Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка выявілі тушу дзіка і прыналежнасці для палявання. Па словах затрыманага, застрэленую жывёлу ён знайшоў у лесе.

Снежаньскай ноччу ўвагу супрацоўнікаў інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету прыцягнуў аўтамабіль, які ехаў па лясной дарозе. Сігнал пра прыпынак кіроўца праігнараваў і вырашыў схавацца. Недоўгачасовая пагоня для легкавіка скончылася ў кювеце. Па папярэдняй версіі, з-за язды па бездаражы ў аўтамабіля адмовілі тармазы і на заваротку кіроўца не даў рады з кіраваннем. Нашчасце, у ДТЗ ніхто не папакутаваў.

Як паведамілі TUT.BY у Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, у пашкоджаным аўтамабілі падлоўчага знайшлі паляўнічы карабін, патроны, іншае прыладдзе для палявання, а таксама тушу дзіка.

У дачыненні супрацоўніка лясгаса ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 ст. 282 прым КК РБ (Незаконнае транспартаванне дзікай жывёлы). Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, ці арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Апроч таго, па факце незаконнай здабычы двух кабаноў была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа па ч. 2 ст. 282.

Нагадаем, пад канец мінулага года набылі моц змены і дадаткі ў Крымінальны кодэкс, якія ўзмацнілі адказнасць за незаконнае паляванне. У прыватнасці, з'явіўся артыкул за незаконнае транспартаванне ці разрабленне дзікай жывёлы.

Крыніца: TUT.BY
Малюнак: Будзьма беларусамі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.