Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Пружанах опять не будет Купалля

З 6 на 7 ліпеня адзначаецца самае таямнічае і  рамантычнае, ахутанае мноствам легенд і містычных гісторый свята. Як сведчаць нашы продкі, менавіта ў гэтую ноч ведзьмы ўстройваюць шабаш, русалкі спрабуюць зацягнуць свае ахвяры пад рачныя пні і карчы, а кожнага, хто наведвае лес, падсцерагаюць лесуны. Як і тысячу гадоў таму, у гэты вечар юнакі і дзяўчаты зноў будуць плясці вянкі, загадваць жаданні, пераскокваць цераз вогнішча, купацца пад загадкавым святлом Месяца і, безумоўна, шукаць Папараць-кветку. Гэта адно з нямногіх свят, традыцыі якога амаль не змяніліся і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

В Пружанах опять не будет Купалля

 

 

Нашы старажытныя продкі-язычнікі называлі яго Купаллем. Хрысціяне — днём нараджэння святога Іаана Прадцечы, ці Яна Хрысціцеля, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста.

У глыбокай старажытнасці  верылі, што ў дзень летняга сонцастаяння межы паміж светам людзей і замагільным светам знікаюць. Адсюль столькі ў гэтага свята паданняў і легенд. Безумоўна, многія з іх тычацца працэсаў, якія адбываюцца менавіта ў прыродзе. І для гэтага ёсць падставы: у пачатку ліпеня росквіт прыроды дасягае кульмінацыі. Нездарма ўсе паданні і павер’і пранізаны шчырай удзячнасцю зямлі за такую шчодрасць.

Да свята моладзь рыхтуецца з самага ранку. Дзяўчаты з песнямі збіраюць кветкі і травы: плятуць вянкі, упрыгожваюць кветкамі свае дамы. Юнакі ў гэты час упарадкоўваюць месца для святкавання — абавязкова ля вады ці на скрыжаванні дарог. Тут устанаўліваецца кола — сімвал Сонца і чучала з саломы — сімвал нячыстай сілы. Потым чучала абавязкова будзе спалена на кастры.

Варта адзначыць, што агню ў гэты вечар заўсёды адводзілася асаблівая роля. Напрыклад, пераскокванне цераз касцёр азначала ачышчэнне цела і душы. Пры гэтым маладыя дзяўчаты стараліся не крануць полымя, у іншым выпадку па павер’і яны яшчэ доўга не выйдуць замуж. Туды ж, у агонь, яны кідалі і вянкі: чый вянок згарыць першым, тая першай выйдзе замуж.

Пасля гульняў з агнём надыходзіў час варажбы. Самая распаўсюджаная і прыгожая — гэта спусканне вянкоў на ваду. Калі твой вяночак тут жа паплыве,— чакаць табе хутка су-джанага, а застанецца ля берага, — хадзіць у дзеўках яшчэ цэлы год. Прымацаваная да вянка запаленая свечка нават дапаможа ўбачыць твар каханага.

Але галоўная інтрыга Купалля звязана, безумоўна, з Папараць-кветкай. Як сведчыць легенда, яна зацвітае толькі ў гэтую ноч і ўсяго на некалькі імгненняў. І той, хто зможа адшукаць і сарваць гэтую цуда-кветку, становіцца самым багатым чалавекам на зямлі, яму даруюцца незвычайныя здольнасці разумення мовы траў, дрэў і жывёл. Адна ўмова: Папараць-кветку трэба не проста знайсці, але і занесці дахаты на раскрытай далоні, не аглядваючыся на тое, што адбываецца навокал.

Яшчэ нашы продкі лічылі, што ў ноч на Купалле адкрываюцца скарбы, закапаныя ў зямлю. Таму многія з іх шукалі не толькі адну шчаслівую кветку.

Аб’ектыўнасці дзеля трэба адзначыць, што, як лічаць вучоныя, у папаратніку ўвогуле няма кветак, а свецяцца ў цемры яго споры. І то толькі ў каралеўскага, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Як бы там ні было, але і ў нашыя дні практычна на кожным вадаёме гарыць касцёр і весяліцца моладзь. Купалле было і застаецца святам маладосці і кахання. На жаль, у Пружанах ужо каторы год адмяняецца яго святкаванне.

Ганна Хадаровіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.