Дынаміка са знакам “плюс”
Падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2017 год, пастаноўцы задач на бягучы год быў прысвечаны сход актыву органаў выканаўчай улады і гаспадарчых кадраў, які 14 лютага адбыўся ў Кобрынскім Палацы культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч, дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, старшыні сельвыканкамаў, ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна, ветэраны працы, прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый.
Як адзначыў у аналітычнай справаздачы Аляксандр Зазуля, за 2017 год Кобрынскім раёнам практычна забяспечана выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы старшыні райвыканкама.
Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі за мінулы год у фактычных цэнах склаў 448,7 млн. рублёў, ці 112,5 працэнта да 2016 года. Індэкс прамысловай вытворчасці — 107,5% пры заданні 103%. Удзельная вага раёна ў аб’ёмах прадукцыі прамысловай вытворчасці — 4,3%. Старшыня райвыканкама адзначыў, што сёлета неабходна забяспечыць рост аб’ёму таварнай прадукцыі ў памеры 103,1%, падкрэсліўшы, што флагманамі мясцовай вытворчасці на сучасным этапе з’яўляюцца ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, СТАА “ВП Палессе”, ВУП “Брэсцкія традыцыі”, ЗТАА “Велпак-Кобрын”, якія ў сукупнасці даюць раёну 76% усёй выпускаемай таварнай прадукцыі. Восем мясцовых прадпрыемстваў выпускаюць інавацыйную прадукцыю.
Кобрыншчына па экспарце тавараў займае трэцяе месца ў вобласці пасля Брэста і Бярозаўскага раёна. Усяго ж за мінулы год суб’ектамі гаспадарання пастаўлена на экспарт прадукцыі на суму ў 113,3 млн. долараў ЗША. Асноўным гандлёвым партнёрам Кобрыншчыны з’яўляецца Расійская Федэрацыя. У мінулым годзе засвоена 10 новых рынкаў збыту, сярод якіх В’етнам, Карэя, Малавія, Панама, Турцыя і Чарнагорыя.
У экспарце паслуг Брэстчыны доля раёна складае 1,6%, ці 3,9 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. Гэта — 7-е месца ў абласным рэйтынгу. Тэмп росту склаў 123,9% пры сярэднеабласным паказчыку 119,8%. Значны рост забяспечаны па транспартных паслугах — 113 %, будаўнічых паслугах – 454,5% , у сферы аховы здароўя (189,1%) і спорту (154,3%). Неабходна працягнуць работу па развіцці рынку турыстычных паслуг.
На сучасным этапе налічваецца 2743 суб’ёкты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Даходы бюджэту на 45,2% сфарміраваны за кошт налогаў ад бізнесменаў Кобрыншчыны. Як падкрэсліў Аляксандр Зазуля, менавіта малы і сярэдні бізнес і стварае базу для далейшага дынамічнага развіцця эканомікі. Мяркуецца, што дзякуючы прыватнаму сегменту эканомікі будуць створаны рабочыя месцы, павялічыцца канкурэнтназдольнасць айчыннай прадукцыі на знешніх рынках. Нарматыўна-прававыя дакументы, якія былі падпісаныя напрыканцы 2017 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы.
Па выніках 2017 года Брэсцкая вобласць прызнана лепшай па эфектыўнасці вытворчасці ў аграпрамысловым комплексе. З задавальненнем старшыня райвыканкама адзначыў, што істотны ўклад у гэты поспех быў зроблены і Кобрынскім раёнам. За мінулы год тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 104,8% пры гадавым заданні 102,4%. Найбольшую ўдзельную вагу ў вытворчасці прадукцыі займаюць СВК “Узыходзячая зара”, ААТ “Гарадзец-агра”, ААТ “Кобрынская птушкафабрыка”.
Вытворчасць малака склала 99,5 тыс. тон, ці 106,7% пры заданні 105,9%. Надой на адну карову склаў 4929 кг. Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы — 8,2 тыс. тон, ці 101% да плану. Як адзначыў Аляксандр Зазуля, задача па дасягненні колькасці дойнага статку ў 20,5 тыс. галоў выканана, і гэта самы высокі паказчык за апошняе дзесяцігоддзе. Летась атрымана 95,7 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,4 цэнтнера з гектара. Годныя вынікі Кобрыншчына атрымала па вытворчасці алейнага рапсу. Намалочана 7,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 20,3 цэнтнера з гектара.
Як падкрэсліў Аляксандр Зазуля, Кобрынскі раён мае вялікі патэнцыял і ўсе неабходныя рэзервы для таго, каб планамерна павышаць свой рэйтынг сярод іншых рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. У 2018 годзе неабходна захаваць узровень пагалоўя кароў, буйной рагатай жывёлы дасягнуць не менш за 60 тыс. галоў. Немалаважна знізіць затраты на вытворчасць прадукцыі за кошт павышэння эфектыўнасці, сістэмна працаваць над павышэннем якасці, павышаць рэнтабельнасць вытворчасці. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што немалаважную ролю ў гэтай напружанай рабоце іграе сістэматычная работа з кадрамі.
Будаўнічай галіной Кобрынскага раёна летась былі выкананы ўсе ключавыя паказчыкі. Уведзена ў эксплуатацыю 39,9 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў, ці 110,9% ад гадавога задання. Арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі спрацавалі стабільна.
Пасля капітальнага рамонту уведзена 8,9 тыс. кв. метраў жыллёвага фонду. На гэтыя мэты было расходавана 1,5 млн. рублёў.
Агульны аб’ём фінансавання энергазберагаючых мерапрыемстваў склаў 3,6 млн. рублёў. Летась праведзена рэканструкцыя кацельні магутнасцю 5,2 Мвт па вул. Настасіча щ г. Кобрыне з устаноўкай катлоў на мясцовых відах паліва.
У даход кансалідаванага бюджэту раёна за год паступіла 87,3 млн. рублёў, што складае 104,8% да 2016 года. Асноўнымі падаткаплацельшчыкамі застаюцца ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, ААТ “Газпрам Трансгаз Беларусь”, СТАА “ВП Палессе”, ВУП “Брэсцкія традыцыі”, КУШВП ЖКГ “Кобрынскае ЖКГ”, ААТ “САЛЕА-Кобрын” і ААТ “Кобрынаграмаш”. Расходы бюджэту раёна за 2017 год прафінансаваны ў суме 86,4 млн. рублёў, ці 103,9% да ўзроўню 2016 года. На першарадныя расходы накіравана 75,7 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. Рост расходаў на сацыяльную сферу ў параўнанні з 2016 годам — 107,9%.
Сярод іншых тэм, якія гучалі на сходзе актыву, старшыня райвыканкама асабліва звярнуў увагу прысутных на пытанні аховы працы — дробязяў у гэтай сферы проста не можа быць. Пазбегнуць няшчасных выпадкаў, папярэдзіць трагедыю – “залатое” правіла кожнага з кіраўнікоў Кобрыншчыны.
Паводле вынікаў сходу былі прыняты рашэнні, якія дазволяць захаваць і прымножыць пазітыўную дынаміку развіцця Кобрыншчыны.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота Людмілы Пашковіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
«Приезжайте в крематорий — сами все увидите»: Что делают с прахом умерших в Беларуси и мире
Подробнее Художница Ника Сандрос написала в своем фейсбуке веселый пост на тему смерти. О том, что было бы здорово и потом продолжать путешествовать: труп сжечь, прах поместить в баночку и назначить друзей,


