Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В этом году в жизни Детского приюта, структурного подразделения Кобринского районного социально-педагогического центра, произошли значительные перемены

В этом году в жизни Детского приюта, структурного подразделения Кобринского районного социально-педагогического центра, произошли значительные перемены

Сёлета ў жыцці Дзіцячага прытулка, структурнага падраздзялення Кобрынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, адбыліся значныя перамены. Зусім нядаўна ўстанова прапісалася па новым адрасе. Цяпер дом для дзяцей, якія па розных прычынах маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, размяшчаецца ў вёсцы Оса, у будынку Осаўскага навучальна-выхаваўчага комплексу-дзіцячага сада-базавай школы.
Аб тым, як жывецца дзеткам, ды і не толькі ім у новых умовах, нам расказала намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алена Ліхван.
За ўвесь час існавання прытулка, які, дарэчы, у наступным годзе справіць свой 10-гадовы юбілей, не здаралася такога, каб у ім не было выхаванцаў.
Зараз ва ўстанове 10 дзяцей: 8 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Самаму маленькаму – Кірылу – 5 гадоў, самаму старэйшаму – Ільі – сямнаццаць.
Для выхаванцаў на новым месцы створаны ўсе неабходныя ўмовы. Абсталяваны 4 спальні, гульнявы і навучальны пакоі, душавыя, санвузлы. Нягледзячы на тое, што дзеці харчуюцца ў школьнай сталовай, ежу ім гатуюць кухары з прытулка.
Усяго ў прытулку – 17 работнікаў, сярод якіх 7 педагогаў.
У кожным пакоі – чысціня і парадак. І пах свежасці, які напамінае гасцям аб нядаўнім перасяленні гаспадароў.
Алена Сяргееўна адзначыла сумленную працу супрацоўнікаў будаўнічай фірмы “Інтэрбудсэрвіс”, падзякавала калегам за падтрымку і разуменне. “Перасяліцца ў вызначаны тэрмін мы змаглі дзякуючы сумесным намаганням”, – заўважыла кіраўнік.
Праўда, некаторыя дробныя работы яшчэ належыць выканаць. У асобных памяшканнях патрэбна абнавіць мэблю. Ды і гаспадарча-бытавых тавараў не хапае.
“Мы не маркоцімся. На свеце шмат неабыякавых людзей да лёсу нашых дзяцей. Вось і зараз да нас прыехаў Васіль Васільевіч з падарункамі”, – усміхнулася Алена Сяргееўна.
Васіль Лазарчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, з дзіцячым прытулкам сябруе ўжо шэсць гадоў. У межах акцыі “Прафсаюзы – дзецям” віншуе яго выхаванцаў са значнымі датамі – Днём ведаў і Новым годам. На пачатак новага навучальнага года былі закуплены канцылярскія і гаспадарча-бытавыя тавары.
Мой погляд прыцягнуў хлапчук, які цікаўна назіраў за намі. Падыходжу да яго. “Як цябе зваць?” – пытаюся. На мяне глядзяць блакітныя вочкі, аднак замест адказу – пытанне: “А гэтыя цацкі вы нам дасце?”
Заўважаю: каля сцяны стаіць рознакаляровы мяшок, а ў ім – цацкі на любы густ, таксама падарунак ад аграрнікаў.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, на адсутнасць магчымасці павесяліцца на вуліцы ў дзяцей быў выдатны настрой. Для іх прывезлі праменьчык шчасця.
Няхай у іх жыцці будзе болей такіх праменьчыкаў.
Людміла ДУБІНА.

На здымку: Васіль Лазарчук і Алена Ліхван з выхаванцамі прытулка
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с