Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фармальны падыход недапушчальны

Выбарчая кампанія 2018 года, падвядзенне вынікаў і зацвярджэнне плана работы гарадскога аб’яднання прафсаюзаў і Кобрынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” – гэтыя і іншыя пытанні знайшлі разгляд у час семінара-нарады з ідэалагічным і прафсаюзным актывам Кобрыншчыны. У рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Гурына і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Кузіч.



Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, выбарчая кампанія патрабуе ад кожнага з нас максімальнай засяроджанасці — фармальны падыход да гэтага пытання недапушчальны. Старшыня прадметна пагаварыў з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Кобрыншчыны і выказаў надзею, што працоўныя калектывы адзначацца актыўным удзелам у надыходзячых выбарах.

Вынікі работы за 2017 год падвёў старшыня Кобрынскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Трубчык. Ён падкрэсліў, што гарадское аб’яднанне прафсаюзаў на Кобрыншчыне з’яўляецца самай масавай грамадскай арганізацыяй, 188 “пярвічак” якой ахопліваюць больш за 23 тысячы чалавек. Шматграннай з’яўляецца і спецыфіка работы, якая ўключае развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, садзейнічанне галіновым прафсаюзам у стварэнні новых “пярвічак”, маніторынг праблемных пытанняў у сферы аплаты працы, занятасці насельніцтва, аховы працы. Высока ацаніла дасягненні кабрынчан намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Гурына, якая падкрэсліла, што Кобрынскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў утрымлівае першае месца ў вобласці, уступаючы толькі Брэсту.

Знайшло разгляд і такое актуальнае пытанне, як рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Як адзначалася на працягу семінара-нарады, самае галоўнае – што гэты дакумент будзе садзейнічаць стварэнню новых працоўных месцаў і забяспечваць індывідуальны падыход да кожнага. Калі нехта свядома не плаціць налогі, гэта азначае толькі тое, што за яго іх плаціць нехта іншы. Кожны чалавек, які можа працаваць, павінен на роўных удзельнічаць у фінансаванні паслуг, якія нам прадастаўляе дзяржава. У той жа час выказваліся прапановы ствараць гарантыі занятасці для добрасумленных работнікаў – напрыклад, замацаваць на ўзроўні заканадаўства прадоўжванне кантракту для тых супрацоўнікаў, якія працуюць без пакаранняў.

Аб рабоце Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” расказаў старшыня Раман Мельнік. Ён адзначыў, што “Белая Русь” на Кобрыншчыне дынамічна развіваецца – толькі за мінулы год пярвічныя арганізацыі з’явіліся на ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” і ААТ “Брэсцкія традыцыі”, і падкрэсліў, што ў “Белай Русі” заўсёды рады бачыць ініцыятыўных і актыўных грамадзян. Напрыканцы мерапрыемства Раман Мельнік і Міхаіл Трубчык уручылі граматы, пісьмы падзякі і каштоўныя падарункі лідарам “пярвічак” “Белай Русі” і прафсаюзных арганізацый за актыўную дзейнасць і добрасумленную працу.

Вынікі семінара-нарады падвёў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён адзначыў, што ідэалагічныя і прафсаюзныя лідары павінны быць сапраўднымі пасіянарыямі, якія ў стане ўзначаліць і павясці людзей за сабою, і менавіта ад гэтых лідараў у многім залежыць настрой, які пануе ў калектывах. На кантролі ідэалагічнага і прафсаюзнага актыву павінны знаходзіцца такія пытанні, як прапаганда сямейных каштоўнасцяў, здаровы лад жыцця, прафілактыка шкодных звычак, якія непасрэдна ўплываюць на дэмаграфічную сітуацыю ў рэгіёне. Вялікія праблемы пачынаюцца з малой нядбайнасці – недапушчальна быць абыякавымі да людзей, якія жывуць побач з намі, да якасці іх жыцця і да падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне і датычацца кожнага з нас. У заканчэнні намеснік старшыні райвыканкама падкрэсліў значнасць ролі працоўных калектываў у развіцці Кобрыншчыны і пажадаў ім новых поспехаў і дасягненняў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Міхаіл Трубчык уручае грамату старшыні прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Ручайка” Валянціне Уласовіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с