Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Пружанских обменниках спрос на белорусские рубли

Першы тыдзень пасля таргоў на дадатковай сесіі валютнай біржы прынёс доўгачаканыя вынікі і для пружанцаў. І самы галоўны з іх — з’яўленне ў абменных пунктах наяўнай валюты. Як паказваюць папярэднія вынікі, не спраўдзіліся ні самыя аптымістычныя, ні, што найбольш радуе, песімістычныя прагнозы. Першапачатковы кошт долара і еўра на валютнай біржы банкі і ўзялі за аснову так званага камерцыйнага попыту-прапановы.

В Пружанских обменниках спрос на белорусские рубли

І ўсё-такі першы тыдзень валютнай свабоды пацвердзіў словы Прэзідэнта краіны.  У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што ў жыхароў рэспублікі на руках у сярэднім сем з паловай мільярдаў долараў ЗША.  І пераважная большасць чакае выгаднага курса, каб абмяняць іх на беларускія рублі.

Гэта якраз і назіралася ў абменніках раёна. Напрыклад, як паведаміў дырэктар пружанскага ЦБУ ААТ «Беларусбанк» Э.М.Канановіч, толькі 20 верасня насельніцтва здало каля пяці тысяч долараў, а купіла толькі 610. Такая ж сітуацыя і ў пунктах аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк»: па словах намесніка ўпраўляючага Т.І.Чарнуха, у асобныя дні людзі здавалі да 12 тысяч долараў. Лідарам продажу застаецца расійская валюта, якую банкі купляюць дзясяткамі тысяч рублёў. А вось еўра, нягледзячы на тое, як ліхаманіць Еўрасаюз, мала хто здае.

Аднак незалежныя эксперты раяць захоўваць галаву халоднай і не надта давяраюць сённяшняму ажыятажу вакол валютнай сітуацыі. Лепш за ўсё захоўваць свае зберажэнні ў некалькіх валютах. І самае галоўнае — не ў панчохах, дзе грошы абавязкова абясцэняцца. Як самы эфектыўны сродак страхавання ад інфляцыйных працэсаў усе эканамісты адзінадушна называюць банкаўскія ўклады. Асабліва прывабліваюць цяперашнія працэнтныя стаўкі ў беларускіх рублях: у названых вышэй банках дэпазіты ў айчыннай валюце маюць да 38% гадавых.

Безумоўна, гэта не абароніць у поўнай меры ад інфляцыі, але як мага больш наблізіць зберажэнні да росту цэн у магазінах. Дарэчы, некаторыя пружанцы пралічылі сённяшнюю сітуацыю і паступаюць менавіта так: як паведамілі карэспандэнту «раёнкі» ў банках, назіраецца і тэндэнцыя безнаяўнага пераводу валютных укладаў у беларускія дэпазіты.

Алег Сідарэнка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.