Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няскораная зямля

З першых дзён вайны Беларусь стала арэнай жорсткіх баёў.  На яе наступала буйная групоўка нямецкіх армій “Цэнтр” у складзе 540 дывізій, у іх ліку 15 танкавых і 2 матарызаваных.  Заваёўнікаў падтрымліваў  2-гі паветраны флот  у складзе 1680 самалётаў. Ім супрацьстаялі 3-я, 4-я, 10-я і 13-я арміі савецкіх войск, 6 пагранічных атрадаў. У жорсткіх баях Чырвоная армія адступіла на ўсход. Войскі 3-й і 10-й армій спрабавалі перашкодзіць наступленню гітлераўцаў, для чаго арганізавалі контрудар на захад ад Ганцавіч па лініі Люсіна — Малькавічы — Люшча. Жорсткія баі ішлі тут   з 25 па 29 чэрвеня. Аднак сілы былі няроўнымі. Ужо 30 чэрвеня гітлераўцы занялі Ганцавічы.

Насталі змрочныя дні фашысцкай акупацыі, якія працягваліся тры гады —  з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 гадоў.

На захопленай зямлі немцы пачалі ўсталёўваць свой “новы парадак” — знішчаць мірнае насельніцтва. Першымі падпадалі пад расправу камуністы, палітработнікі, савецкія актывісты, яўрэі, цыганы…

За тры гады акупацыі ад рук гітлераўцаў на Ганцаўшчыне загінулі 8725  чалавек — чацвёртая частка ўсяго яе насельніцтва.  Сярод загінуўшых 1617 жанчын, 863 дзіцяці, 836 ваеннапалонных, астатнія — яўрэі. Яшчэ амаль тысяча жыхароў раёна загінулі, змагаючыся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах.

Людзі Беларусі не змаглі цярпець здзекаў фашыскіх пачвараў і адразу паўсталі на абарону роднай зямлі. Ужо ў канцы ліпеня 1941 года  на Ганцаўшчыне быў створаны першы партызанскі атрад. Аднак недзе ў пачатку ці сярэдзіне жніўня таго ж года  ён уступіў у няроўную сутычку з ворагам і быў знішчаны.

У пачатку 1942 года ў раёне пачаўся новы ўздым партызанскага руху. І гэтага не хавалі ні ад кога самі заваёўнікі. Вось што піша з гэтай нагоды акруговы камісар  у Ганцавічах Гёрт. “До лета 1942 года о бандах (партизанах — (прим.авт.) не могло быть и речи. В это время можно было без опасения объезжать все  районы округа (в Ганцевичах в то время действовал немецкий гебиткомиссариат один из десяти  в генеральном округе Беларусь — прим. авт.) Только под осень почувствовалось ощутимое давление банд… Движение  по дороге Ганцевичи — Телеханы  возможно только через Пинск и то в сопровождении сильного конвоя…

В целом можно сказать, что Ганцевичский округ  является раем для банд…».

Вось такое красамоўнае прызнанне нямецкага заваёўніка. Ці патрабуе яно каментарыяў? Думаем, не!

У гэты перыяд тут пачаў дзейнічаць партызанскі атрад В. А. Васільева, які да пачатку 1943 года перарос у буйную брыгаду імя Леніна ў складзе больш  1000 чалавек. За два гады сваёй баявой дзейнасці на тэрыторыі раёна  партызаны-васільеўцы пусцілі пад адхон 69 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай вермахта.

Усяго ж на тэрыторыі раёна ў гады вайны вялі  баі і дывірсійную дзейнасць  больш 30 розных атрадаў і брыгад не толькі з Пінскага партызанскага злучэнняў, якія дзейнічалі ў гады вайны на тэрыторыі рэспублікі.

Значную ролю ўнеслі партызаны і падпольшчыкі  ў перамогу над заваёўнікамі. З  іх дапамогай наступаючыя савецкія войскі знішчылі  ў Ганцавіцкім раёне гарнізоны: у Ганцавічах (2000 немцаў), Малькавічах (100), Люшчы (300).

Ваенны Савет 1-га Беларускага фронту высока ацаніў дапамогу партызан і падзякаваў ім.

Усяго ў гады вайны на франтах і ў партызанскіх атрадах з нямецка-фашысцкімі  захопнікамі змагаліся звыш 5000 жыхароў Ганцаўшчыны. Амаль усе яны за ратныя подзвігі  адзначаны баявымі ордэнамі і медалямі. На жаль, каля тысячы ганцаўчан так і не вярнуліся з палёў баёў, аддаўшы свае жыцці за наша мірнае сёння.

Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, але неўміручы подзвіг нашых бацькоў і дзядоў не забудзецца. Удзячныя нашчадкі  будуць помніць іх і з пачуццём гонару за іх гаварыць: “Дзякуй вам за Перамогу!”.

Падрыхтавана паводле кнігі “Памяць. Ганцавіцкі раён”, укладальнік К. К. Мохар, Мінск, БЕЛТА, 1999 г.

 

Няскораная зямля

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях