НАЧНЫ “ТАРАН” і іншыя здарэнні ў раёне
Абакралі пенсіянерку
9 сакавіка ў міліцыю паступіла заява ад жыхаркі вёскі Кукава Леаніды Ж. Жанчына паведаміла, што 8 сакавіка на прыпынку грамадскага транспарту каля санаторыя “Бярэзіна” Барысаўскага раёна, невядомая асоба ўкрала ў яе сумку з пашпартам, пенсіённым пасведчаннем, грашыма ў суме 300000 рублёў і прадуктамі харчавання.
Непрыемны інцыдэнт
У гэты ж дзень Зінаіда В., жыхарка вёскі Нач, паведаміла супрацоўнікам РАУС, што 5 сакавіка ў будынку Нацкай амбулаторыі яе абразіла і пабіла загадчыца амбулаторыі.
Падрабязнасці справы высвятляюцца РАУС.
Спроба згвалтавання?
9 сакавіка паступіў рапарт памочніка дзяжурнага дыспетчарскай службы Ляхавіцкага РАУС аб тым, што да іх звярнуўся грамадзянін Аляксандр П., жыхар горада Ляхавічы. Мужчына расказаў міліцыі, што ў вёсцы Раздзялавічы яго дзяўчыну, Вольгу С., спрабаваў згвалтаваць хлопец.
Праверку па справе праводзіць РАУС.
Фальшывая купюра
10 сакавіка, у аўторак, па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая вырабіла грашовую купюру вартасцю 100 долараў. Дадзеную падробку жыхарка горада Ганцавічы Л. прад’явіла для абмену ў касавым зале ЦБП №107 філіяла № 802 ААТ “АСБ Беларусбанк” 10 лютага.
Мужчынскія “разборкі”
10 сакавіка ў райаддзел паступіла паведамленне дзяжурнага ўрача-хірурга УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” аб тым, што ў прыёмнае аддзяленне ў стане алкагольнага ап’янення звярнуўся грамадзянін Уладзімір З., 1975 года нараджэння. Мужчыне быў пастаўлены дыягназ “удар грудной клеткі, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом касцей чэрапа”. Са слоў пацярпеўшага яго два дні таму пабіў у вёсцы Люсіна былы сужыцель жонкі.
Крымінальная справа
Адразу 2 крымінальныя справы былі ўзбуджаны ў адносінах да непрацуючага жыхара вёскі Хатынічы, 1993 года нараджэння Аляксандра К. Малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ Ганцавіцкага РАУС за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў. Падчас праверкі дакументаў на права кіравання транспартным сродкам, Аляксанд, К. прад’явіў супрацоўнікам ДАІ падробныя дакументы двойчы, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Гандаль не па правілах
14 сакавіка ў Ганцавіцкі РАУС паступіла паведамленне начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі аб тым, што ў магазіне “Дыскаунтэр” па вуліцы Чыгуначнай у горадзе Ганцавічы рэалізуецца піва з даўно скончаным тэрмінам прыгоднасці.
Бойка з крадзяжом
У нядзелю, 15 сакавіка, жыхар пасёлка Азярэчча Клецкага раёна Кірыл В. звярнуўся ў Ганцавіцкі РАУС з заявай. Мужчына расказаў, што а 4 гадзіне ночы гэтага дня на вуліцы Чырвонаармейскай, каля магазіна “Эканом”, на яго напалі і пабілі невядомыя асобы. Пасля бойкі ён выявіў прапажу кашалька з грашыма.
Падрабязнасці справы высвятляюцца ў РАУС.
Зводку чытала
Ксенія ЛУЦКО.
Начны “таран”
14 сакавіка, а другой гадзіне ночы кампанія маладых людзей на аўтамабілі “ўрэзалася” ў будынак раённага метадычнага цэнтра. Рухаючыся з боку
вуліцы Гагарына, вадзіцель “Пежо”, на якім ехала кампанія, не справіўся з кіраваннем і пратараніў сцяну будынка РМЦ (на здымку). У выніку дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль фактычна на палову “схаваўся” ў будынку.
Як высветлілася пазней, за рулём “Пежо” была дзяўчына, якая не мела правоў на кіраванне аўтамабілем. Уладальнік машыны проста пасадзіў яе за руль, не хвалюючыся аб наступствах. Зараз па дадзенай справе праводзіцца праверка. Але адміністрацыйная адказнасць пагражае як нявопытнаму вадзіцелю, так і аўтаўладальніку, бо кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае правоў на гэта, а таксама перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае на кіраванне правоў, цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. У дадатак, вінаватым у аварыі прыйдзецца кампенсаваць матэрыяльныя страты за аднаўленне будынка раённага метадычнага цэнтра.
Ксенія ЛУЦКО.
Фота Міхася АРЭШКІ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это


