Толькі сумеснымі намаганнямі…
У сельгасарганізацыях раёна зараз праходзяць справаздачна-выбарчыя сходы. На сходзе СВК “Адраджэнне” пабываў карэспандэнт раёнкі Міхась Арэшка.
У справаздачным дакладзе старшыня праўлення СВК “Адраджэнне” Валерый Макарскі адзначыў, што па выніках работы за 2014 год калектыў гаспадаркі выканаў асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах склаў 115 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года.
Ураджайнасць збожжавых культур дасягнула ў сярэднім з гектара 27,4 цэнтнера, што на 2 цэнтнеры больш запланаванага. Вытворчасць малака склала 1 тысячу 615 тон і павялічылася на 35 тон. У сярэднім ад каровы атрымана 3 тысячы 783 кілаграмы малака, што на 85 кілаграмаў вышэй папярэдняга года.
У 2014 годзе гаспадарка, па магчымасці, абнавіла машынна-трактарны парк і парк сельгасмашын. У прыватнасці, былі куплены ў лізінг збожжаўборачны камбайн “КЗС-12”, агрэгат АПП-6 “Бярэсце”, трактар “Беларус-1221”.
Дакладчык адзначыў лепшых працаўнікоў. Сярод іх экіпаж камбайнераў у складзе Віктара і Дзяніса Кісялевічаў. На рахунку гэтых механізатараў 1 тысяча 377 тон намалочанага збожжа. Паказваюць добры прыклад у выкананні сваіх абавязкаў вадзіцель Віталь Рабцэвіч, трактарысты Анатоль Сімановіч, Віктар Кісялевіч і Ніна Рабцэвіч, машыніст пагрузчыка Уладзімір Радзівонаў, жывёлаводы Васіль Рабцэвіч, Станіслаў Варэйка, Таццяна Ярашэвіч і Аліна Лысенка, аператар машыннага даення Алена Рабцэвіч і іншыя. Усе перадавікі адзначаны грашовымі прэміямі.
Разам з тым, па шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын, СВК “Адраджэнне” знаходзіцца ў складаным эканамічным становішчы, падрэсліў у справаздачным дакладзе старшыня праўлення Валерый Макарскі.
У жывёлагадоўчай галіне дапушчаны перарасход кармоў на вытворчасць 1 цэнтнера прадукцыі, што адмоўна адбілася на яе сабекошце. Летась было атрымана прыплоду буйной рагатай жывёлы 546 галоў. Гэта на 32 галавы ніжэй за ўзровень папярэдняга года. Выхад цялят на 100 кароў і нецеляў склаў толькі 74 галавы, або 75 працэнтаў ад запланаванага.
Жадаюць лепшага паказчыкі па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачныя прывагі склалі 76 працэнтаў. Зменшылася вытворчасць мяса. Пры плане 260 тон яго рэалізацыя склала 199,8 тоны. Па-ранейшаму нізкай застаецца захаванасць пагалоўя. Летась па прычыне паморку страчана 64 галавы, прыйшлося вымусова 82 жывёліны прырэзаць. Другі год запар пагаршаюцца вытворчыя паказчыкі на жывёлагадоўчай ферме “Ясянёва”.
Неабходна працаваць над павышэннем якасці малака. За справаздачны перыяд гатункам “экстра” яго прададзена 209 тон, што на 36 працэнтаў менш за прагнозныя паказчыкі. Вышэйшым гатункам рэалізавана 546 тон, што таксама менш запланаванага.
Станоўчыя паказчыкі ў жывёлагадоўчай галіне ў значнай ступені залежаць ад якасці нарыхтоўваемых кармоў. Трэба ўдзяляць самую неаслабную ўвагу раслінаводству, у тым ліку эфектыўнаму вядзенню земляробства. Летась ад рэалізацыі ўраджаю збожжавых, зернебабовых культур і рапсу гаспадарка панесла страты ў суме 198 мільёнаў рублёў.
Нягледзячы на добрасумленную работу большасці працаўнікоў ёсць выпадкі п’янства, прагулаў, крадзяжу, іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны. Трэба весці рашучую барацьбу з гэтымі заганнымі з’явамі.
Па выніках работы за 2014 год вытворча-фінансавая дзейнасць СВК “Адраджэнне” прызнана здавальняючай.
У рабоце справаздачна-выбарчага сходу прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, начальнік раённай ветэрынарнай станцыі, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ганна Рычаева і старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Перашчук.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў засяродзіў увагу на тым, што адказнасць і добрасумленнасць на ўсіх даручаных участках з’яўляюцца залогам высокіх паказчыкаў і дабрабыту не толькі гаспадаркі ў цэлым, але і кожнага працаўніка паасобку.Гэта трэба добра ўсвядоміць. Толькі сумеснымі намаганнямі можна істотна павысіць эканамічныя паказчыкі.
Віктар Якаўлевіч унёс прапанову выбраць старшынёй праўлення СВК “Адраджэнне” яго дзеючага кіраўніка Валерыя Макарскага. У ходзе адкрытага галасавання гэтая кандыдатура была падтрымана большасцю галасоў.
У сёлетнім годзе калектыву гаспадаркі трэба ўзяць курс на карэннае паляпшэнне спраў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.
НА ЗДЫМКУ (злева направа): ёсць аб чым пагаварыць, параіцца машыністу пагрузчыка Уладзіміру Радзівонаву, механізатарам Анатолю Сімановічу і Віктару Кісялевічу.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Интернет казино на реальные деньги: основные преимущества
Подробнее Онлайн-казино созданы для любителей азарта. На специализированных сайтах в интернете огромные игровые коллекции, состоящие из видеослотов, различных видов рулеток, покера, блекджека и пр.


