Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На хоккейном турнире «Золотая осень» пружанская команда заняла второе место

На працягу трох лістападаўскіх дзён Пружаны жылі хакеем. У Лядовым палацы праходзіў дзіцячы міжнародны турнір сярод хакеістаў 1998 года нараджэння «Залатая восень-2011».

Падобныя спаборніцтвы праводзяцца ўпершыню і сабралі шэсць каманд з гарадоў Беларусі і Расіі. За галоўны прыз па кругавой сістэме змагаліся: «СДЮШАР» (Мінск), «ДЮСШ» (Брэст), «Сіняя птушка» (Масква), «ДЦАР» (Гродна), «ЦАР» (Жлобін), «ДЮСШ №2» (Пружаны).

На хоккейном турнире «Золотая осень» пружанская команда заняла второе место

 

 

Арганізатарамі турніру выступілі Пружанскі райвыканкам, а таксама бацькоўскі камітэт каманды падлеткаў 1998 года нараджэння ДЮСШ №2.

Падчас урачыстага адкрыцця турніру да яго ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуўся старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч. Дзяўчаты паднеслі капітанам каманд караваі — ад пружанскай зямлі. Прагучалі дзяржаўныя гімны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

На хоккейном турнире «Золотая осень» пружанская команда заняла второе место

 

 

Першымі на лёд выйшлі гаспадары і госці з Масквы. Не прайшло і пяці мінут, а лік на табло ўжо быў 2:0 на карысць нашай каманды. Здавалася, што калі так пойдзе і далей, то саперніку не пазбегнуць разгрому. Але далей  гульня выраўнялася. На першы перапынак каманды пайшлі пры ліку 2:1 на карысць пружанцаў. Пасля другога перыяду нашы вялі з лікам 5:4. Фінальная сірэна зафіксавала перамогу гаспадароў — 8:7.

На хоккейном турнире «Золотая осень» пружанская команда заняла второе место

 

 

У сваім другім матчы пружанская каманда без праблем «разабралася» з хакеістамі Гродна — 8:5, а ў трэцім — у няпростай барацьбе вырвала перамогу ў дружыны  Жлобіна — 3:2.

Усе з нецярпеннем чакалі сустрэчу лідараў, якая адбылася ў апошні дзень турніру. Каманды Брэста і Пружан мелі дагэтуль на сваім рахунку па тры перамогі. Напружаная барацьба ішла толькі на працягу двух перыядаў. У трэцім нашы не здолелі аказаць годнага супраціўлення і саступілі з лікам 3:9.

Завяршаўся турнір сустрэчай каманд Мінска і Пружан. Пружанцы на працягу ўсяго матча вялі ў ліку. На пачатку трэцяга перыяду пры ліку 5:3 на карысць гаспадароў трэнер сталічнай дружыны нечакана вырашыў спыніць гульню і павёў сваіх хакеістаў у раздзявальню.

На хоккейном турнире «Золотая осень» пружанская команда заняла второе место

 

 

У напружанай барацьбе прайшла гульня паміж камандамі Брэста і Жлобіна. Брастаўчане святкавалі перамогу — 4:3.

Такім чынам, пераможцамі турніру сталі хакеісты Брэста, якія атрымалі пяць перамог у пяці сустрэчах. Другое месца ў пружанскай каманды, а трэцяе — у дружыны Жлобіна.

Падчас закрыцця турніру пераможцы і прызёры атрымалі кубкі і медалі. Спецыяльнамі прызамі адзначаны лепшыя хакеісты ў кожным з гульнявых амплуа, а таксама лепшы бамбардзір турніру, якім стаў Ілья Сушко з Брэста. Лепшым абаронцам прызнаны наш Антон Фралоў.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота)


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.