Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Как в Кобрине прошел праздник игры и игрушек СООО «ПП Полесье»

Сімвал шчаслівага дзяцінства

Якім павінна быць дзяцінства? Яркім на фарбы, багатым на станоўчыя эмоцыі і ўражанні, цёплым і сонечным на пачуцці і ўсмешкі. Менавіта такім яно і запомніцца дзецям, якія хоць аднойчы паўдзельнічалі ў вялікім свяце гульні і цацкі СТАА “ВП Палессе”, што прымяркоўваецца да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Пяць гадоў назад, калі ўлады горада разам з зацікаўленымі асобамі абмяркоўвалі арганізацыю мерапрыемства, якое б стала візітнай карткай Кобрына, ніхто нават уявіць не мог, што свята гульні і цацкі набудзе такі вялікі размах, заўважыў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык у звароце да ўдзельнікаў. Валянцін Васільевіч падзякаваў кіраўніцтву прадпрыемства за сацыяльнае партнёрства, дзякуючы якому было здзейснена шэраг дабрачынных акцый, сярод якіх “Разам мы зможам многае” па ўсталяванні афтальмалагічнага кабінета, устаноўка скейт-пляцоўкі і інш.

Распачалі свята яркім касцюміраваным парадам удзельнікі арт-праекта “Дзеці планеты”. Як адзначыла кіраўнік Галіна Сакалова, трэці год яна прывозіць у Кобрын самых лепшых вакалістаў, музыкантаў, танцораў з разнастайных калектываў свету, тых, якія здольны падарыць слухачам незабыўныя ўражанні. У сваю чаргу дзеці таксама насычаюцца станоўчай энергетыкай і з задавальненнем чакаюць новых сустрэч з кабрынчанамі.

На працягу двух дзён ні адна са шматлікіх пляцовак, якія размясціліся на 10000 м2 плошчы гандлёвага цэнтра “Палессе”, не пуставала.

У самых маленькіх удзельнікаў свята карысталіся папулярнасцю сектары з цацкамі прадпрыемства “Палессе”, клоўны і казачныя персанажы, якія быццам з экрана тэлевізара сышлі да іх, катанне на веласіпедах, гульні ў пясочніцы, маляванне, батуты, дзіцячыя горкі. Магчымасцяў для праяўлення фантазіі і творчых здольнасцяў хапала ўсім. Каля сцяны з вялікага канструктара, якая стала прыемнай навінкай гэтага года, рэалізаваць свае вялікія ідэі дзецям дапамагалі і дарослыя.

Гонкі на электрамабілях, скаладром, боўлінг, выступленні картынгістаў Кобрынскага клуба ДТСААФ, ролераў, “жалезныя коні” кобрынскіх байкераў, спаборніцтвы RC Drift на радыёкіраваных мадэлях, фехтаванні на бяспечных мячах ( “спачан”), камп’ютарныя танкавыя баталіі, водныя атракцыёны прыцягвалі як малых, так і падлеткаў. Аматараў спорту таксама не абышлі сюрпрызы. Акрамя традыцыйных турніраў па футболе і пляжным валейболе, якія сабралі нямала прыхільнікаў камандных гульняў, прысутныя свята маглі на ўласныя вочы ацаніць вартасць машыны Mammoet, пастаяннага ўдзельніка ралі-марафонаў “Дакар” і “Шаўковы шлях”.

Для бацькоў і тых, хто плануе імі стаць, Фондам ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь былі арганізаваны цікавыя майстар-класы “Дзеці ў бяспецы”, якія расказалі маладым бацькам, як абараніць сваіх дзяцей ад небяспечных і непрыемных выпадкаў. Не меншую цікавасць выклікаў і музычны майстар-клас ад групы “Нагуаль”. Жывыя гукі скрыпкі, гітары, барабанаў, дудкі краналі сваёй меладычнасцю і душэўнасцю…

Уся двухдзённая імпрэза была нішто іншае, як казка, добрая казка, дзе льецца радасць і смех, дзе дабро заўсёды перамагае злое, дзе кожны вучыцца жыць у міры і згодзе, знаходзіць сабе новых сяброў. Казка, якая назаўсёды застанецца ў дзіцячых сэрцах як сімвал іх шчаслівага дзяцінства.

Алена БАКУН.

НА ЗДЫМКАХ аўтара: яркія імгненні свята.



Как в Кобрине прошел праздник игры и игрушек СООО «ПП Полесье»





Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с