Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Па працы і пашана!

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.02.2018 г. №51 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу. сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў трактарыст-машыніст ААТ “Гарадзец-агра” Аляксандр Заноўскі быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.



Як адзначае сам Аляксандр Аляксеевіч, пашана да працы на зямлі перадалася яму ад бацькоў, якія выхоўвалі хлопца ў атмасферы павагі да долі хлебароба. Таму асаблівых ваганняў пры выбары жыццёвага шляху не было – пасля школы Аляксандр пайшоў у механізатары. Пачынаў у СВК “Дружба народаў”, адкуль, як і старшыня гаспадаркі Іван Цецярук, перайшоў у ААТ “Гарадзец-агра”. Тут ён хутка заваяваў павагу калектыву, атрымаў рэпутацыю высокакласнага спецыяліста і надзейнага таварыша. Ад нядаўняй паездкі ў Мінск у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці на цырымонію ўрачыстага ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь засталіся самыя яркія ўражанні.

— Такое маштабнае мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – гэта не толькі вялікая пашана да ўсіх аграрыяў, але і прыклад таго, што працаваць на сваёй зямлі ў нашай краіне – годная і пачэсная справа, — адзначае Аляксандр Заноўскі. – Выдатныя ўспаміны пакінула і наведванне Вялікага тэатра оперы і балета. Вельмі прыемна, што ў нашай Беларусі значнасць сельскагаспадарчай працы падкрэсліваецца на такім высокім узроўні

Працы для добрага механізатара у ААТ “Гарадзец-агра” хапае заўсёды – неўзабаве пачнецца вясенняя сяўба. На момант нашага візіту Аляксандр Заноўскі займаўся падрыхтоўкай да вясновага севу пасяўнога агрэгата. Затым нарыхтоўка кармоў і ўборка збожжа, у час якой наш герой зменіць трактар “МТЗ-3022” на збожжаўборачны камбайн, на якім, дарэчы, ён штогод становіцца “тысячнікам”, а летась намалаціў каля 1400 тон збожжа. Па параду і дапамогу да гэтага працавітага чалавека звяртаецца і моладзь, і старэйшыя калегі – як адзначаюць у калектыве, ён заўсёды прыходзіць на дапамогу і ставіць інтарэсы гаспадаркі вышэй за свае асабістыя.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Аляксандр Заноўскі на мехдвары ААТ “Гарадзец-агра” .


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с