Захавальнік спадчыны
Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл матэрыялаў з нагоды юбілею ўстановы.
Аб людзях і іх справах, аб музейных экспанатах і выставах — усё гэта ў першым допісе дырэктара музея Наталлі Кулеш.
Юбілей музея — гэта свята не толькі яго супрацоўнікаў. Гэта значныя падзеі для тых людзей, якія марылі аб яго стварэнні, хто шмат сваіх сіл і розуму прыклаў для стварэння музейнай экспазіцыі, хто любіць сваю Бацькаўшчыну і хоча, каб яе гістарычнае мінулае не сышло ў нябыт.
Дваццаць гадоў для музея — гэта невялікі ўзрост, можна сказаць, што пачатак жыцця. Аднак, пракладваючы кладачку з дня сённяшняга ў мінулае, прыгадваюцца пэўныя падзеі і, безумоўна, людзі.
Ідэя стварэння музея ў раёне належыць Ірыне Барысаўне Марцінкевіч, тагачаснаму начальніку аддзела культуры райвыканкама. Гэта яна прапанавала старшыні райвыканкама Міхаілу Гулюку адкрыць яго ў будынку былой дзіцячай бібліятэкі. І 1 студзеня 1997 года было прынята рашэнне Ганцавіцкага райвыканкама аб стварэнні раённага краязнаўчага музея ў г. Ганцавічы і рабочай групы з 20 чалавек пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама В. Я. Абламскага. На пачатковым этапе былі пэўныя фінансавыя праблемы, матэрыяльныя цяжкасці. Аднак райвыканкам, ужо ў асобе яго старшыні Уладзіміра Столяра, знаходзіў грашовыя сродкі на рамонт будынка. Значная сума была выдзелена з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльным гранце.
Пяць гадоў назапашваўся матэрыял з гістарычнага і культурнага мінулага раёна, аб прыродзе Ганцаўшчыны. Жыхары горада і раёна добра разумелі важнасць справы, таму адразу ж адгукнуліся на ідэю яго стварэння. Людзі неслі ўсё, што выклікала цікавасць у супрацоўнікаў музея: старажытныя дакументы, прылады працы і побыту, розныя манеты і інш. 20 кастрычніка 2002 года, у час маштабнага святкавання на Ганцаўшчыне 120-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў.
Першым дырэктарам музея быў Іван Караленка. Аднак асноўны цяжар клопатаў у гэтай нялёгкай справе лёг на Сцяпана Разумца. Пазней калегі з Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея высока ацанілі яго працу.
Афармленнем музея займаўся мастак-музейшчык з Мінска Віктар Макарчук. Дзякуючы яго ўменню, высокаму прафесіяналізму ўсе работы былі выкананы ў тэрмін. Дзесяць гадоў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей узначальвала Ала Занька — творчы, таленавіты чалавек. Пад яе кіраўніцтвам экспазіцыя музея папоўнілася многімі цікавымі экспанатамі і стала больш зразумелай наведвальнікам.
У 2015 годзе ўстанова культуры “Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей” набыла статус юрыдычнай асобы.
Зараз асноўная экспазіцыя музея размешчана ў чатырох экспазіцыйных і выставачнай залах. У зале “Археалогія” зберагаюцца калекцыі крамянёвых і каменных сякер, наканечнік кап’я ранняга сярэднявечча, а таксама іншыя археалагічныя артэфакты, якія былі знойдзены на тэрыторыі раёна.
Зала “Прырода” знаёміць з разнастайнымі ландшафтамі Ганцавіцкага раёна, яго лясамі, рэкамі і азёрамі, раслінным і жывёльным светам, карыснымі выкапнямі, таксама прадстаўлена дыярама “Возера Чырвонае”.
У зале “Гісторыя” экспануюцца матэрыялы аб сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Ганцаўшчыны ў 1910 — 1930 гадах. У экспазіцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўлены калекцыі ручнікоў, паясоў, посцілак, беларускага адзення. Прадметы побытавага і гаспадарчага прызначэння беларускіх сялян дэманструюцца ў экспазіцыі “Сялянская хата”. Асобная экспазіцыя прысвечана жыццю і творчасці Якуба Коласа, які ў 1902 — 1904 гадах пачынаў педагагічную дзейнасць у школе ў в. Люсіна. По-дзвігу беларускага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі прысвечана экспазіцыя “Вялікая Айчынная вайна”.
