Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРПАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

Укралі бульбу і пшаніцу

На мінулым тыдні па заяве старшыні СВК “Крышылавічы” ў адносінах да жывёлавода і механізатара, якія працуюць у гэтай гаспадарцы, была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 КК Рэспублікі Беларусь. У ноч з 30 на 31 сакавіка яны шляхам свабоднага доступу праніклі ў складское памяшканне СВК “Крышылавічы”, размешчанае на тэрыторыі МТФ № 1, адкуль тайна ўкралі 490 кілаграмаў бульбы і 300 кілаграмаў азімай пшаніцы, чым нанеслі гаспадарцы страты ў памеры больш за 2 мільёны рублёў.

Двор — не сметнік

Ганцаўчане больш дбайна сталі клапаціцца пра парадак каля сваіх дамоў. Аб гэтым сведчаць паведамленні, якія паступаюць у РАУС. У мінулую сераду Б., якая пражывае па вуліцы Заводскай, зрабіла адразу дзве добрыя справы: расказала міліцыянерам аб тым, што сусед выкідвае з чацвёртага паверха дошкі, а заадно паклапацілася аб бяспецы людзей, якія праходзяць каля дома.

У суботу, 3 мая, Г., які пражывае па вуліцы Камсамольскай, прапанаваў міліцыянерам прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці сваю суседку. Яна выкінула будаўнічае смецце каля акна яго кватэры. Праверку па гэтых справах праводзіць РАУС.

Скаргі на… курэй і каня

Жыхары нашага раёна больш за ўсё скардзяцца на суседзяў, жонак ці мужоў, а вось мінулы тыдзень стаў выключэннем. У міліцэйскіх зводках зафіксавана некалькі скаргаў на… курэй і каня. У сераду, 30 красавіка, у РАУС патэлефанаваў жыхар вёскі Агарэвічы Б., які паведаміў аб тым, што сусед выпускае сваіх курэй у яго агарод, а тыя знішчаюць пасевы. Б., хутчэй за ўсё, вельмі хвалявала гэтая праблема, таму ён вырашыў напомніць у міліцыю аб сабе яшчэ раз, і патэлефанаваў на наступны дзень з такім жа паведамленнем.

У пятніцу раніцай у РАУС звярнулася гараджанка М. Яна таксама скардзілася на суседскіх курэй.

У суботу, 3 мая, жыхар вёскі Ганцавічы Ц. паведаміў у РАУС аб тым, што суседскі конь, які належыць С., ходзіць па яго агародзе, пры гэтым уладальнік каня аніяк не рэагуе на скаргі суседа, ды яшчэ і ўмудраецца скандаліць з ім. Апошняя справа была пераадрасавана ў Любашаўскі сельвыканкам.

Усё без разбору: і сцягі, і дарожныя знакі

Грамадзяне, падкія на чужое, крадуць усё, што трапляе ім пад руку. Так, 1 мая, у святочны дзень, да супрацоўнікаў міліцыі звярнулася прадавец магазіна “Планета” З., якая расказала аб тым, што ў ноч на 1.05 невядомы ўкраў Дзяржаўны сцяг.

На другі дзень паступіла паведамленне начальніка ўчастка ДЭУ-24 горада Ганцавічы Д. аб тым, што 2 мая пры абследаванні дарожнага ўчастка аўтадарогі Хатынічы — Яловая было ўстаноўлена, што прапалі чатыры дарожныя знакі з металічнымі стойкамі.

ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы нідзе не працуючы жыхар Малькавіч Андрэй Васільевіч Хілюціч, 1973 года нараджэння. Ён кіраваў асабістым аўтамабілем “Сангёнг-Куран”.

Зводкі чытала Аксана МІНІНА.

З АПЕРПАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях