Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галоўная ўвага — якасці работ

Меліяраваныя землі ў Ганцавіцкім раёне займаюць плошчу ў 39 тысяч 765 гектараў і складаюць каля дзвюх трэціх яго сельгасугоддзяў. Гэта цэлы комплекс гідратэхнічных збудаванняў. Утрымліваць такую складаную разгалінаваную сістэму ў належным стане — адзін з найбольш важных і адказных абавязкаў калектыву УП “Ганцавіцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Для гэтага праводзяцца рэгулярныя рамонтна-эксплуатацыйныя работы, якія патрабуюць значных грашовых укладанняў. У 2014 годзе толькі сюды дзяржавай накіравана 7,6 мільярда рублёў. Прычым вяліся работы і на іншых аб’ектах. У прыватнасці, праведзена рэканструкцыя меліярацыйных сістэм ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”, СВК “Адраджэнне” і “Крышылавічы”. Уведзена ў эксплуатацыю 990 гектараў сельгасугоддзяў, асвоена 10,2 мільярда рублёў.

Акрамя гэтага, меліяратары выканалі рамонт гідратэхнічных збудаванняў на рыбаводных сажалках рыбгаса “Лактышы” на суму 1 мільярд 937

Галоўная ўвага — якасці работ

мільёнаў рублёў. Працягвалася добраўпарадкаванне тэрыторыі навукова-эксперыментальнай базы “Журавінка”.

Аб гэтым гаварыў на сходзе працоўнага калектыву дырэктар УП “Ганцавіцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Аляксандр Шут. Падводзячы вынікі работы за 2014 год, ён адзначыў, што ў цэлым  пастаўленыя задачы выкананы. Атрымана 18 мільярдаў 612 мільёнаў рублёў агульнай выручкі. Рэнтабельнасць дасягнула 7,1 працэнта. Сярэдні заробак склаў 5 мільёнаў 562 тысячы рублёў.

Летась меліяратары працавалі не толькі ў сваім раёне, але і па-за яго межамі. Гэта таксама прынесла добрыя вынікі. У сельгасарганізацыях Мінскай вобласці на добраўпарадкаванні тэрыторый, будаўніцтве сіласных ям і перавозцы арганічных угнаенняў асвоена звыш 1 мільярда рублёў.

Поспех любой справы забяспечваюць адказныя і добрасумленныя выканаўцы, падкрэсліў Аляксандр Шут. У калектыве меліяратараў працуе шмат вопытных і высокакваліфікаваных работнікаў. На Дошку гонару прадпрыемства занесены машыністы бульдозераў Уладзімір Валасюк і Уладзімір Цупрык, вадзіцелі аўтамабіляў Рыгор Мінько і Мікалай Васілевіч, трактарыст-машыніст Андрэй Лойка, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Святлана Вайцяховіч.

Калектыў працуе згодна з Дзяржаўнай праграмай захавання і выкарыстання меліяраваных земляў на 2011 — 2015 гады. Для яе паспяховага ажыццяўлення ўсе работы неабходна выконваць зладжана і якасна, своечасова выяўляць і ўхіляць недахопы. На жаль, яшчэ высокай застаецца цякучасць кадраў. Праца на тарфяніках з’яўляецца нялёгкай, не ўсе прызвычайваюцца да яе. І ўсё ж, калектыў папаўняецца маладымі спецыялістамі. Яны зараз складаюць 23 працэнты ад агульнай колькасці.

У сёлетнім годзе, акрамя дзяржаўнага заказу, неабходна вышукваць дадатковыя рэзервы для атрымання стабільнага прыбытку. Для поўнай занятасці людзей і загрузкі тэхнікі, як і летась, трэба заключаць дагаворы і з сельгасарганізацыямі не толькі з мясцовымі, але з іншых раёнаў.

Выступленне кіраўніка дапоўнілі начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Святлана Вайцяховіч, галоўны інжынер Дзмітрый Ленкавец, старшыня прафкама Таццяна Табала, інжынер-механік Іван Лелес і дыспетчар Святлана Муха.

У рабоце сходу прыняла ўдзел намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Бужан. Яна падкрэсліла, што сёлетні год з’яўляецца завяршальным годам пяцігодкі. Калектыву меліяратараў трэба працаваць так, каб словы не разыходзіліся са справамі, галоўную ўвагу звяртаць на якасць выконваемых работ. Для гэтага ёсць усе магчымасці.

На сходзе быў прыняты калектыўны дагавор на 2015 — 2018 гады, а таксама ўзнагароджаны лепшыя работнікі.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях