Пажар на рынку і іншыя здарэнні мінулага тыдня
2 сакавіка ў 00.54 на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні на гарадскім рынку гандлёвага павільёна № 27.
У 00.56 два аддзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Ганцавічы ўжо былі на месцы здарэння. Пажарныя ўстанавілі, што гарыць крайні суцэльнаметалічны павільён № 27 у гандлёвым радзе з дванаццаці ралетаў. Павільён электрыфікаваны, належыць індывідуальнаму прадпрымальніку Міхаілу З.
У 01.03 пажар быў лакалізаваны, у 01.06 — патушаны поўнасцю. У выніку пажару пашкоджаны тавар (мота- і велазапчасткі, бензаінструмент), закуродымлены сцены.
Зараз устанаўліваецца прычына, па якой загарэўся гандлёвы павільён.
Аляксандр ПАРФЕЯВЕЦ, інспектар РАНС.
Жыхары раёна знаходзяць паляўнічыя стрэльбы
У мінулы панядзелак у РАУС паступіла заява грамадзяніна Антона М., жыхара райцэнтра, аб прыняцці для ўтылізацыі паляўнічай стрэльбы 16-га калібра, якую ён знайшоў 23 лютага на палігоне бытавых адходаў у вёсцы Любашава.
У гэты ж дзень у міліцыю звярнуўся жыхар вёскі Малькавічы Уладзімір Л., які таксама хацеў здаць для ўтылізацыі паляўнічую стрэльбу 12-га калібра. У суботу, 22 лютага, Уладзімір Л. знайшоў яе, калі разбіраў драўляны хлеў.
У аўторак, 24 лютага, у РАУС паступіла яшчэ адна заява — ад жыхара вёскі Шашкі Яўгена Ч. Ён прасіў прыняць меры па ўтылізацыі патронаў 12-га калібра, якія знайшоў на міні-палігоне недалёка ад Шашкоў.
Па ўсіх гэтых справах РАУС праводзіць праверку.
Затрыманы хлопец са спайсам
У апошні час адбываюцца выпадкі гібелі маладых людзей. Не так даўно ў нашай краіне загінуў хлопец, які хацеў выскачыць з акна. Ад раненняў, атрыманых ад разбітага шкла, ён памёр. Яшчэ адзін выпадак — загінула 18-гадовая дзяўчына, студэнтка прэстыжнага факультэта БДУ. Прычыны абедзвюх смярцей — ужыванне маладымі людзьмі спайсу.
Гэты наркотык зараз “гуляе” і па нашым раёне. Літаральна на мінулым тыдні супрацоўнікі міліцыі на вуліцы Заводскай затрымалі грамадзяніна са спайсам. Што хлопец хацеў з ім рабіць: ужыць самастойна ці прадаць — гэта прыйдзецца высветліць міліцыянерам.
Забрала картку і п’янствуе
На мінулым тыдні, у панядзелак, у РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Малькавічы Мікалая Х. Мужчына скардзіўся на тое, што жонка забрала ў яго банкаўскую картку і недзе п’янствуе. Праверку праводзіць РАУС.
Начны званок патрывожыў усю сям’ю
З цікавай заявай да супрацоўнікаў РАУС звярнулася жыхарка Малькавіч Алена Л. Жанчына прасіла міліцыянераў прыняць меры адміністрацыйнага ўздзеяння да нейкай жанчыны, якая ў начны час патэлефанавала на мабільны тэлефон і тым самым патрывожыла яе сям’ю. Праверку праводзіць РАУС.
Загінуў работнік райаграсэрвісу
У мінулы аўторак, днём, у міліцыю паступіла паведамленне медыцынскай сястры прыёмнага пакоя раённай бальніцы аб тым, што ў рэанімацыйнае аддзяленне дастаўлены Міхаіл Х. з дыягназам “чэрапна-мазгавая траўма”, якую ён атрымаў на рабочым месцы ў цэху Ганцавіцкага райаграсэрвісу. Не прыходзячы ў прытомнасць, мужчына памёр. Праверку праводзіць РАСК.
СВЯТЛАФОР ДАІ
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы нідзе не працуючы жыхар в. Дзяніскавічы Мікалай Іванавіч Сукач, 1983 года нараджэння, які кіраваў аўтамашынай “ВАЗ-2112”.
Зводку чытала
Аксана МІНІНА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Прогнозы на курс Российского рубля
Подробнее Ни у кого нет точной информации относительно того каким образом изменится курс российского рубля к доллару в следующем месяце или же в конце года. Можно лишь делать прогнозы, анализируя такие


