Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Песня па імені Лідзія

Нават не песня. Хор! А які ж хор без песні! І вось тут вузялкуецца самае сарцавіннае. Вялікая прага да музычнага мастацтва, вялікае адчуванне народнага гуку-гучання, і ў адначассе — гэткае ж непераадольнае жаданне быць поруч з людзьмі, людзьмі, людзьмі… Ёй іх так не хапала ў юным узросце. Рана страціла бацьку — загінуў на фронце. Нават “пахаваначку-лісточак” не бачыла. Вырасла сірацінкаю на Пружаншчыне. Але ніколі не думала пра тое, што лёс абдзяліў яе шчасцем. Ні ў якім разе. Бацькоўскай ласкай дык абдзяліў — гэта так. Але ж бацька на ўсё жыццё застаўся з роднай дачушкаю, выхоўваў яе ў найлепшых духоўных і маральных традыцыях. Спытаеце, якім чынам? Як жа ён, загінулы, мог выхоўваць? Усё тут вельмі проста: сваім духам і памяццю паказваў арыенціры ў жыцці, у паводзінах, бо вельмі ж дастойным быў чалавекам.

Песня па імені Лідзія

Вось і яна таксама адбылася як постаць, прычым, значная, у галіне культуры не толькі раёна… Праўда, шлях жыццёвы аказаўся пакручастым (у тым ліку і ў геаграфічным плане), шукала сябе апантана і ўпарта. Маючы вялікую прагу да музыкі, музычнага мастацтва, паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, дзе канчаткова пераканалася ў тым, што яе планідай павінен быць хор, які паядноўвае ў сабе дзве яе запаветныя мары — песню і многа добрых людзей побач, вакол. Так яно і сталася. Паспяхова скончыўшы вучылішча ў абласным цэнтры, апынулася ў Століне. Найперш па сямейных абставінах, але затрымалася на дзесяць гадоў, і па прафесійных — працавала ў дзіцячай музычнай школе. Некаторы час нават узначальвала дзіцячы хор. А пасля, пачынаючы з 1986-га, нарэшце пачала займацца тою справаю, дзеля якой, як яна сама выказваецца, на свет паявілася — стварыла народны хор ветэранаў Ганцавіцкага гарадскога Дома культуры, узначаліла яго і кіравала тры дзясяткі гадоў. Пра дзейнасць гэтага выдатнейшага калектыву, які яна з вялікай любоўю выпеставала, напісана многа. І будзе яшчэ шмат пісацца, бо перадала яго ў надзейныя маладыя рукі сваёй пераемніцы — 19-гадовай Ніне Сурынт, якая таксама жыве музыкай, улюбёная ў яе. Таму і супакоеная — яе справа працягваецца, набывае новыя колеры і адценні.

Для Лідзіі Іосіфаўны яе родны на ўсё жыццё хор — гэта не толькі магчымасць самарэалізавацца ў музыцы самой і прадаставіць такі шанс іншым, але і само жыццё. Сёння яна з замілаваннем называе сваіх вучняў, якія з часам прадоўжылі яе песенны набытак. Гэта Святлана Грыгаран (у дзявоцтве Будавей), Сяргей Плотка, Наталля Лапіч (дзявочае прозвішча), Ала Карніцкая, Алена Зайцава, Вольга Ціхановіч, Алег Валуевіч, Аксана Крысюк і многія іншыя, а таксама калег Наталлю Лынша, Алу Шэйко, Ірыну Кавалеўскую… Увогуле, усіх лічыць не пералічыць. Затое ўсім Лідзія Іосіфаўна адрасавала самыя цёплыя словы ўдзячнасці і павагі, асабліва былому дырэктару музычнай школы Валерыю Вячаслававічу Марцінкевічу, з якім разам рабілі ўсё дзеля таго, каб школа “па-сапраўднаму заспявала на ўсе лады і галасы”. Дзякуй Богу, атрымалася. Дарэчы, хор многія дзесяцігоддзі запатрабаваны не толькі ганцаўчанамі, але і жыхарамі іншых раёнаў краіны, асабліва Мінскай вобласці. Рэгулярныя запрашэнні выступіць, якія паступалі з іншых рэгіёнаў, — яскравае пацверджанне сказанага. Як і шматлікія ўзнагароды самых розных узроўняў. Адных толькі грамат, дыпломаў, падзячных пісьмаў, афіцыйных віншаванняў налічыў не адзін дзясятак. Асобныя з іх адрасаваны Лідзіі Карняйчук як завучу Ганцавіцкай дзіцячай музычнай школы, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, іншыя — як кіраўніку альбо мастацкаму кіраўніку народнага хору ветэранаў ГДК, хормайстру гэтага ж хору. Быў калектыў і лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу.

А як цёпла заўсёды адгукаліся пра ганцавіцкіх ветэранаў-харавікоў газеты тых рэгіёнаў, дзе яны выступалі! Як прыклад, невялічкая вытрымка з публікацыі ў Клецкай раёнцы ад 28 кастрычніка 2015 года: “Хор, вядома ж, уразіў. Вельмі спадабаліся песні ваеннай тэматыкі “Степом”, “Письмо сыну”, “Последний солдат”, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі. Адпрацавана, адшліфавана — цудоўна!”

Галасы, наогул, — вельмі важная тэма ў нашым расповедзе. Справа ў тым, што ўзрост адназначна ўносіць свае карэктывы ў гучанне гэтага прыроднага “інструмента”, прычым, не ў лепшы бок. А вось у ганцавіцкім хоры здолелі захоўваць і шанаваць галасы да самага глыбокага ўзросту. Як удавалася? Найперш дзякуючы лідару — Лідзіі Іосіфаўне, яе прафесійнасці і найлепшым чалавечым якасцям. Хор “у яе руках” заўсёды гучаў, як дыхаў: мякка, цёпла, гарманічна.

Лідзія Іосіфаўна яшчэ доўга, каля пятнаццаці гадоў, працавала ў дзіцячай музычнай школе пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Выхавала тры пакаленні самадзейных артыстаў. І ўсе яны самаахвярна адданы любімай справе. Добра, што гэта выдатна разумее і юная пераемніца — спадкаемца выдатнейшай традыцыі.

Зараз Лідзія Іосіфаўна — і сама ветэран. Але хіба падобная яна на ветэрана? Так і засталася юнай — дай Бог, надоўга.

Анатоль КРЭЙДЗІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях