Выйсце ёсць з любой жыццёвай сітуацыі
Аляксей Далянчук — адзін з маладых спецыялістаў-медыкаў, які ў жніўні мінулага года прыйшоў працаваць тэхнікам-масажыстам у Ганцавіцкую ЦРБ. Нягледзячы на невялікі прамежак часу, малады чалавек паспеў зарэкамендаваць сябе як сярод сваіх калег, так і сярод пацыентаў вельмі добрым і адказным знаўцам сваёй справы. Да яго на масаж з задавальненнем ідуць маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення, дзе і знаходзіцца кабінет Аляксея Андрэевіча.

Адкрыты і ветлівы, ён з першых слоў размовы выклікае прыхільнасць. Па-майстэрску спрытна і ў той жа момант надзвычай далікатна Аляксей масажыруе кожны сантыметр цела свайго маленькага пацыента, раз-пораз пытаючыся, ці зручна ляжаць малому, ці не турбуе таго што-небудзь. Штодзень ён робіць масаж дванаццаці, а то і болей пацыентам.
— Мяне заўсёды цікавіла медыцына, асабліва альтэрнатыўная методыка лячэння, — прызнаецца ў размове Аляксей. — З дапамогай масажу, безумоўна, не вылечыш тое ці іншае захворванне, але ён стымулюе арганізм, расслабляе мускулы і здымае стрэс, прымушаючы арганізм хутчэй пераадолець хваробу. Асабіста я атрымліваю задавальненне ад сваёй работы толькі тады, калі бачу эфект ад масажу.
Магчыма таму Аляксей усю сваю душу і ўкладвае ў работу. Таму так упэўнена і спрытна працуюць пальцы масажыста, не ведаючы стомы. Некалькі хвілін перадыху — і ў Аляксея ўжо новы пацыент. І да кожнага малога трэба знайсці свой падыход. Тут неабходна яшчэ і добрым псіхолагам быць, што ў Аляксея таксама няблага атрымліваецца.
У вольную часіну ён захапляецца філасофіяй, псіхалогіяй, ёгай. Аляксей лічыць, што ў жыцці нельга спыняцца на дасягнутым, а заўсёды патрэбна крочыць наперад, нават калі гэтыя крокі даюцца вельмі няпроста — з болем і слязьмі на вачах. Калі, сабраўшы сілы, трэба змагацца да апошняга, і нават тады, калі здаецца, што ўсё скончана, што заўтрашні дзень — гэта бясконцы працяг сёння.
Што такое страшэнны боль і роспач, Аляксей ведае, напэўна, як ніхто іншы. Яго дваццаць шэсць гадоў жыцця лёс падзяліў на дзве паловы. Першая, калі ён бесклапотна жыў і вучыўся ў адным з прэстыжных вну краіны да таго няшчаснага выпадку, што здарыўся ноччу, калі ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. За жыццё юнака некалькі гадзін змагаліся медыкі, а бацькі не адзін месяц прасілі неба злітасцівіцца над іх адзіным сынам. І пасля, калі ён, ачуняўшы ад цяжкага сну, пачынаў жыццё спачатку. Цяжкая чэрапна-мазгавая траўма не абышлася без наступстваў, якія кардынальна змянілі Аляксея. Ён, малады мужчына ў самым росквіце сіл, страціў зрок. У самыя складаныя хвіліны яго заўсёды падтрымлівалі бацькі, сябры і каханая дзяўчына.
Дзіўна, але сказаць, што Аляксей — чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у мяне язык не паварочваецца. Наадварот, ён надзвычай камунікабельны, мае шмат захапленняў. Мужчына не замкнуўся ў сабе, злуючыся на ўсіх за свае няшчасці, а, наадварот, пазнае свет, не марнуючы дарма часу.
— Засвоіў спецыяльную праграму і цяпер свабодна карыстаюся камп’ютарам, шмат чытаю, — расказвае Аляксей Андрэевіч.
Нельга не сказаць некалькі слоў і пра Таццяну, якая не толькі падтрымала маладога чалавека, паверыла ў яго сілы і здольнасці, але і пакахала Аляксея, які таксама ў захапленні ад сваёй другой паловы. У чэрвені мінулага года маладыя людзі ўзялі шлюб. Цяпер яны заўсёды разам. Таццяна суправаджае мужа да работы, а вечарам яны заўсёды гуляюць па вуліцах роднага горада. А яшчэ маладыя людзі — заўзятыя вандроўнікі.
— Падарожжа — наша хобі, — гаворыць Аляксей. — Навагоднія святы правялі ў Празе, — і тут жа дадае: — Ведаеце, я шчаслівы чалавек, нягледзячы ні на што. У жыцці столькі момантаў, на якіх варта засяродзіцца, і зусім не галоўнае, колькі ў цябе грошай ляжыць у кішэні. Галоўнае — мець адчуванне гармоніі з самім сабой і з навакольным светам. Ва ўсім, што з табою адбываецца, трэба бачыць толькі станоўчае.
На развітанне Аляксей сказаў па-сапраўднаму мудрыя словы: “У любым жыццёвым лабірынце ёсць выйсце”. І з ім цяжка не пагадзіцца.
Таццяна ІлЬіна.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Пантеон чтимых антигероев Березинского района
Подробнее Удивительная мы нация, беларусы. Чтим приходней из соседних государств, а своих палачей. Чтим собственных коллаборационистов, подонков и мракобесов, охаивая при этом настоящих национальных героев.


