Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Огурцы, вырощенные таким способом, более устойчивы к погодным стрессам

Огурцы, вырощенные таким способом, более устойчивы к погодным стрессам


Доўгі час Мікалай Сідзюк з вёскі Астромічы быў супрацоўнікам Інстытута агародніцтва Нацыянальнай акадэміі навук.
З 2002 па 2006 год у інстытуце вялася работа па распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання агуркоў-карнішонаў на шпалеры. Былі выпрабаваны ўсе гатункі дзяржаўнага рэестра. Выкарыстанне шпалеры апраўдала сябе. “Агуркі, якія вырошчваюцца такім спосабам, больш устойлівыя да перападаў надвор’я. Збіраць ураджай таксама зручна”, – тлумачыць аграном.

Мікалай Іванавіч працаваў па суправаджэнні і ўкараненні гэтай тэхналогіі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. “Тэхналогія разлічана на падсобныя ўчасткі, аднак можа выкарыстоўвацца і ў прамысловых комплексах”, – расказвае Мікалай Сідзюк.
У нашым раёне карнішоны на шпалеры вырошчвалі ў асноўным на тэрыторыі Астроміцкага сельскага Савета.
Агуркі гатункаў галандскай селекцыі “эколь”, “актобус” і “амур”, а таксама распаўсюджаны “раднічок” пры вырошчванні на шпалеры далі найбольшы ўраджай. Добра растуць на шпалеры і агуркі беларускай селекцыі.
Зараз Мікалай Іванавіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Аднак і да гэтай пары займаецца вырошчваннем карнішонаў такім спосабам. Агуркі вышэйназваных гатункаў растуць у яго на прысядзібным участку.
Нягледзячы на тое, што ва ўсім выразна адчуваецца подых восені, у агародзе Мікалая Іванавіча і зараз можна пасмакаваць агуркі. “Яны былі пасаджаны ў другой палове чэрвеня, два семечкі на паўтара метра. Перад пачаткам цвіцення апрацаваны ад перанаспарозу, – расказвае Мікалай Сідзюк. Добрага ўраджаю агуркоў сёлета няма, умовы для іх былі неспрыяльныя. Увесь чэрвень быў халодны. У сувязі з гэтым плоданашэнне пачалося аж у пачатку жніўня, што для дадзенай культуры не ўласціва”.
Да тэмпературных стрэсаў найбольш устойлівы “актобус”. Самую высокую ўраджайнасць даў “амур”.
Агуркі добра растуць пасля любой культуры, акрамя гарбузовых. Можна вырошчваць іх на адным і тым жа месцы, што і дазваляе выкарыстоўваць шпалеру.
У кожнага агародніка свой сакрэт атрымання высокага ўраджаю, аднак перайманне вопыту ніколі не пашкодзіць.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с