Маленькія чытачы Кобрынскай бібліятэкі сустрэліся з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя
Крок да знакамітасці
Нават каб напісаць адно невялікае апавяданне або казку для самага маленькага чытача, трэба веды, а каб стаць знакамітым і ствараць шэдэўры, пісьменнік павінен пастаянна развівацца, валодаць інфармацыяй з розных галін навукі і мастацтва. Гэтую думку, агучаную лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя ў час сустрэчы, арганізаванай супрацоўнікамі Кобрынскай раённай дзіцячай бібліятэкі, добра засвоілі маленькія слухачы. Гутарка, якая прайшла на адным дыханні, не пакінула раўнадушным вялікую колькасць прысутных, да якой далучыліся і не толькі дзеці, а і ўсе, хто апынуўся ў гэты час у бібліятэцы.
Калі гаварыць пра героя сустрэчы і ўласныя веды, то яго ўменне трымаць аўдыторыю, а тым больш, калі гэта — маленькія слухачы, увагу якіх цяжка сканцэнтраваць надоўга нават у сілу іх фізіялагічных асаблівасцяў, якраз-такі і сведчыць пра шырокі кругагляд пісьменніка, яго энцыклапеднасць, эрудыцыю і добрае веданне псіхалогіі дзяцей.
Ураджэнец украінскага горада Херсона, з грузінскімі і беларускімі каранямі Валерый Тамазавіч жыве ў Мінску даўно і ўжо лічыць сябе ў душы чалавекам Сусвету. Шлях у літаратуру яго быў доўгім –першы свой твор ён напісаў у даволі сталым па пісьменніцкіх мерках узросце –у дваццаць гадоў. Але лёс заўсёды веведзе чалавека на свой шлях, нават калі прыйдзецца ісці некаторы час не па той дарозе. Так і Валерый Тамазавіч: каб зразумець, што яго наканаванне – несці станоўчыя эмоцыі і добры настрой дзецям, выхоўваючы іх праз творы, прыйшлося павучыцца на ветэрынара. Любы вопыт – гэта вопыт, і з яго трэба ўзяць як мага больш карысці, а не шкадаваць, што марна патраціў час, лічыць пісьменнік.
Калі дзеці з задавальненнем слухалі творы пісьменніка, яго аповед пра шлях да творчасці, крыніцу натхнення, пошукі ідэй і вобразаў, а ў гэтым добрым дарадцам, падказчыкам і нават прататыпам многіх твораў з’яўляецца шасцігадовы сын Міша, то самога аўтара ўразілі яго маленькія слухачы. Іх пытанні былі настолькі глыбокімі і рознабаковымі, што Валерый Тамазавіч не мог не падкрэсліць цікаўнасць і начытанасць сваёй аўдыторыі.
Але вось на пытанне, што адрознівае іх ад дарослых, малыя хоць і прывялі шмат прыкладаў, галоўнага не адзначылі. Жыццёвы вопыт — так, яго ў іх пакуль што няма. Ён прыйдзе з гадамі і толькі да тых, хто ўмее вучыцца і слухаць, думаць і аналізаваць, хто імкнецца адкрыць для сябе Сусвет і пабудаваць правільную мадэль паводзінаў у грамадстве нават праз жартоўныя ўчынкі і дзіцячыя разважанні дасціпных і такіх зразумелых для любога ўзросту герояў Квілорыі Шуркі і Леркі.
Акрамя стварэння ўласных твораў Валерый Квілорыя займаецца выдавецтвам кніг для дзяцей іншых аўтараў. Прэзентацыя твораў Юрыя Палякова, Крысціны Стрэльнікавай і інш. выклікала ў школьнікаў не меншую цікавасць, а расказ, як створанае за школьнай партай апавяданне можа трапіць у друкарню і знайсці свайго чытача, магчыма, падштурхне кагосьці з дзяцей з вялікай фантазіяй зрабіць свой першы крок да знакамітасці.
Алена БАКУН.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Валерый Квілорыя з вучнямі гімназіі г.Кобрына.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Новая книга В. Орлова «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя», стоимость в Академкниге 350 тысяч рублей
Подробнее Вышла в свет новая книга Владимира Орлова и Дмитрия Герасимовича «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя», продолжение популярного издания« Страна Беларусь».


