Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЧАРАЎНІЦА

Не памятаю, дзе прачытала: каб падняць сабе настрой, трэба наведаць цырульню. У правільнасці гэтага выказвання пераконвалася неаднойчы. Асабліва пасля наведвання цырульні, што ў гарадскім Доме быту, дзе працуе ў жаночай зале Марыя Ральцэвіч (НА ЗДЫМКУ).

ЧАРАЎНІЦА

Марыю Уладзіславаўну ведала даўно, яна мясцовая, з вёскі Ельня, але блізка знаёмай з ёю не была.  Пазнаёміў нас выпадак. Я спяшалася на нейкае мерапрыемства. Па дарозе забегла ў цырульню Дома быту. Свабодным аказалася крэсла, за якім працавала Марыя Уладзіславаўна… З таго часу я стала яе пастаянным кліентам.

Марыя Уладзіславаўна працуе ў Доме быту ўжо 27 гадоў. Пачынала вучаніцай у Валянціны Паверынавай. Затым дзяўчыну накіравалі на курсы майстра па манікюру ў Брэсцкі вучэбна-курсавы камбінат.

 — Мая справа мне вельмі падабаецца, — расказвае жанчына. — У гэтую прафесію ішла свядома, хаця ведала, што работа цяжкая — усю змену на нагах. Памятаю, калі ўпершыню ўзяла ў рукі нажніцы і  вельмі хвалявалася, калі абслугоўвала сваю першую кліентку. Але, на шчасце, яна засталася задаволенай, і гэта надало мне ўпэўненасці. А потым прыйшоў вопыт.

Спачатку працавала цырульнікам побач са Станіславам Рагалінскім.  Калі атрымала спецыяльнасць майстра па манікюру, пачала выконваць свае абавязкі самастойна. З таго часу і працую цырульнікам, майстрам па манікюру 4-га разраду. Шмат вучылася ў старэйшых таварышаў па працы, за што ім вельмі ўдзячна.

Сапраўды, сядаць у крэсла да гэтай жанчыны, каб зрабіць манікюр, пафарбаваць бровы або вейкі ці зрабіць стрыжку, укладку, нават складаную прычоску, вельмі прыемна. Светлавалосая, добразычлівая, нешматслоўная, яна выконвае сваю справу хутка, спрытна, акуратна, без лішняй мітусні, дасканала валодаючы ці то манікюрнымі, ці цырульніцкімі нажніцамі і грабянямі.

— Ведаеце, працаваць з людзьмі заўсёды складана, а з жанчынамі асабліва, — працягвае Марыя Уладзіславаўна. — Кожнай хочацца выглядаць прыгожа. Таму цырульнік павінен быць крыху псіхолагам. Трэба ўмець адчуць густ кліента, яго настрой, улічыць узрост наведвальніка, структуру валасоў і шмат чаго іншага. У кожнага майстра свой сакрэт, свой падыход да справы. А я лічу яшчэ, што ў знешнім выглядзе жанчыны галоўнае — дагледжаныя рукі і акуратная прычоска. Якой бы ні была дарагой і моднай сукенка, але калі валасы растрапаныя, а пад пазногцямі бруд, губляецца прывабнасць і блякне прыгожае ўбранне… І мы стараемся. Стараемся не адставаць ад моды, новых павеваў і накірункаў у цырульніцкай справе. А для гэтага трэба пастаянна  вучыцца, шмат чытаць спецыяльнай літаратуры, сачыць за навінкамі, пераймаць вопыт лепшых айчынных і замежных майстроў, — дзеліцца Марыя Уладзіславаўна.

Мне прыгадваецца выпадак. Аднойчы да майстра завітала прыезджая маладая жанчына. Папрасіла зрабіць стрыжку, паказала якую на мабільным тэлефоне. Марыя Уладзіславаўна спачатку крыху разгубілася, а калі ўзялася за нажніцы, разгубленасць прайшла, прыйшла ўпэўненасць і намер даказаць сабе і кліентцы, што і ў правінцыі можна пастрыгчыся не горш, чым у сталіцы. У выніку задаволенымі засталіся абедзве — і майстар, што не падвяла, і кліентка, якая выходзіла з усмешкай на вуснах і словамі ўдзячнасці.

Сціплая жанчына, звычайная прафесія, але калі ўкладваць у справу душу, выконваць яе адказна і ўмела — можна стаць сапраўднай чараўніцай. Такая яна, Марыя Уладзіславаўна Ральцэвіч.

Марыя ПАЎЛАВА,

г. Ганцавічы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях