Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ТУТ ЖЫВУЦЬ ДАБРЫНЯ І СПАГАДА

Усе бацькі жадаюць бачыць сваіх дзяцей здаровымі. Аднак, на жаль, часам лёс распараджаецца інакш. Прычым ёсць хваробы, вылечыць якія не пад сілу ні бацькоўскай любові, ні лекам. Маюцца на ўвазе асаблівасці псіхафізічнага развіцця. І калі дзіця хварэе, для яго неабходна стварыць спецыяльныя ўмовы. На шчасце, дзяржава клапоціцца пра такіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Усе ведаюць пра спецыяльныя школы-інтэрнаты, дзе жывуць і вучацца гэтыя дзеці. Адна з іх — у Ганцавічах. Якія тут умовы створаны для дзяцей? Як яны вучацца і бавяць вольны час? Каб адказаць на гэтыя пытанні, завіталі ва ўстанову адукацыі.

Дапаможная школа-інтэрнат у Ганцавічах адкрылася ў 1954 годзе. З таго часу і да гэтай пары сюды накіроўваюцца, акрамя мясцовых, дзеці з Ляхавіцкага, Лунінецкага, Баранавіцкага раёнаў. Можна смела сцвярджаць, што ў сценах навучальнай установы праходзіць усё іх дзяцінства. Тут жывуць дзеці з 7 да 18 гадоў.

Канешне, яны ездзяць дамоў на выхадныя, у час канікул, наведваюць іх і бацькі. Праўда, ёсць у школе-інтэрнаце і сіроты. Прычым больш сацыяльных.

— Зараз у нас знаходзяцца 27 дзяцей-сірот, — кажа дырэктар школы-інтэрната Наталля Барысаўна Курылік. — Толькі ў адной з дзяўчынак бацькі рана пайшлі з жыцця. У астатніх дзяцей бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Усіх выхаванцаў зараз у школе 125. У асноўным, гэта хлопчыкі. Найбольш — з Лунінецкага раёна.

— У нас створаны два аддзяленні, — расказвае Наталля Барысаўна. — У першым займаюцца дзеці з лёгкай ступенню інтэлектуальнай недастатковасці. У другім — дзеці-даўны, інваліды дзяцінства. Такіх у нас зараз 14 чалавек.

Дзеці накіроўваюцца ў школу-інтэрнат карэкцыйнымі цэнтрамі. Шмат ёсць такіх, якія пры паступленні ў школу не тое што чытаць, размаўляць не ўмеюць.

— Да кожнага з нашых выхаванцаў патрэбен індывідуальны падыход, — разважае дырэктар. — У нас з імі працуюць настаўнікі-дэфектолагі. Навучальная праграма аблегчаная. Напрыклад, няма такіх прадметаў, як хімія, фізіка, замежная мова. Большую ўвагу надаём працоўнаму навучанню. Дзеці вучацца апрацоўваць тканіну, жалеза, драўніну, асвойваюць абутковую справу, рамонтна-будаўнічую, займаюцца агародніцтвам і садаводствам. Трэба адзначыць, што часы практычнага навучання падабаюцца ім значна больш, чым вывучэнне тэарэтычных прадметаў. Пасля заканчэння школы-інтэрната многія нашы выхаванцы працягваюць вучобу ў мясцовым сельскагаспадарчым ліцэі, а таксама ў Івацэвічах, дзе набываюць спецыяльнасць агародніка-садоўніка.

Не сумуюць дзеці і ў пазаўрочны час: прыбіраюць прышкольную тэрыторыю, працуюць у цяпліцах, якіх пры школе-інтэрнаце, дарэчы, ажно тры. Займаюцца спортам, наведваюць бібліятэку, камп’ютарны клас. Адным словам, для жыцця і вучобы ў гэтай навучальнай установе створаны ўсе ўмовы.

— Нам вельмі дапамагае італьянскі фонд “Дапаможам ім жыць”, — кажа Наталля Барысаўна. — Шмат дзяцей, дзякуючы гэтаму фонду, пабывалі на аздараўленні ў Італіі.

На экскурсію па школе-інтэрнаце мяне вядзе выхавальніца Таццяна Васільеўна Ярмолава. Паказвае чыстыя, прасторныя калідоры, утульныя пакоі.

— Тут у нас фітабар, — Таццяна Васільеўна адчыняе чарговыя дзверы. — Дзеці прыходзяць сюды, каб папіць чаю з лекавых раслін, паласавацца мёдам. Тут адзначаем таксама дні нараджэння…

Сапраўды, абстаноўка ў фітабары вельмі прыемная, можна сказаць, нават святочная. Не дзіўна, што дзеці любяць тут бываць!

Ідзём далей. Таццяна Васільеўна паказвае, дзе працуюць медыкі.

— У нас два педыятры, шэсць медыцынскіх сясцёр, — кажа выхавальніца. — За здароўем дзяцей яны сочаць уважліва…

Сама ж Таццяна Васільеўна працуе ў школе-інтэрнаце пяты год. Зараз пад яе апекай — 8 “А” клас, у якім вучацца дзевяць хлопчыкаў. Маючы педагагічную адукацыю, Таццяна Васільеўна працягвае навучанне — завочна набывае спецыяльнасць алігафрэна-педагога, лагапеда-дэфектолага.

Суразмоўца кажа, што вельмі прывыкла да сваіх выхаванцаў:

— Хлопцы мае малайцы. Любяць спорт, паміж сабою сябруюць. Часам, праўда, з імі цяжкавата. І ўсё роўна 8 “А” клас здаецца мне самым лепшым…

Выхавальніца вядзе мяне паказаць сталовую, спальныя пакоі. Сваімі вачамі бачу, што матэрыяльная база ў школе выдатная.

Ідзём на вуліцу. Прышкольная тэрыторыя вялікая. Яна падзелена на ўчасткі, кожны з якіх замацаваны за пэўным класам. Усюды чысціня. Падыходзім да цяпліц.

Тут з дзецьмі займаецца настаўнік сельгаспрацы Тамара Рыгораўна Чыжэўская.

— Дзеці прыходзяць у цяпліцы, як на ўрокі, — расказвае Тамара Рыгораўна. — Усе, з 5 па 11 клас, працуюць у цяпліцах і на агародзе. Вырошчваем агуркі, таматы, перац, баклажаны. Ураджай здаём у сваю ж сталовую, нешта ідзе на продаж. За атрыманыя грошы купляем расаду. І клубніцы ў нас ёсць, вунь дзяўчынкі полюць. Трэба адзначыць, што працуюць дзеці з задавальненнем. Малайцы!

Пакідаючы школу-інтэрнат, думала аб тым, што гэтая ўстанова — цэлы свет для сваіх выхаванцаў. Тут  пра іх клапоцяцца, тут робяць усё, каб яны не адчувалі сябе абяздоленымі. Галоўнае, каб потым, у дарослым жыцці, цяперашнія дзеці ацанілі ўсё тое, што робіць для іх дзяржава. Каб не збочылі з той жыццёвай сцежкі дабрыні, якая пачалася ў школе-інтэрнаце…

Яніна ТКАЧУК.

НА ЗДЫМКУ: дзяўчынкі разам з Тамарай Рыгораўнай полюць клубніцы.

Фота аўтара.

 

ТУТ ЖЫВУЦЬ ДАБРЫНЯ І СПАГАДА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях