру...
600 бел.руб.
13:38, 22.11.2021Фасовщик сухофруктов Вахта проживание
1 500 бел.руб.
12:13, 25.10.2021Грузчик-маркировщик Вахта в Минске
1 500 бел.руб.
12:12, 25.10.2021Сварщик (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
20:29, 31.08.2021О Пружанах
До 11-го колена смог проследить свою родословную уроженец д.Слобудка Владимир Аркадьев
Подробнее Уладзімір Ігаравіч Аркадзьеў нарадзіўся ў Слабудцы ў 1967 годзе ў сям’і ваеннаслужачага з Казані Ігара Уладзіміравіча і жыхаркі вёскі Дабучын Алы Ільінічны ...
Интересная Беларусь
БПЦ предлагает сделать нового святого из ликвидатора униатства в Беларуси
Подробнее До того, чтобы канонизировать Иосифа Семашко, не додумались даже при российских царях. Хотя для них в первую очередь было выгодно подчинение Русской православной церкви униатов, которыми 150 лет