Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Специально для родителей: все о детских садах

 

Специально для родителей: все о детских садах


Красавік з’яўляецца адметным месяцам у рабоце раённага аддзела адукацыі. Менавіта ў гэты час пачынаецца папярэдняе камплектаванне груп у дзіцячых садках, складаюцца спісы дзяцей, якія хутка пачнуць наведваць дашкольныя ўстановы. Мам і тат хвалююць практычна адныя і тыя ж пытанні: як стаць на ўлік маючых патрэбу ў наведванні дашкольнай установы, у які садок і калі можа пайсці сын ці дачка, дзе атрымаць накіраванне ў дашкольную ўстанову і г.д.

 

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама А.М.Імховік адказвае на гэтыя і іншыя пытанні. — Антаніна Мікалаеўна, з якога ўзросту дашкольная адукацыя з’яўляецца абавязковай?

— У новым Кодэксе аб адукацыі, які пачне дзейнічаць з 1 верасня бягучага года, як і ў дакументах, якімі мы кіраваліся дагэтуль, прапісана: дашкольная адукацыя, як неад’емная частка асноўнай адукацыі, з’яўляецца абавязковай з часу спаўнення дзіцяці пяці гадоў. Да пяці гадоў яна магчыма таксама, але ўжо па жаданні бацькоў. Гэта вызначаецца і працэдурай пастаноўкі дзяцей на ўлік.

— Многія бацькі запісваюць сваіх дзетак на ўлік ледзь не з дня нараджэння. Няўжо не хапае месц у садках? Ці гэта абумоўлена нейкімі іншымі прычынамі?

— Улік наладжваецца перш за ўсё для таго, каб загадзя ведаць, колькі дзяцей пачне наведваць садок сёлета, колькі — у наступныя гады. Месца ў садку каштуе дзяржаве нятанна. Таму трэба спланаваць работу ўстаноў так, каб усе яны былі задзейнічаны, згодна з устаноўленымі заканадаўствам нормамі напаўняльнасці ўзроставых груп, штатным раскладам, фінансаваннем. І ў той жа час улічвалася зацікаўленасць бацькоў.

— Для бацькоў важна, каб садок размяшчаўся недалёка ад іх дома і ў той жа час адпавядаў усім іх запатрабаванням.

— Безумоўна. Пры гэтым бацькам трэба ведаць, што са 118 груп, якія адкрыты ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў 2010-2011 навучальным годзе, ёсць дзве санаторныя (яслі-сад №9 г.Пружаны), чатыры інтэграваныя (садкі №№5, 8 і 17), дзве групы для дзяцей з парушэннямі мовы (яслі-садкі №№7 і 9) і 50 рознаўзроставых груп агульнага назначэння. Разам з тым, на базе дашкольных устаноў адкрыта шэсць пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (садкі №№3,4,6,7,9,10). Спецыяльная адукацыя дашкольнікаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і ранняя карэкцыя ажыццяўляюцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Прычым 17 дзіцячых дашкольных устаноў раёна працуюць з рускай мовай навучання, 22 — з беларускай. У іх працуюць 284 педагогі (у тым ліку — 182 выхавацелі, 15 кіраўнікоў фізвыхавання, 36 музычных кіраўнікоў, 11 настаўнікаў-дэфектолагаў і 6 педагогаў-псіхолагаў). Сёлета ў садках адкрыты 44 платныя гурткі для дзецей 4-5 гадоў. Па заяўках сем’яў апошнія гады актыўна адкрываюцца і такія новыя формы дашкольнай адукацыі (у тым ліку і на платнай аснове), як адаптацыйныя пляцоўкі, вячэрнія групы, групы выхаднога дня кароткачасовага знаходжання.

— Дэмаграфічная сітуацыя ў раёне няпростая. Як гэта ўплывае на напаўняльнасць дзіцячых дашкольных устаноў?

— Вы хочаце сказаць, што садкі пустуюць? Наадварот! Напрыклад, у густанаселеным маладымі сем’ямі Паўночным раёне горада ўжо столькі дзяцей, што ўладкаваць усіх іх у бліжэйшы садок «Ня-дзелька» няма магчымасці. Таму, згодна з генпланам забудовы горада, у 2013 годзе тут плануецца будаваць яшчэ адну дашкольную дзіцячую ўстанову. На 2015 год будаўніцтва садка запланавана ў раёне вуліцы Еўфрасінні Полацкай. У апошнія гады існуе праблема і ў Лінове. Таму сёлета тут таксама плануецца ўвесці новыя яслі-сад на 95 месц. І пералік гэты можна прадоўжыць: ідзе будаўніцтва другога будынка Сухопальскага вучэбна-педагагічнага комплекса, дзе размесцяцца басейн і другая група дашкольнікаў. Дадатковыя групы для дашкольнікаў плануецца ўвесці ў Клепачах, Навасёлкаўскім НПК. У мінулым годзе пашырыліся дзіцячыя садкі ў Вялікім Сяле і Мокрым…

— Гэта не можа не радаваць: дзяцей большае, значыць, Пружаншчына маладзее. А колькі сёння ўстаноў, забяспечваючых дашкольную адукацыю, гатовы прыняць іх пад сваё крыло?

— Па стану на 1 студзеня бягучага года ў раёне працуе 17 вучэбна-педагагічных комплексаў «дзіцячы сад-школа», 9 дзіцячых садкоў, 13 ясляў-садкоў. З гэтай колькасці —             7 дашкольных устаноў знаходзяцца ў Пружанах. Хачу зазначыць, што пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў наведванні гэтых устаноў дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» з 15 мая мінулага года ў аддзеле адукацыі райвыканкама (кабінет №404).

— Якія дакументы патрэбны для пастаноўкі на ўлік?

— Пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Пастаноўка на ўлік робіцца бясплатна, у дзень звароту. Дата звароту лічыцца ўліковай датай для ўключэння малога ў спісы ўстановы ў адпаведнасці з узростам. Ён будзе стаяць на ўліку да моманту атрымання накіравання ў садок, адрас якога вызначаецца таксама пры пастаноўцы на ўлік. Пры накіраванні ў санаторную групу разам з вышэйпералічанымі дакументамі неабходна мець яшчэ і заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, а для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэа-білітацыі. Пры гэтым трэба ўлічыць, што тэрмін дзеяння накіравання ў дашкольную ўстанову — 15 дзён, а прыём ажыццяўляецца да 1 верасня — штогод з улікам ўзросту дзіцяці па стану поўных гадоў на гэты час. Калі дзіця не трапляе ў заяўленую установу, у любым выпадку яно будзе ўладкавана ў іншы дзіцячы сад, дзе ёсць месца.

— Бацькоў цікавіць, колькі каштуе ўтрыманне іх сына ці дачкі ў садку.

— Пры наведванні дашкольнай установы бацькі аплочваюць толькі 40% кошту харчавання. Поўнае ўтрыманне дзіцяці ў дашкольнай установе і датацыя на харчаванне (60%) фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў. У мінулым годзе на адно дзіця дашкольнага ўзросту бюджэт выдаткоўваў 4 801 000 рублёў.

Інтэрв’ю ўзяла Ганна Хадаровіч.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.