З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: крадзяжы веласіпедаў, ДТЗ і іншыя здарэнні
Сцеражыце веласіпеды!
24 лютага ў РАУС паступіла заява Наталлі Я., жыхаркі горада Ганцавічы, якая паведаміла, што ноччу невядомая асоба ўкрала з пад’езда дома № 49 па вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра, веласіпед. А 1 сакавіка а другой гадзіне ночы паступіла заява Марыны Г. Жанчына расказала аператыўнікам, што ў перыяд з 28 лютага па 1 сакавіка нехта ўкраў яе дарожны веласіпед чырвонага колеру, які знаходзіўся ў пад’ездзе дома № 47 па той жа вуліцы.
Па гэтай жа прычыне 1 сакавіка па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. У першым выпадку веласіпед, які належаў грамадзяніну К., укралі ў перыяд часу з 27 лютага па 1 сакавіка з падвала дома па вуліцы Мантажнікаў. А ў другім — транспартны сродак, коштам 1 мільён 800 тысяч рублёў, 1 сакавіка “знік” ад пад’езда дома № 44 па вуліцы Арлоўскага. Прычым, гаспадар веласіпеда, жыхар горада, М., пакінуў яго толькі на паўгадзіны без нагляду.
Хатні “тэрор”
23 лютага вечарам у аператыўны аддзел Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне жыхара вёскі Сукач Эдуарда Р. Мужчына расказаў міліцыянерам, што дома яго б’юць пасынкі — Аляксей і Ілья.
Паведамленне грамадзянкі Марыі В. з вёскі Востраў таксама датычылася хатняга насілля. Так, 25 лютага жанчына расказала аператыўным супрацоўнікам, што яе сын Уладзімір пагражаў расправай ёй і мужу.
Крымінальныя навіны
25 лютага была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах Уладзіміра Б., які 20 студзеня з кватэры дома па вуліцы Матросава з папяровага канверта ў шафе ўкраў грошы ў суме 50 долараў.
26 лютага была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах Аляксандра М., 1981 года нараджэння, які больш за тры месяцы ўхіляўся ад выплаты аліментаў на ўтрыманне сваёй непаўналетняй дачкі. У выніку Аляксандр М. дапусціў запазычанасць па аліментах у суме 8 мільёнаў 545 тысяч 225 рублёў.
Калі сабака — не сябар
26 лютага жыхарка Ганцавіч Жанна Ж. расказала міліцыянерам аб тым, што бадзяжная жывёла загрызла ў яе 12 курэй. А на наступны дзень жанчына з вёскі Красынічы паведаміла ў РАУС аб зграі бадзяжных сабак, якія загрызлі яшчэ чатырох хатніх птушак.
Немужчынскія ўчынкі
28 лютага ў аператыўны аддзел міліцыі патэлефанавала Ірына Л., жыхарка горада Ганцавічы. Жанчына расказала, што яе муж Ігар забраў з дома 9-гадовае дзіця, і пайшоў выпіваць з сябрамі. На тэлефонныя званкі Ірыны нядбайны муж адказваў абразамі ў яе адрас, нават пагражаў.
СВЯТЛАФОР ДАІ






Раніцай 28 лютага супрацоўнікі ДАІ выехалі на месца аварыі. Невядомая асоба кіравала аўтамабілем “Форд-Фокус” і, рухаючыся па трасе Р-13 “Клецк — Сіняўка — Ганцавічы — Лунінец”, каля вёскі Малькавічы, не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перавярнуўся.
Як высветлілася, “Фордам” кіраваў Андрэй З., 1988 года нараджэння, ураджэнец вёскі Люсіна. Дакументы на аўтамабіль у яго адсутнічалі. З месца ДТЗ парушальнік уцёк.
У дарожна-транспартным здарэнні пацярпеў пасажыр аўтамабіля, Сяргей І., жыхар вёскі Малькавічы, 1988 года нараджэння. Яго з траўмамі даставілі ў Ганцавіцкую ЦРБ.
Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Интернет казино на реальные деньги: основные преимущества
Подробнее Онлайн-казино созданы для любителей азарта. На специализированных сайтах в интернете огромные игровые коллекции, состоящие из видеослотов, различных видов рулеток, покера, блекджека и пр.


