Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Идти по жизни с «Кобрынскім веснікам»

Идти по жизни с «Кобрынскім веснікам»

Гэта меўся быць звычайны аўторак, такі, якіх шмат было ў жыцці аграгарадка Дзівін. Але музыка, якая пачала гучаць ля паштовага аддзялення сувязі(!), выклікала на гэты конт у дзівінчан сумненне.
Сапраўды, Дзень падпісчыка, які ладзіўся ў вясковай пошце, ператварыўся ў свята – добрае, шчырае і вясёлае. Атрымалася яно дзякуючы сумесным намаганням старшыні Дзівінскага сельвыканкама Аляксандра Разанкі, супрацоўнікаў Дома культуры і прадстаўнікоў паштовага аддзялення. Пазнаёміцца са сваімі патэнцыяльнымі чытачамі і запрасіць да падпіскі ў гэты дзень у аграгарадок завіталі прадстаўнікі рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам і старшы інструктар аддзела падпіскі Кобрынскага РВПС Алена Мініна.
Першай нас сустрэла начальнік аддзялення паштовай сувязі Надзея Смяховіч. Абаяльная жанчына расказала, што сама з’яўляецца пастаянным падпісчыкам “раёнкі”, газета падабаецца, таму і суправаджае іх сям’ю ўсё жыццё.
Чакаў нас ужо і першы падпісчык – Валянціна Давідзюк.
- Колькі жыву, столькі часу і выпісваю “Кобрынскі веснік”, – гаворыць яна. – Калі газета прыходзіць, усю працу кідаю – і чытаю.
Неўзабаве з’явіўся і старшыня сельвыканкама. Аляксандр Мікалаевіч яшчэ раней падпісаўся на газету. Ведаць мясцовыя, абласныя і рэспубліканскія навіны – не толькі прафесіянальны абавязак, але і асабістая яго зацікаўленасць.
- Мая 77-гадовая маці заўсёды чытала і сёння чытае вашу газету, – дзеліцца з намі бібліятэкар Таццяна Гурыш. – І ў нашай бібліятэцы ёсць ваш шматгадовы чытач – Анастасія Вянско. Асабіста я люблю паэзію. Апошнім часам сталі друкавацца вершы нашай зямлячкі Надзеі Момлік, яе творчасць мне вельмі падабаецца. Да таго ж у нашай бібліятэцы вялікая краязнаўчая картатэка. Усімі публікацыямі, якія датычацца жыцця Дзівінскага сельсавета, мы ў першую чаргу папаўняем наш краязнаўчы фонд.

Идти по жизни с «Кобрынскім веснікам»


Атмасферу свята, музычную асалоду прыўнеслі мясцовыя музыкі і спевакі. Іх звонкія галасы сагравалі прысутных халаднаватым вераснёвым ранкам, які не спалохаў жадаючых падпісацца на газету і паслухаць канцэрт. Дарэчы, народнаму хору Дзівінскага Дома культуры, які дарыў свае песні, сёлета спаўняецца 50 гадоў. У Дзень падпісчыка нягледзячы на свой выхадны выступілі з задавальненнем.
Лірычна і душэўна над Дзівінам гучалі песні фальклорнага гуртка. Таксама выступілі ансамбль гарманістаў і эстрадныя выканаўцы.

Идти по жизни с «Кобрынскім веснікам»

А падпіска працягвалася. Падпісчыкамі раённага выдання і ўладальнікамі памятных сувеніраў за некалькі гадзін сталі 44 жыхары Дзівіна. Старшага інструктара аддзела падпіскі РВПС Алену Пятроўну такі вынік здзівіў і задаволіў. Як нам расказала наша памочніца – паштальёнка Валянціна Радкавец, сёння былі нават тыя, хто ўжо зрабіў падпіску на іншыя выданні, але прыйшоў, каб спецыяльна падпісацца на “раёнку” ў Дзень падпісчыка.
Дзякуй вам, дзівінчане, за актыўную дапамогу пры правядзенні свята і за тое, што былі і застаецеся нашымі чытачамі. Дзякуем за пажаданні, крытычныя заўвагі, шчырыя словы і сардэчнае цяпло. Спадзяемся, што гэта не апошняя сустрэча.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с