Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыццё, апетае матчынай мовай

У лютым наша краіна адзначае 100-гадовы юбілей народнага паэта Беларусі, перакладчыка, публіцыста, сцэнарыста, грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы — Аркадзя Куляшова. Яго творчасць склала цэлую эпоху ў беларускай літаратуры. Паэт мужна, упэўнена, годна прайшоў свой жыццёвы і творчы шлях, пакінуўшы нашчадкам багатую паэтычную спадчыну.

Жыццё, апетае матчынай мовай

20 лютага, якраз напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у памяшканні гарадскога Дома культуры была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Я — акіяну жытняга калоссе…”, прысвечаная жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова. На мерапрыемства, арганізаванае  цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава і гарадскім Домам культуры, былі запрошаны вучні агульнаадукацыйных школ горада.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам паэзіі Куляшова. Са сцэны гучалі цудоўныя вершы майстра слова і песні, напісаныя на яго творы, кранала сэрцы прысутных такая знаёмая і шчымлівая мелодыя знакамітай “Алесі”:

Пайшла, ніколі ўжо

не вернешся, Алеся,

Бывай, смуглявая,

каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых,

 а з паднябесся

Самотным жаўранкам

 звініць і плача май…

Амаль праз усю творчасць Аркадзя Куляшова праходзіць тэма вайны. Час, на які прыпала дзяцінства паэта, быў вельмі суровым. Першая сусветная вайна была, як ён напіша пазней у вершы “Маё пасведчанне”, “нянькай”, спявала яму калыханкі кананадным громам. Затым была Вялікая Айчынная…

У час вайны Куляшоў працаваў у рэдакцыі франтавой газеты “Знамя Советов”, а таксама журналістам у Беларускім штабе партызанскага руху.

Творы, напісаныя ў ваенны перыяд, сталі сапраўднымі шэдэўрамі беларускай літаратуры. Сярод іх такія, як “Сцяг брыгады”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Над брацкай магілай”, “Маці”, “Бярозка” і іншыя.

Шчымлівымі пачуццямі была напоўнена інсцэніроўка верша “Ліст з палону”. Яе выканаўцы пастараліся перадаць у звароце да каханага невыносную тугу і душэўны боль дзяўчыны, якую вывозяць у фашысцкую няволю. Здавалася, што гэта сама Беларусь спавядаецца і расказвае пра свой трагічны лёс, просіць заступіцца і абараніць яе ад рабства, кліча адпомсціць ворагу за растаптаны гонар і ўчынены гвалт. Дарэчы, калі сам аўтар чытаў салдатам перад боем “Ліст з палону”, тыя літаральна рваліся ў атаку.

На працягу ўсяго мерапрыемства на відэаўстаноўцы дэманстраваліся слайды з унікальнымі фотаздымкамі і ўрыўкі відэафільма, якія апавядалі пра жыццё паэта: сустрэча з бацькамі, аднавяскоўцамі, краявіды роднай вёскі.

У асобе Аркадзя Куляшова магілёўская зямля, светлая, прыгожая, у бярозах і соснах, дала свету вялікага паэта, які любіў і шанаваў матчыну мову, на ёй, роднай, пявучай, стварыў неўміручыя творы. На жаль, даўно няма з намі гэтага чалавека, але жыве, звініць яго паэзія, з крыніц якой кожны жадаючы можа наталіць прагу сваёй душы. Як і ўдумацца ў глыбокія радкі яшчэ аднаго знакамітага беларускага паэта Пімена Панчанкі:

Цяжкім ты пры жыцці

 быў ці йнакшым,

Каго ты не любіў,

Каго любіў, —

Пачнуць хлусіць

мемуарысты нашы…

А праўда ўся:

Ты Куляшовым быў.

Святлана КУНЦЭВІЧ,

метадыст аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ЦРБ

 імя В. Ф. Праскурава.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях