Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кнігу пра вайну 1812 года прэзентавалі ў Пружанах

Кнігу пра вайну 1812 года прэзентавалі ў Пружанах

Раней аўтар прадставіў манаграфію “Паміж Напалеонам і Аляксандрам” у Польшчы.

Кандыдат гістарычных навук Леанід Несцярчук тлумачыць гэта так:

Аўдыторыя там падрыхтаваная больш. Спачатку Напалеон аднавіў Вялікае Герцагства Варшаўскае. Палякі зладзілі канферэнцыю. Мяне запрасілі выступіць з гэтым дакладам “Беларусь у 1812 — 1813 гадах”. У нас двухсотыя ўгодкі тых падзей прайшлі ціха-мірна. Нічога не ладзілі”.

Са словаў спадара Несцерчука, дзеля кнігі ён некалькі гадоў працаваў у архівах Францыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Нямеччыны і Польшчы. У манаграфіі больш за тысячу трыста бібліяграфічных спасылак, з іх каля 400 на замежных мовах.

Першая ў Беларусі прэзентацыя 300-старонкавага фаліянта вагой у паўтара кілаграмы прайшла ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” у рамках святкавання яго 20-х угодкаў. На імпрэзу прыйшло каля сотні цікаўных.

Далей кніга будзе прэзентаваная ў Брэсце. Яна ўжо мае добрую прэсу: аўтары адзначаюць, што гэта першая вялікая праца, у якой паход Напалеона ў Расію ацэньваецца з пункту гледжання беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

Крыніца: Еўрарадыё

Дадатковыя фота з юбілея:

Фота Леаніда Патапчука.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.