Салдаты Перамогі
У раённым краязнаўчым музеі ў гэтыя майскія дні пануе асаблівая атмасфера: тут праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, — выставы, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і іншыя. Напярэдадні 9 мая ў музеі прайшоў пленэр, у якім прынялі ўдзел мастакі нашага раёна, — Іван Караленка, Валянціна Дзікляева і Ала Мірзаліева. Гэтыя таленавітыя людзі малявалі ў той дзень партрэты вядомых на Ганцаўшчыне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — Ганны Сакаленка, Іосіфа Курловіча і Івана Кляўца, за плячамі кожнага з якіх надзвычай багатая біяграфія.

Былыя салдаты, якія прайшлі дарогамі ваеннага ліхалецця і якім мы абавязаны за мір і спакой на нашай зямлі, пазіравалі ў адным з залаў музея, дзе падрыхтавана выстава “Салдаты Перамогі”. Са сцен пакоя глядзяць на прысутных нашы землякі, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, чые грудзі зіхацяць ад узнагарод, здабытых у суровых баях. Побач з партрэтамі многіх, убеленых сівізной ветэранаў, змешчаны і фотаздымкі іх, зусім яшчэ маладых, але на долю якіх выпала суровае ліхалецце і нялёгкае выпрабаванне. Светлыя, жыццярадасныя твары, чыстыя, адкрытыя позіркі… Нішто не падавала знаку бяды. Ці ж думалі яны, ладзячы даваеннае жыццё, што вайна так бязлітасна перакрэсліць іх мары і спадзяванні? Не ўсе вярнуліся дамоў жывымі. Не ўсе дачакаліся 70-гадовага юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І з кожным годам усё менш жывых сведкаў вайны і таго чаканага, такога жаданага пераможнага мая. Як прадоўжыць жыццё тых, хто побач з намі? Чым сагрэць іх, як аблашчыць? “Увагай і цяплом сваіх сэрцаў, пільнымі і шчырымі адносінамі”, — прагучаў адказ-пажаданне выконваючай абавязкі дырэктара раённага краязнаўчага музея Наталлі Кулеш у час адкрыцця пленэра на гэтыя, не вымаўленыя ўголас пытанні прысутных. Наталля Уладзіміраўна павіншавала ветэранаў вайны з надыходзячым святам, пажадала ім здароўя і папрасіла іх быць тут, як дома. А мастакам, перад якімі стаяла няпростая задача — выхапіць сваім пільным назіральным вокам не толькі знешнюю адметнасць гэтых пажылых людзей, але і асаблівасць іх характару, — упэўненых, дакладных рухаў.
У зале становіцца ціха. Спакойна, задуменна глядзяць удалячынь ветэраны вайны. Глядзяць адкрыта, як могуць глядзець на свет салдаты, якія выканалі свой галоўны свяшчэнны абавязак. Пра што думаюць яны ў гэты час? Дзе лунаюць іх ластаўкі-думкі?..
Пакрысе ўтаймоўваюцца хваляванні мастакоў. І вось ужо штрышок за штрышком упэўнена кладуцца на чыстыя бялюткія лісты ватмана эскізы партрэтаў нашых землякоў.
Непрыкметна пакідаем залу, дзе працуюць ва ўнісон успаміны, натхненне, удзячнасць, памяць розных пакаленняў: тых, хто падарыў нам мір, і тых, хто, на шчасце, не ведае, што такое вайна. Не будзем парушаць гэтую цнатлівую цішыню. Яна здабыта такой дарагой цаной…
Марыя ШЧАЎКУН.
Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Belwest: Что ожидать на сезон осень-зима 2020\2021
Подробнее Какую обувь и по чем готовит Belwest? Что ожидать среди моделей обуви на осень в этом году?