Зала “Ганцаўшчына пасляваенная” знаёміць з матэрыяламі аб узнаўленні і развіцці прадпрыемстваў г. Ганцавічы, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Ганцавіцкага раёна ў пасляваенны час. У гэтай зале размешчаны экспазіцыі “Дзень беларускага пісьменства ў г. Ганцавічы”, “Прадпрыемствы горада”, “Ганцаўшчына культурная, літаратурная, спартыўная”.
За гады дзейнасці музея было арганізавана больш за 200 самых розных выстаў, як камерцыйных, так і з фондаў музея. Наладжана супрацоўніцтва з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі замежных краін у Беларусі. Сяброўскія адносіны з музеямі Брэсцкай вобласці дапамаглі ў знаёмстве ганцаўчан з творчасцю вядомых мастакоў нашай краіны.
З года ў год фонды краязнаўчага музея папаўняюцца. Зараз яны налічваюць 6706 адзінак і складаюцца з некалькіх калекцый: археалагічных знаходак з раскопак помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі раёна, рэчавай калекцыі, нумізматыкі, фотаматэрыялаў пра жыццё і побыт гараджан, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дакументаў. У лік найбольш цікавых экспанатаў уваходзяць: каменная сякера лейкападобных кубкаў (ІІІ тысячагоддзе да нашай эры), якая была знойдзена паблізу вёскі Малькавічы Ганцавіцкага раёна і з’яўляецца адзінкавай такога тыпу, што выяўлена на тэрыторыі Беларусі. Бліжэйшыя аналагі вядомы ў Заходняй Украіне і Польшчы; насценны гадзіннік, падараваны К. А. Крупенічу, былому майстру чыгуначнай станцыі Малькавічы асабіста імператарам Аляксандрам ІІІ; шкляныя шары — прадукцыя шклозавода вядомых прамыслоўцаў Вільгельма Краеўскага і Юліуса Столе, якія былі выпушчаны ў пачатку ХХ стагоддзя і маглі выкарыстоўвацца як упрыгожванне інтэр’ера жылога памяшкання або для прасавання і адпарвання бялізны; рэгіянальны кубак Рэспублікі Беларусь па футболе, які з’яўляецца самай прэстыжнай спартыўнай узнагародай для аматарскіх футбольных клубаў у нашай краіне і ўручаны ганцавіцкай камандзе “Харчавік” за тое, што яна на працягу трох гадоў запар (2001, 2002, 2003 гг.) перамагала ў гэтым турніры; калекцыя праваслаўных абразоў 18 — 20 стагоддзяў.
Музейныя фонды папаўняюцца рознымі шляхамі, часцей за ўсё гэта — дарэнне, за што найвялікшая ўдзячнасць усім жыхарам Ганцаўшчыны.
Шматгадовая практыка паказала, што для паспяховай дзейнасці музея могуць выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя формы дзейнасці. Гэта арганізацыя і прэзентацыя выстаў, музейныя заняткі, музейна-педагагічныя гадзіны, аглядныя і пешыя экскурсіі, выязныя выставы, урокі мужнасці, майстар-класы. Вядзецца рэалізацыя музейных праектаў: “Залатыя рукі майстроў” (папулярызацыя творчасці жыхароў г. Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна), “Прыродная спадчына Ганцаўшчыны”, “Вайны святыя старонкі”, “Выратаваныя каштоўнасці”.
Штогод Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей наведвае больш за сем тысяч чалавек. За гады дзейнасці музея яго наведалі турысты з розных краін свету: Амерыкі, Расіі, Кітая, Японіі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Новай Зеландыі, Украіны. Кніга водгукаў музея захоўвае шмат добрых слоў аб нашым краі.
Названая ўжо па-новаму, установа культуры “Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей” развіваецца, мяняецца, шукае новыя падыходы, каб зацікавіць наведвальнікаў і апраўдаць высокае званне захавальніка спадчыны былых пакаленняў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


