Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Паперне прошел очередной турслет. Главный приз уехал в Могилевцы

На сёлетнім турыстычным злёце работнікаў прадпрыемстваў і  арганізацый раёна ўдзельнікаў чакаў сюрпрыз: райкам прафсаюза работнікаў АПК устанавіў асобны прыз для каманды-пераможцы аграпрамысловага-комплексу. Турыстычны злёт традыцыйна прайшоў на возеры Паперня, на гэты раз – у апошнія выхадныя жніўня. Удзел у ім прынялі восем каманд, якія спаборнічалі ў фігурным ваджэнні веласіпеда, стральбе, валейболе, тэхніцы воднага і пешаходнага турызму, спартыўным арыентаванні, іншых конкурсах.

Аднак самым відовішчным, на думку арганізатараў злёту – РК БРСМ, аддзелаў моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама — быў конкурс кулінарны. Да яго рыхтаваліся загаддзя. І тэму “Лясная казка” кожная з каманд раскрыла з фантазіяй і арыгінальнасцю. На суд журы былі прадстаўлены і вожыкі з мяса, і елачкі з агуркоў. Але ж самым цудоўным атрымалася страва ў каманды з Магілявецкай псіхіятрычнай бальніцы, і гэта прызналі нават сапернікі.

На Паперне прошел очередной турслет. Главный приз уехал в Могилевцы

 

Адметна, што на гэтым турзлёце сумясцілі прадстаўленне каманды і абарону кулінарных шэдэўраў у адным конкурсе. І не прагадалі. Некаторыя каманды абарону сваіх страў пераўтварылі ў цэлыя міні-спектаклі з песнямі і танцамі.

Наогул, барацьбу каманды вялі не на жартачкі сур’ёзную і напружаную. Магчыма, гэта звязана з тым, што значна абнавіліся каманды новымі ўдзельнікамі, усё больш і больш праяўляюць актыўнасць маладыя спецыялісты. Асабліва гэта датычыць каманды з ААТ “Ружаны-Агра”. Падтрымліваюць сваіх падначаленых і кіраўнікі. Напрыклад, дырэктар Ружанскай мэблевай фабрыкі В.М.Сідоранка асабіста прыязджаў на Паперню. Аднак мацнейшыя былі вызначаны па падліку атрыманых балаў. Пераможцамі сталі каманды Магілявецкай псіхіятрычнай бальніцы, РАУС і ААТ “Жураўлінае”, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. У “Жураўлінае” паехаў і абяцаны райкамам прафсаюза работнікаў АПК грашовы прыз. Але ўсе ўдзельнікі, незалежна ад таго, заваявалі яны перамогу ці не, раз’ехаліся  задаволенымі. Нездарма тыя тры дні называлі не інакш, як шчаслівымі.

Галіна Каляда.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.