Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Швейцарски дар» и «Старый Амстердам» от Пружанского молочного комбината уже на полках магазинов

Новыя віды сыроў еўрапейскай якасці (але па беларускай цане!) распрацавалі пружанскія сыраробы. Першая партыя такіх сыроў паступіла ў магазіны Пружан, Брэста і Мінска.

«Швейцарски дар» и «Старый Амстердам» от Пружанского молочного комбината уже на полках магазинов

 

 

“Швейцарскі дар” з тлустасцю 40% і “Стары Амстэрдам” (50%) сярод іншых сыроў найперш вылучаюцца сваім знешнім выглядам: шчыльнасцю і наяўнасцю буйных вочак – да двух сантыметраў у “швейцарскім” і з гарошыну ў “амстэрдамскім”. А яшчэ — формай і колерам пакрыцця. У адрозненне ад круглага “Расійскага”, новыя віды сыроў вырабляюць прамавугольнай формы па 15 кілаграмаў у еўраблоку ў пакрыцці з больш сучаснага полімернага матэрыялу. І калі “швейцарскі” мае прывычнае воку пакрыццё жоўтага колеру, то “амстэрдамскі” – цёмна-фіялетавага. Аднак самае галоўнае – еўрапейская якасць новых відаў сыроў: яна павінна задаволіць сапраўдных гурманаў.

«Швейцарски дар» и «Старый Амстердам» от Пружанского молочного комбината уже на полках магазинов

 

 

Над гэтым сыраробы працавалі больш года. Асвоілі новыя тэхналогіі вырабу і паспявання сыру. Як зазначае галоўны тэхнолаг ААТ “Пружанскі малочны камбінат” Ж.М.Падалянчык, на выраб “Швейцарскага дару” і “Старога Амстэрдама” ідзе пружанскае малако толькі вышэйшага гатунку. Аднак галоўную ролю ў з’яўленні новай высокаякаснай прадукцыі мае майстэрства сыраробаў.

Дзеля гэтага яны асвоілі сучасную надзвычай складаную тэхналогію. І ў гэтым — не толькі шчырая праца работнікаў малочнага кам-біната, вынік іх ведаў і шматгадовага вопыту, значны асабісты ўклад кожнага спецыяліста. Вялікую работу па выпуску новай прадукцыі правялі інжынер-хімік А.А.Кузняцова і вядучы інжынер-мікрабіёлаг А.М.Баршчэўская. Новыя цвёрдыя сыры атрымаліся надзвычай смачнымі дзякуючы прафесіяналізму майстроў-сыраробаў Т.І.Рыжкоўскай і Н.Ціханчук, аператару кіравання лініі  І.Я.Цішуровай.

Новыя  віды сыроў дастаткова “капрызныя”. Яны вылежваюцца амаль удвая даўжэй, чым добра знаёмы пакупнікам “Расійскі”, патрабуюць пастаяннага пераварочвання, выспяваюць паступова. Таму і кошт іх значна вышэйшы за кошт тых сыроў, якія мы прызвычаіліся бачыць на паліцах магазінаў. А вось у параўнанні з цвёрдымі элітнымі сырамі, якія спажываюць еўрапейцы, наадварот, значна ніжэйшы. Таму задачу, якую ставілі перад сабой пружанскія сыраробы, – забяспечыць айчыннага спажыўца элітнай прадукцыяй па даступнай цане, – можна лічыць выкананай.

— Група элітных сыроў, выпуск якой мы нядаўна асвоілі на камбінаце, — расказвае начальнік цэха Алена Мікалаеўна Карсюк, — адрозніваецца саладкавата-арэхавым смакам. Гэта цвёрдыя сыры, якія цудоўна спалучаюцца з белым віном, вінаградам, іншай садавінай. Яны даюць непаўторны смак запечанай бульбе і мясу.

Аднак на дасягнутым нашы сыраробы не спыняюцца. У іх планах асваенне і выпуск яшчэ аднаго віду – галандскага сыру “Мааздам дэ люкс”. Ён здаецца прывабным меншымі тэрмінамі выспявання, а значыць, і цаной. Над новымі распрацоўкамі паспяхова працуе інжынер па якасці М.С.Пекач. І, мяркуючы па ўсім, гэта таксама ў іх атрымаецца. А значыць, пераборлівы пакупнік хутка ўбачыць на паліцах магазінаў яшчэ адну навінку.

Варта супакоіць аматараў  сыру “Расійскага”, на вытворчасці якога пружанскія сыраробы ўдала  спецыялізуюцца шмат гадоў і гэтак жа паспяхова экспартуюць яго за мяжу: аб’ёмы “Расійскага” паменшаны не будуць. Аднак паспрабаваць “швейцарскі” і “амстэрдамскі” вельмі рэкамендуюць – ну, неабходна ж нарэшце адчуць сябе гурманамі!

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымку: галоўны тэхнолаг Ж.М.Падалянчык, інжынер па якасці М.С.Пекач і начальнік сыраробчага цэха А.М.Карсюк.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.