Аб паляванні і рыбалцы
Угоддзі Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў размешчаны на 105 тысячах гектараў, з якіх лясныя займаюць больш чым 62 тысячы гектараў, палявыя — амаль 30 тысяч і водна-балотныя — каля 13 тысяч гектараў. У структуру ўваходзіць 5 паляўнічых дач: Хатыніцкая, Любашаўская, Малькавіцкая, Нацкая і Чудзінская. Членскі білет маюць 441 чалавек, у тым ліку паляўнічыя і рыбаловы — 299, рыбаловы — 142, юныя паляўнічыя і рыбаловы — 17. Асноўныя работы выконваюць 9 егераў. Яны сочаць за парадкам, ахоўваюць угоддзі ад браканьераў, арганізоўваюць паляванні, вядуць улік звяроў. Карацей кажучы, егеры з’яўляюцца гаспадарамі на сваёй тэрыторыі.
З мэтай аховы дзікіх жывёл, барацьбы з браканьерствам у паляўнічых угоддзях праводзяцца рэйды. У іх прымаюць удзел работнікі міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Ганцавіцкага лясгаса і раённага аддзела ўнутраных спраў. У 2014 годзе былі арганізаваны 44 сумесныя рэйды. На парушальнікаў складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў. Вёўся адстрэл шкодных відаў жывёл — ваўкоў, лісіц і янотападобных сабак.
У 2014 годзе арганізацыйнай структурай былі праведзены спаборніцтвы па кулявой стральбе, па лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудай. Члены “БТПР” прынялі ўдзел у чэмпіянаце па стралкова-паляўнічым мнагаборстве, дзе занялі прызавыя месцы.
Аб гэтым і не толькі ішла размова на справаздачным сходзе Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”. Яе дырэктар Эдуард Шуляк адзначыў, што ў 2014 годзе план па даходах выкананы на 117,5 працэнта. Чысты прыбытак склаў 72,9 мільёна рублёў.
Паводле падлікаў, ва ўгоддзях “БТПР” налічваецца 190 ласёў, 350 казуль, 30 дзікоў, 270 рачных баброў. Ёсць таксама зайцы, глушцы, цецерукі. Зразумела, што колькасць жывёл не зусім дакладная. Звяры могуць мігрыраваць: з Ганцавіцкага раёна — у суседнія і наадварот. Ліміт на здабычу ласёў, дзікоў і казуль за справаздачны перыяд выкарыстаны на 100 працэнтаў.
У той жа час, разам з пэўнымі поспехамі ёсць і недахопы. У першую чаргу, патрэбна карэнным чынам палепшыць арганізацыю і правядзенне паляўнічых тураў з удзелам замежных грамадзян. Летась жыхарамі Расіі, Польшчы і Літвы здабыта толькі пяць казуль, адзін дзік і адна гусь. Гэтага вельмі недастаткова.
Патрабуе паляпшэння работа па вядзенні ўліку членаў БТПР, у няпоўным аб’ёме аказваецца тэарэтычная і практычная дапамога. Гэта датычыцца старшынь пярвічных арганізацыйных структур. Больш таго, з-за няведання новых правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання шмат парушэнняў дапускаецца пры афармленні пуцёвак. На гэта звярнуў увагу старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, які прыняў удзел у справаздачным сходзе. Егерам трэба больш адказна падыходзіць да арганізацыі і правядзення паляванняў. Ад іх вынікаў залежаць даходы.

Слушныя думкі выказалі таксама начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шапель, начальнік міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Крысюк і дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч. Таксама неабходна паляпшаць якасць праводзімых біятэхнічных і паляўнічагаспадарчых мерапрыемстваў, дабівацца штогадовага павелічэння колькасці дзікіх жывёл, вышукваць новыя шляхі па дасягненні большых прыбыткаў ад усіх відаў дзейнасці.
На сходзе былі адзначаны лепшыя работнікі. Граматамі ўзнагароджаны егеры Вадзім Нагарновіч і Віталь Шамрыла. Першы — за дасягненне добрых вынікаў па адстрэле дзіка, другі — за паспяховую арганізацыю палявання з удзелам замежных грамадзян.
Па рэкамендацыі райвыканкама і рэспубліканскага савета “БТПР” на праведзенай канферэнцыі абраны старшыня савета Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”. Ім стаў Павел Галубовіч. Работа і дзейнасць установы за 2014 год прызнана здавальняючай.
Міхась АРЭШКА.
НА ЗДЫМКАХ: уверсе — дырэктар Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР” Эдуард Шуляк (злева) разам з егерамі Віктарам Канановічам, Уладзімірам Шамрылам, Віталем Шамрылам і Казімірам Шпакам; узнагароду прымае егер Віталь Шамрыла (злева).
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Интернет казино на реальные деньги: основные преимущества
Подробнее Онлайн-казино созданы для любителей азарта. На специализированных сайтах в интернете огромные игровые коллекции, состоящие из видеослотов, различных видов рулеток, покера, блекджека и пр.


