Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, уключаючы гандаль людзьмі.

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Падчас правядзення мерапрыемства выяўлены два парушэнні міграцыйнага заканадаўства: за парушэнне парадку занятку працоўнай дзейнасцю ў нашай краіне прыцягнуты грамадзянін Рэспублікі Таджыкістан, а за выкарыстанне замежніка для занятку працоўнай дзейнасцю з парушэннем устаноўленага парадку прыцягнуты грамадзянін Рэспублікі Беларусь. А вось грамадзянку Расійскай Федэрацыі высылка з Беларусі чакала за парушэнні грамадскага парадку.

Звяртаю ўвагу, што працоўную дзейнасць у нашай краіне працаўнікі-імігранты могуць ажыццяўляць толькі пасля атрымання спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю ў рэспубліцы і заключэння працоўнага дагавора. Спецыяльны дазвол выдаецца замежніку па хадайніцтве наймальніка Рэспублікі Беларусь.

Нагадаю, што замежнік абавязаны на працягу пяці сутак, акрамя нядзель, дзяржаўных святаў і святочных дзён, якія аб’яўлены Прэзідэнтам непрацоўнымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы свайго часовага знаходжання.

На працягу 30 дзён з дня заезду ў Рэспубліку Беларусь могуць знаходзіцца без рэгістрацыі грамадзяне Рэспублікі Казахстан, Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай рэспублік, Украіны, а да 90 сутак — грамадзяне Расійскай Федэрацыі (у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь).

Замежнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі, абавязаны выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства краіны, яе нацыянальныя традыцыі (у адпаведнасці з артыкулам 22 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года).

Рэгіна МАНЮК,

начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Ганцавіцкага РАУС.

Мовай лічбаў

За мінулы перыяд 2017 года за парушэнні грамадскага парадку Ганцавіцкім РАУС высланы з Рэспублікі Беларусь 3 замежныя грамадзяніны (2 — з Расійскай Федэрацыі, 1 — з Украіны). Грама-дзяніну Украіны адмоўлена ў заездзе ў Рэспубліку Беларусь. Усяго да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства прыцягнуты 12 асоб, па выніках разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях накладзены штраф на суму 494,4 рубля.

Сярод пастаянна пражываючых на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна замежнікаў — 201 грамадзянін Расійскай Федэрацыі, 93 грамадзяніны Украіны, 12 — Рэспублікі Арменія, 5 — Рэспублікі Казахстан, па 4 грамадзяніны Рэспублікі Малдова, Дзяржавы Ізраіль, Туркменістана і Рэспублікі Таджыкістан, па тры грамадзяніны Рэспублікі Узбекістан і Турэцкай Рэспублікі, 2 грамадзяніны Латвійскай Рэспублікі і па 1 грамадзяніне Азербайджанскай Рэспублікі, Манголіі і Літоўскай Рэспублікі.

Па асабістых справах зарэгістравана 205 замежных грама-дзян, з іх 98 — у гасцініцы “Журавушка”. Наведвалі раён і былі зарэгістраваны ў АГіМ Ганцавіцкага РАУС грамадзяне Каралеўства Нідэрланды, ФРГ, Каралеўства Марока, Італьянскай Рэспублікі, ЗША, Рэспублікі Польшча, Аўстрыйскай Рэспублікі, Каралеўства Швецыя і іншыя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях