Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Дзень роднай мовы ў Пружанах паказалі батлейку пра злога пана (фота)

У часе імпрэзы выконвалі духоўныя песні і паказвалі лялечны тэатр.

На Дзень роднай мовы ў Пружанах паказалі батлейку пра злога пана (фота)

Псалмы спяваў праваслаўны гурт, а дзеці-каталікі паказалі батлейку пра злога пана і няшчасны народ Гурт “Амафор” у складзе юнака і дзвюх жанчын праспяваў сем беларускамоўных псалмоў. Завяршыў свой выступ гімнам “Магутны Божа”. Спектакль “Дудка-самагудка” доўжыўся каля гадзіны. Адна з арганізатарак вечарыны, актывістка Таварыства беларускай мовы Тарэса Жэгалава патлумачыла:

“Гурт “Амафор” — яны самі патэлефанавалі мне. “А каб перад вамі выступіць са сваімі песнямі?” Мы і прапанавалі: “А давайце на Дзень мовы”. Гэта праваслаўныя. А спектакль паставілі школьнікі. Яны з многіх школ горада. Яны з каталіцкай абшчыны”.

Спектакль брэсцкай паэткі і драматурга Зінаіды Дудзюк увасабляе распаўсюджаную ў беларускай літаратуры фабулу барацьбы народа супраць злога пана і ягоных наймітаў. Пан хоча выкарыстаць чароўную дудку, каб усе пад яе скакалі.

У гарадскі Дом культуры прыйшло каля ста цікаўных. Прысутныя таксама не засталіся пасіўнымі гледачамі. Па раздадзеных цэтліках яны развучылі малітву за Беларусь і праспявалі яе разам у канцы сустрэчы. Усе — і малыя, і дарослыя — атрымалі святочны каравай.

На Дзень роднай мовы ў Пружанах паказалі батлейку пра злога пана (фота)
На Дзень роднай мовы ў Пружанах паказалі батлейку пра злога пана (фота)
На Дзень роднай мовы ў Пружанах паказалі батлейку пра злога пана (фота)
На Дзень роднай мовы ў Пружанах паказалі батлейку пра злога пана (фота)

Крыніца: Еўрарадыё

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.