“ЗАБАВА” — СМАК ДЗЯЦІНСТВА
Памятаеце кукурузныя палачкі савецкіх часоў? Тыя, якімі мы ласаваліся ў дзяцінстве, — салодкія, хрусткія, якія, здавалася, літаральна раставалі ў роце? Пэўна, той смак забыць немагчыма… Шмат кукурузных палачак купляла ў дарослым жыцці, але ўсё не тое. І якім жа было маё здзіўленне, калі ўпершыню паспрабавала палачкі “Забава”, якія вырабляе Ганцавіцкі хлебазавод! Той самы смак, з дзяцінства!
І вось я — на хлебазаводзе. Яго дырэктар Андрэй Віктаравіч Арцёменка расказвае гісторыю “Забавы”…
— Рэцэптуру кукурузных палачак нашы работнікі распрацавалі яшчэ ў 2005 годзе. Купілі невялічкі экструдар — спецыяльны апарат для вырабу палачак, і пачалі вытворчасць… Спачатку палачкі ішлі толькі на мясцовы рынак. Упакоўка была тады поліэтыленавая, з намаляванымі на ёй вядомымі мультыплікацыйнымі героямі Томам і Джэры. Адным словам, тады гэты прадукт разлічваўся больш на дзяцей. Аднак з часам палачкі спадабаліся і дарослым, і колькасць заявак пачала расці. Зразумелі, што трэба развівацца далей. Тым больш, што тады быў менавіта такі час, калі ўсе нашы калегі, я маю на ўвазе працаўнікоў хлебазаводаў, шукалі магчымасць зарабіць. Хлеб жа хоць і галоўны прадукт на стале, але ў той жа час прадукт сацыяльны. На ім, зразумела, вялікіх грошай не заробіш. Дык вось, большасць хлебазаводаў кінуліся ў кандытарскую вытворчасць. Мы ж разумелі, што для таго, каб пабудаваць кандытарскі цэх, таксама патрэбны сродкі, і немалыя. Таму вырашылі далей развіваць вытворчасць “Забавы”. І, як бачна ўжо сёння, рашэнне гэта было правільным…
Упакоўку для ганцавіцкіх кукурузных палачак распрацоўвалі сталічныя дызайнеры. І над матэрыялам для сённяшняй упакоўкі давялося папрацаваць. Дзякуючы яму кукурузныя палачкі могуць захоўвацца да паўгода!
— У 2010 годзе набылі цэлую лінію па вытворчасці экструдаванай прадукцыі, — працягвае далей дырэктар хлебазавода, — і з 2011-га запусцілі яе ў эксплуатацыю. Па плану, гэтая лінія павінна была акупіць сябе толькі ў 2016 годзе. А фактычна, спадзяюся, яна акупіцца ўжо ў снежні гэтага года! Нашы палачкі ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі. Пастаўляем “Забаву” ва Украіну, у Расійскую Федэрацыю. Пробныя партыі адправіліся ў Германію, Ірландыю, Ізраіль, Канаду. Ёсць магчымасць развівацца і далей.
Як расказаў Андрэй Віктаравіч, кожны месяц хлебазавод вырабляе 25 — 30 тон кукурузных палачак. Гэта, каб было прасцей уявіць, 150 тысяч пачак! Дарэчы, вырабляе палачкі калектыў усяго з трынаццаці чалавек.
— Калі прыбытак ад хлебабулачных вырабаў складае 80 — 90 мільёнаў у месяц, то палачкі прыносяць хлебазаводу да 200 мільёнаў, — кажа Андрэй Віктаравіч. — “Забава” стала сапраўдным брэндам нашага прадпрыемства. І гэта вельмі прыемна, што мы змаглі адшукаць менавіта той прадукт, які карыстаецца попытам і падабаецца як дзецям, так і дарослым.
Спыняцца на дасягнутым калектыў хлебазавода не збіраецца.
— Плануем далей развіваць экструдыраваную прадукцыю, — дзеліцца планамі Андрэй Віктаравіч. — Калі нічога не зменіцца, у наступным годзе пачнём выпускаць кукурузныя шматкі. У планах таксама і колцы і зорачкі. Але пакуль вытворчасць адначасова ўсіх гэтых прысмакаў прадпрыемству не пад сілу. Таму вырашылі развівацца паэтапна. Спадзяюся, з часам асілім усё тое, што задумалі. Галоўнае, што нас стымулюе, — нашы пакупнікі. Не так даўно ў магазіне назіраў такі малюнак. Маленькі хлопчык, гадоў трох, узяў бацьку за руку і са словамі: “Пайшлі, я табе смачненькае пакажу!” — павёў да прылаўка, дзе ляжалі нашы палачкі. Значыць, працуем сапраўды добра!
Дарэчы, ганцавіцкія палачкі не толькі смачныя. Яны яшчэ і карысныя для здароўя. Чытаем склад прадукту: крупы кукурузныя, алей раслінны, рафінаваны, пудра цукровая, соль павараная, харчовая, ёдаваная. І ўсё! Ніякіх там Е-дабавак, фарбавальнікаў ды араматызатараў!
Андрэй Віктаравіч вядзе мяне паказаць вытворчасць. Вось яно, месца, адкуль на прылаўкі магазінаў трапляе “Забава”! Свежыя палачкі сыплюцца ў пачкі, спецыяльная машына размяркоўвае іх па колькасці, упакоўшчыкі сочаць за працэсам. Па праўдзе скажу, цікава!
З хлебазавода выйшла з пачкам кукурузных палачак. Прысела на лаўку, пакаштавала і нібы сапраўды вярнулася ў дзяцінства.
НА ЗДЫМКУ: упакоўшчык Галіна Мацвееўна Кірык сочыць за ўпаковачным працэсам.
Тэкст і фота
Яніны ТКАЧУК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Наши деревни: как хотим, так и называем.
Подробнее Посетить Америку и Палестину, объехать весь Мир, узнать, есть ли жизнь на Марсе, совершить путешествие во времени и даже попасть в Рай… Оказывается, все это можно сделать, не покидая Беларуси!


