На КПД новы дырэктар (абноўлена)
На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага
домабудавання, якім стаў Мікалай Паўловіч (НА ЗДЫМКУ). Дагэтуль ён тры гады ўзначальваў участак “Ганцавічы” аўтапарка № 10 г. Лунінца. Мы сустрэліся з Мікалаем Мікалаевічам і пагутарылі аб справах на КПД і яго бачанні перспектыў прадпрыемства.
— Мікалай Мікалаевіч, усё ж такі дзейнасць у сферы перавозак і вытворчасці будаўнічай прадукцыі адрозніваюцца…
— Пачну з таго, што па адукацыі я эканаміст-менаджар, закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Працаваў у свой час дырэктарам ліцэя ў Лунінцы, узначальваў, як ведаеце, і ўчастак аўтапарка ў Ганцавічах. Справа ў тым, што кіраўнік прадпрыемства ці арганізацыі, у першую чаргу, адміністратар, які павінен арганізаваць эфектыўную работу. А складаючыя поспеху ўсюды адны і тыя ж. На маю думку, гэта якасць, ахова працы — ад дысцыпліны да стварэння належных яе ўмоў і эканамічны паказчык. У бюджэтнай сферы — рацыянальнае выкарыстанне сродкаў, на вытворчасці — яе рэнтабельнасць. Як бачыце, усё гэта актуальна і для КПД. Над якасцю прадукцыі працуем штодня, работа па стварэнні належных умоў працы вядзецца — адкрыццё той жа сталовай — таму прыклад, а рэнтабельнасць будзе залежыць ад правільнасці прымаемых рашэнняў як па цэнавай палітыцы так і ад арганізацыі вытворчасці і рацыянальнага выкарыстання ўсіх рэсурсаў.
— Але разам з гэтым павінна быць і бачанне перспектывы развіцця прадпрыемства…
— Безумоўна. Нельга разлічваць толькі на дзяржзаказ па будаўніцтве шматкватэрных дамоў. Прадпрыемству неабходна і дадатковая вытворчасць. Напрыклад, разам з узвядзеннем дамоў усюды праводзяцца работы і па добраўпарадкаванні тэрыторый, а, значыць, запатрабавана і такая прадукцыя як тратуарная плітка і бардзюрны камень. І тут якраз ёсць магчымасці атрымаць для прадпрыемства дадатковы прыбытак. Зразумела, што неабходна адпаведнае абсталяванне. Размова ідзе якраз аб тым, што грошы трэба не праядаць, а ўкладваць з розумам і лічыць кожную капейку. А што датычыцца сённяшняга дня, дык працуем па камплектацыі дамоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, Баранавіч, Лунінца і Іванава. Таксама заключаны дагавор на ўзвядзенне яшчэ аднаго дома ў Баранавічах.
— А з прыходам новага дырэктара ці не плануецца якая-небудзь аптымізацыя калектыву?
— Штат прадпрыемства залежыць ад таго наколькі калектыў эфектыўна працуе. Зараз на камбінаце шчыруюць 234 работнікі, з якіх 43 — інжынерна-тэхнічны персанал. Магчымы перастаноўкі, але ў цэлым аб ніякім скарачэнні размовы быць не можа, ды і мая задача, як дырэктара, у тым ліку, даць работу людзям, аб чым мы ўжо згадвалі. А гэта сумесная работа, тым больш, што прадпрыемства з’яўляецца структурным падраздзяленнем КУП “Брэстжылбуд”. Будзем працаваць у цесным кантакце са спецыялістамі галаўнога прадпрыемства і, безумоўна, чакаю ініцыятывы на месцы. У нас жа калектыў даволі малады і, думаю, усе зацікаўлены, каб прадпрыемства эфектыўна працавала і выйшла на больш высокі ўзровень гаспадарання. У выніку ад гэтага залежыць і заработная плата кожнага з нас. І спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі камбінат панэльнага домабудавання ў будучым стане вытворчым лідарам на Ганцаўшчыне і па праве — горадаўтваральным прадпрыемствам. У нас для гэтага ўсё ёсць!
Гутарыў
Павел Свістуновіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
ЧТО ДЕЛАТЬ ЕСЛИ ВЫ ОСТАНОВЛЕНЫ МИЛИЦИЕЙ
Подробнее Согласно закону "О милиции", беспричинная остановка гражданина недопустима. Попросите представиться сотрудников милиции и объяснить причины задержания. Будьте вежливы и почтительны. Никогда не


