Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наш новый конкурс: «Я не поэт, но я скажу стихами»…

Заданне гэтага конкурсу просценькае: мы прапануем вам пачатак вершаванай страфы (два радкі), а  працяг яе вы павінны прыдумаць самі. Напрыклад, Буря мглою небо кроет, Вихри снежные крутя… Лучше Пушкина такое Не создать тебе дитя.
Наш новый конкурс: «Я не поэт, но я скажу стихами»…

Мы не абмяжоўваем вашай фантазіі і колькасці варыянтаў.  Здзівіць усіх сваім талентам прапануем па трох намінацыях: Г¤самы смешны працяг, Г¤самы філасофскі працяг, Г¤самая ўдалая рэклама нашай газеты. Выбар мовы – за вамі. Свае творы  дасылайце ў рэдакцыю, мы іх адразу будзем публікаваць. Паспяшайцеся! Не выключана, што ваш варыянт прыйдзе ў галаву і некаму іншаму. Лепшым паэтам гарантуем павышаны ганарар! Заданні конкурсу 1.Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў?.. 2.Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць… 3.Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня… 4.Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. Алена Паўлаўна Кот (г.Пружаны) піша: Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Смяялася, чытаючы, да слёз: Прыдумае ж любімая газета! Пахваліць газету не прамінула і Ірына Мурашка з Пружан: Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Ты на “раёнку” падпішыся і тады Даведаешся, ўпэўнена, аб гэтым! *** Цікава, а  як жа думаюць жыць далей нашы паэты? А вось як. Ірына Мурашка: Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Лепш аблівацца на марозе І з фізкультураю дружыць! Алена Паўлаўна Кот: Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць… А у двары расце бяроза, Зялёным лісцем шапаціць. І кажа мне яна паціху: “Ну, што ж ты, дурань, так жывеш? Якое здарылася ліха, Што ты гарэлку толькі п’еш?” Вольга Грышкевіч (г.Пружаны): Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. І вечнае пытанне мучыць розум: Піць, родную, яе альбо не піць?
Алена Мароз (в.Лінова): Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Няма капейкі за душою, “Раёнку” трэба ўсё ж купіць!
Ёсць у нашай пошце і варыянты працягаў на рускамоўныя радкі: Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. Ты, милая, немного поспешила: Струю направила левее, не туда. (Ирина Мурашко). Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. Не понял сразу, что же это было, Такое сильное на склоне дня? (Елена Кот). Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. Когда-то с тобою весной Мы здесь целовались впервые. (Елена Кот). Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. Когда же доставят сюда «Раённыя будні» родные?! (Ирина Мурашко).
Лейтматывам сённяшняга агляду сталі радкі настаўніцы з Ружан Святланы Агеявец, якая піша: —Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? – Спытаў рэдактар, прачытаўшы стос На конкурс высланых сюжэтаў. І далей наша аўтарка разважае, як адказна быць сапраўдным паэтам, а не проста рыфмавальшчыкам радкоў.  Поўнасцю з ёю згодны. І таму звяртаемся да вас з просьбай  больш сур’ёзна адносіцца да  допісаў, калі вы хочаце ўбачыць сваё прозвішча на старонках газеты: яўная непісьменнасць (такая, якая не паддаецца нават рэдакцыйнай праўцы), безумоўна, друкавацца не будзе. Дарэчы,  менавіта гэтая тэма ўздымаецца і ў працягу Ірыны Курачынскай з Пружан: Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Ўсе пішуць: сумнае і смешнае да слёз, А ты, раёнка, ўсё друкуеш гэта. Даволі катэгарычную ацэнку  творчасці дала Ларыса Мелеш (г.Пружаны): Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Таму што рыфмаплётаў – цэлы воз, І не спрачайцеся вы з гэтым! На шчасце, гэта не датычыцца большасці дасланых вамі твораў. Васіль Макарчук з в.Лінова прапануе такую версію: Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Бо попыт на паэтаў быў узрос, І сталінскі лесапавал быў ім за гэта. У Святланы Агеявец больш светлыя асацыяцыі: Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Таму, відаць, што ў іх агульны лёс: Цяплом сваёй душы сагрэць планету. На нашу думку, гэтыя радкі чытачкі з Ружан прэтэндуюць на тое, каб быць прызнанымі лепшымі. А цяпер пра другое заданне. Тут так-
сама ёсць аб чым задумацца, пасумаваць і пасмяяцца. Валерый Нікалаеў даслаў такія радкі: Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Пітво —  здароўю яўная пагроза, Бясспрэчна гэта! Але як не піць? З гэтым пагаджаецца і Ірына Курачынская (г.Пружаны): Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Разбіў гарэлку – ўпала з воза, Дык як мне, людзі, не тужыць? Больш глабальна на гэту тэму разважае Канстанцін Здановіч, жыхар в.Зеляневічы: Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць, Гарэлка – нацыі пагроза, Я, значыць, мушу яе ўжыць! “Мне б вашы клопаты!” – пэўна, падумае Настасся Бублевіч з Пружан, бо яе непакоіць вось што: Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Без ведаў, ведаю, няпроста У БДУ мне паступіць. Як сведчаць  лісты ў рэдакцыю, рус-
камоўныя паэты неяк вяла адрэагавалі на нашы заданні. Аднак і тут ёсць радкі, якія заслугоўваюць увагі. Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. А уходя, с собой ты захватила Все деньги, что дарила мне родня. (Светлана Агеевец, г.п.Ружаны). *** Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. Теперь я приложу все силы, Чтоб приняла меня твоя родня. (Галина Горохова, г.Пружаны). *** Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. Но мне и этого хватило: Женился я в теченье дня! *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. И Господа славят со мной Создания эти живые! (Валерий Николаев, г.п.Ружаны). *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые… Вчера я была молодой, А нынче виски уж седые. (Ирина Курачинская, г.Пружаны). *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. Районка родная со мной И рядом дубы вековые. (Дмитрий Козловский, д.Клепачи). Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Бо недахопаў у раёне – воз, А вырашыць – няма аўтарытэтаў. (І.У.Пятрашка, г.п.Ружаны). *** Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Бяры сякеру і шыбуй у лес, А я і сам падумаю над гэтым! (Ю.М.Мазнюк, в.Сухаўшчына). *** Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Шкада: я да паэта не дарос, Хоць і сябрую я з табой, газета. (Галіна Гарохава, г.Пружаны). А вось наша даўняя чытачка і няштатны аўтар Алена Іванаўна Раманоўская з в.Роўбіцк нават з гэтай нагоды напісала вельмі сімпатычны верш, які варта змясціць поўнасцю: Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? Не разумею: жартам ці ўсур’ёз Кагосьці сёння непакоіць гэта? Чаму у нас паэтаў – як бяроз, Чаму у нас бяроз – нібы паэтаў? У Роўбіцку мо больш за сто бяроз, Куды ж тады падзеліся паэты? Таму сяджу і крыўдна мне да слёз… А мо на ўвазе меліся Пружаны? Бо у сяле Гняды яшчэ цягае воз, А ў горадзе Пегасы у пашане. І зноў сяджу і думаю ўсур’ёз: Лягчэй у горадзе рыфмуюцца куплеты. Пасадзім мы яшчэ бяроз – Няхай пад імі вырастуць паэты! Будзем спадзявацца,  што вырастуць. А цяпер пра другое наша заданне, пра тое, «як нам быць і жыць». Абыдземся таксама без каментарыяў. *** Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць… Жыццё – бы тая баба з воза, Як злезла – конь шпарчэй бяжыць. (Галіна Гарохава, г.Пружаны). *** Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Бо я – паэт, і скончылася доза, Пара ісці  з бярозкай гаварыць. (Ю.М.Мазнюк, в.Сухаўшчына). *** Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць. Запала ў сэрца прыгажуня Роза: З ёй ажаніцца мне і не тужыць? (Ірына Грынюк, г.Пружаны). *** Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей і як мне жыць: Прыходзіў зяць пазычыць грошай, Аднак жа можа іх прапіць?! (Алена Мароз, в.Лінова). *** Сяджу і думаю цвяроза, Як быць далей  і як мне жыць… І што ў жыцці мне дапаможа Каханне любай заслужыць? (Аляксандр Неміровіч, г.Пружаны). У самы раз перайсці да тэмы ка- хання – наступнага нашага задання. У Василия Макарчука  из д.Линово вот что получилось: Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. И страсти всёсжигающая сила Вдруг подстегнула, будто коммунальников пеня. Лариса Мелеш (г.Пружаны) пишет: Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта, одного меня. Волною чувство накатило – Не погасить в душе огня! В чем-то солидарен с ней Емельян Воронич из Хоревы: Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта одного меня. Любимая! Ты верно поступила, Парней других подходы отклоня. А вот о чем тревожится Галина                    Толстик (д.Ворониловичи): Любовь твоя нежданно окатила, Как из брандспойта одного меня. Весь жар влюблённого мгновенно остудила: Не сесть бы мне на белого коня… І некалькі дасланых вашых  працягаў пра нашу прыроду і кветкі палявыя. *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. Здесь агротуристы со мной Из Штатов… Такие ту-пы-е!.. (Канстантин Зданович, д.Зеленевичи). *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. «Раённыя будні» читаю взапой — Не надо ни Пушкины, ни Полевые! (Василий Макарчук, д.Линово). *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые… Неладное что-то со мной: В места потянуло глухие. (Емельян Воронич, д.Хорева). *** Сижу на опушке лесной, Гляжу на цветы полевые. Удачно я этой весной «Районку» купила впервые. (Галина Горохова, г.Пружаны).
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.