Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пружанские фигуристы вернулись с международных соревнований с победами

Пружанские фигуристы вернулись с международных соревнований с победами


З чарговай перамогай вярнуліся  пружанскія фігурысты з трэцяга туру міжнародных спаборніцтваў “Зорачка”, што праходзілі ў Гомелі.  У бронзавым класе выхаванкам Вольгі Уважанай не  было роўных. Нашы дзяўчынкі перамаглі ўсіх сваіх суайчынніц, а таксама гасцей з Расіі і Украіны. Першай стала Таццяна Мігіц, другое месца за Вікторыяй  Хмялеўскай, Надзея Новік была трэцяй.У сярэбраным класе паказала сябе Ангеліна Лібакова. Ангеліна спаборнічала з дзяўчынкамі 1998-2000 гадоў нараджэння, суддзямі было прынята рашэнне асобна вылучыць малодшых (тых, хто нарадзіўся ў 2000 годзе). Тут Ангеліне дасталося другое месца. Таксама яна атрымала спецыяльны прыз ад харэографаў за лепшую кампазіцыю.Усе дзяўчынкі зараз выступаюць у новых касцюмах і з новымі праграмамі. Займаецца з імі брэсцкі харэограф Надзея Веракса. Выхаванец трэнера Руфіны Ганчарук Яўген Пузанаў таксама дабавіў медалёў у нашу скарбонку. Таленавіты хлопчык стаў трэцім у міжнародных спаборніцтвах і другім сярод беларусаў.

НА ЗДЫМКУ: Таццяна Мігіц, Ангеліна Лібакова,  Яўген Пузанаў, Вікторыя  Хмялеўская, Надзея Новік.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (Фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.