Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў некалькіх спартыўных відах: валейболе, шахматах (гэтыя спаборніцтвы прайшлі 30 верасня), міні-футболе, настольным тэнісе, дартсе, рускіх шашках і велаэстафеце.

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Сёлета ўдзел у спартакіядзе прынялі адразу 27 каманд. Як і заўсёды, “Вертыкаль” падарыла спартсменам і гледачам шмат станоўчых уражанняў. І, нягледзячы на тое, што спаборніцтва праходзіла ў добразычлівай і сяброўскай атмасферы, разгарнулася ўпартая барацьба за прызавыя месцы.

У валейбольным турніры пераможцай стала каманда райвыканкама, на другім месцы аказалася каманда РАУС, на трэцім — каманда ПМК-14.

Лепшымі ў турніры па шахматах сталі прадстаўнікі Ганцавіцкага КПД, другое месца занялі шахматысты РЖКГ, трэцяе — ЦРБ.

У турніры па рускіх шашках перамогу святкавалі спартсмены з РЖКГ. Другую прыступку п’едэстала занялі работнікі КПД, а трэцюю — ПМС.

Пераможцамі турніру па дартсе сталі спартсмены райспажыўтаварыства, другое месца — на рахунку хлебазавода, трэцяе — ЦРБ.

У міні-футбольным турніры не было роўных камандзе райвыканкама, на другім месцы аказаліся прадстаўнікі лясгаса, а на трэцім — каманда РАУС.

Перамогу ў тэнісным турніры заваявалі спартсмены РАУС, другімі сталі тэнісісты РЖКГ, трэцімі — КПД.

Без перабольшвання, велаэстафета — адзін з самых захапляльных відаў спартакіяды. Адметна, што, згодна з палажэннем, удзел у велаэстафеце абавязкова павінен прыняць кіраўнік арганізацыі, прадпрыемства ці ўстановы або яго намеснік. У выніку пераможцамі эстафеты сталі веласіпедысты РАУС, другое месца — на рахунку КПД, трэцяе месца занялі прадстаўнікі РЖКГ.

Па традыцыі, пасля апошняга турніру ў гарадскім Доме культуры для ўдзельнікаў “Вертыкалі” быў арганізаваны святочны канцэрт, пасля чаго адбылася цырымонія ўзнагароджання. Старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Матуліс уручылі пераможцам і прызёрам спартакіяды кубкі, медалі і граматы. Напрыканцы ўрачыстасці раскрылася галоўная інтрыга: спартсмены якой арганізацыі сталі лепшымі ў агульнакамандным заліку? Пераможцай трэці год запар аказалася каманда КПД (НА ЗДЫМКУ), другое месца — у каманды райвыканкама, трэцяе месца заняла каманда РЖКГ.

Вікторыя ПРЫКОТА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях