Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Леанід ЗАНЕЎСКІ: “Кожны пацыент для мяне – важны”

Дамовіцца аб сустрэчы з намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Леанідам Занеўскім вельмі няпроста. Рабочы графік Леаніда Ігнатавіча заўсёды шчыльны.

Леанід ЗАНЕЎСКІ: “Кожны пацыент для мяне – важны”


…Вось на прыём да ўрача-кіраўніка з сумам у вачах прыйшла жанчына. Стрымліваючы эмоцыі, яна пацікавілася станам здароўя цяжка хворага мужа, які атрымлівае лячэнне ў Кобрынскай ЦРБ. Усяго некалькі лаканічных фраз падтрымкі і карысных парад Леаніда Занеўскага запалілі агеньчык надзеі ў наведвальніцы. Праз хвіліну жанчына сардэчна падзякавала ўрачу за ўвагу.
- Яшчэ ў юнацтве адчуваў вялікае жаданне дапамагаць людзям, прыносіць карысць грамадству. Менавіта таму і выбраў прафесію ўрача, – расказвае Леанід Занеўскі. – Закончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці “лячэбная справа”. У канцы васьмідзясятых гадоў працаваў у гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці, які пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС апынуўся ў спісе забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. А ў 1990-м годзе пераехаў з сям’ёй у Кобрын.
Як адзначае галоўны ўрач Кобрынскай райбальніцы Вячаслаў Крывецкі, яго першы намеснік зарэкамендаваў сябе як адказны, высокакваліфікаваны спецыяліст, які здольны у складаных сітуацыях прымаць адзінае правільнае рашэнне, і ў той жа час стрымана ўнікаць у надзённыя праблемы персаналу і пацыентаў.
На працягу апошняй пяцігодкі намаганнямі ўсяго працоўнага калектыву бальніцы ўдаецца годна ўтрымліваць адну з перадавых пазіцый у вобласці па шэрагу важнейшых паказчыкаў. Так, напрыклад, у раёне год ад году павышаецца нараджальнасць, зніжаецца смяротнасць насельніцтва ў працаздольным ўзросце. Планамерна на Кобрыншчыне пры непасрэдным удзеле Леаніда Ігнатавіча ўкараняюцца інавацыйныя методыкі лячэння. Цяпер мясцовыя ўрачы ажыццяўляюць аперацыі з выкарыстаннем лапараскапічнага і гістэраскапічнага абсталявання, дзякуючы якому ажыццяўляецца больш шырокі спектр медыцынскіх мерапрыемстваў.
Дынамічна развіваюцца фізіятэрапеўтычныя працэдуры.
Сярод іншых шматлікіх задач Леаніда Занеўскага – рацыянальнае размеркаванне кадраў.
- Пасля атрымання дыплома медыцынскай навучальнай установы да нас прыходзяць маладыя спецыялісты, якіх прыходзіцца прыступка за прыступкай уводзіць у курс спраў. І ў гэтым важным працэсе вялікую ролю адыгрываюць усе мае калегі, якія ствараюць навічкам спрыяльную атмасферу для самарэалізацыі і павышэння свайго прафесійнага ўзроўню, – адзначае Леанід Ігнатавіч.
Тры тэрміны запар Леанід Занеўскі з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, ажыццяўляе прыёмы грамадзян, вырашае іх пытанні.
- Мяне як урача і як народнага выбранніка асабліва непакояць п’янства і алкагалізацыя насельніцтва, якія “цягнуць” за сабой шмат праблем – сацыяльнае сіроцтва, утрыманства, траўматызм і смяротнасць… Разам з калегамі праводзім шырокую інфармацыйна-прапагандысцкую работу ў працоўных калектывах і з асобнымі грамадзянамі па пытаннях недапушчэння гэтых негатыўных з’яў, – гаворыць Леанід Занеўскі.
Па слядах Леаніда Ігнатавіча пайшлі і дзеці. Дачка Яўгенія вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Сын Антон працуе ўрачом-анестэзіёлагам- рэаніматолагам у 1-й Брэсцкай гарадской бальніцы.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: (справа налева) Леанід Занеўскі разам з урачом-хірургам Уладзімірам Бараноўскім і ўрачом-эндаскапістам Уладзімрам Анціпавым абмяркоўваюць надзённыя планы.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с