Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

25 августа сосоялась августовская конференция педагогов Кобринского района.

25 августа сосоялась августовская конференция педагогов Кобринского района.

25 жніўня ў Кобрынскім Палацы культуры адбылася традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі Кобрынскага раёна. Нарада прайшла пад старшынствам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Галіны Радковіч з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Івана Даўжука, а таксама прадстаўнікоў адукацыйных устаноў Кобрыншчыны. У межах тэмы “Выніковасць і якасць – абавязак, права і місія сучаснага педагога” былі разгледжаны асноўныя дасягненні нашай педагагічнай суполкі ў мінулым навучальным годзе. Прэзентаваўся вопыт работы адукацыйных устаноў па асноўных накірунках педагагічнай дзейнасці. Напрацоўкамі ў сферы даследчай работы падзяліліся педагогі Пескаўскай сярэдняй школы. На прыкладзе Астроміцкай СШ было разгледжана пытанне забеспячэння якасці адукацыі ў сучаснай школе аграгарадка.  Эфектыўным вопытам работы па рэалізацыі праграмы “Зялёныя школы” падзяліліся педагогі ДУА “Верхалескі ВВК яслі-сад-сярэдняя школа”. Педагогі ВПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа № 4 г. Кобрына” на чале з дырэктарам Алёнай Фігурынай расказалі аб арганізацыі навучальнага працэсу ва ўмовах рэарганізацыі ўстановы. “Прафесіянальная кампетэнтнасць педагога з’яўляецца галоўным рэсурсам эфектыўнасці і якасці адукацыі”, – заўважыла на пачатку свайго выступлення  Галіна Радковіч. Увагу прысутных яна засяродзіла на паказчыках выніковасці, якія ў мінулым годзе годна прадставілі сферу адукацыі Кобрыншчыны  на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Аб якасці адукацыі сведчыць і працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Найбольш значных поспехаў тут дабіліся гімназія (85,7%), сярэднія школы № 2 (74,1%), № 7 (70,7%), № 8 (76,1%) і Астроміцкая сярэдняя школа (70%). Звярталася ўвага і на асаблівасці новага навучальнага года, у якім арганізацыя адукацыйнага працэсу падвергнецца якаснаму пераўтварэнню. Так, у школы зноў вяртаецца профільнае навучанне, будзе ажыццяўляцца паступовы пераход на адносна завершаную другую ступень агульнай сярэдняй адукацыі. Шэраг перспектыўных планаў мае мясцовае кіраўніцтва адносна дашкольных устаноў адукацыі, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць аптымізацыі груп дзіцячых садоў.
25 августа сосоялась августовская конференция педагогов Кобринского района.

Сёлета на Кобрыншчыне за школьныя парты сядуць 10361 вучань, з іх 1127 дзяцей пераступяць парог школы ўпершыню. У дашкольныя ўстановы прыйдуць 3757 выхаванцаў, больш за 3,5 тысяч дзяцей заняты ва ўстановах дадатковай адукацыі.  Шмат увагі надавалася прыярытэтным накірункам дзейнасці адукацыйных устаноў, сярод якіх на першы план выступаюць ўдасканаленне якасці адукацыі і здароўезберажэнне. У выхаваўчай рабоце вядучым накірункам застаецца грамадзянска-патрыятычны, тым больш што 2015 год праходзіць пад эгідай Года моладзі і 70-й гадавіны Вялікай Перамогі. Вялася гаворка па стварэнні і прасоўванні інтэрнэт-сайтаў навучальных устаноў, якія, як заўважыла Галіна Уладзіміраўна, павінны напаўняцца зместам. Словы віншаванняў педагогам Кобрыншчыны выказалі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Іх думкі адносна педагагічнай справы сугучныя: дзеці павінны атрымаць веды – запаліць агеньчык прагі да іх у кампетэнцыі настаўнікаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбывалася цырымонія ўручэння супрацоўнікам педагагічнай нівы ўзнагарод рознага ўзроўню, ушанаванне фіналістаў раённага этапа абласнога конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны” і маладых спецыялістаў, а таксама  педагогаў, якія ідуць на заслужаны адпачынак. Атмасферу свята вытворчай нарадзе надалі канцэртная праграма з удзелам выхаванцаў культурных устаноў горада і прэзентацыйныя выставы навучальных устаноў Кобрыншчыны. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с