Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Важнасць справы

Паслугамі чыгуначнага транспарту ў нашым раёне штодзённа карыстаюцца многія прадпрыемствы і арганізацыі, а таксама вялікая колькасць яго жыхароў. Таму важнасць справы, якую выконваюць работнікі чыгуначнай станцыі “Ганцавічы” Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, нельга пераацаніць.

Сёння на станцыі пад кіраўніцтвам начальніка Мікалая Сідорчыка працуюць 16 чалавек. Шэсць з іх — білетныя касіры. Дарэчы, наконт білетаў: іх на станцыі можна заказаць і загадзя. А ў апошні час ганцаўчане сталі актыўна набываць білеты праз інтэрнэт. Па словах кіраўніка чыгуначнай станцыі, часам  у пасажыраў узнікаюць пэўныя пытанні па рабоце касіраў, аднак у асноўным у іх бок гучаць словы падзякі. Пяць дзяжурных па станцыі адказваюць за бяспечны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў, а таксама своечасовую расстаноўку вагонаў пад пагрузку ці выгрузку. Тры прыёмаздатчыкі грузу і багажу паведамляюць кліентам аб прыбыцці грузу, кантралююць правільнасць пагрузкі і выгрузкі тавараў.

На станцыі працуюць і дзве станцыйныя работніцы, якія сочаць за парадкам і чысцінёй.

Акрамя асноўнага штату, на чыгуначнай станцыі “Ганцавічы” працуюць таксама работнікі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, дыстанцыі пуці, электрыкі і іншыя.

Што датычыцца асноўнай дзейнасці станцыі, то гэта, безумоўна, груза- і пасажыраперавозкі. Па словах Мікалая Сідорчыка, у 2008 годзе, калі ён заступіў на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі, тут загружалі 1129 вагонаў у год. А ўжо ў 2012 годзе гэтая лічба ўзрасла да 2079 — аб’ём павялічыўся амаль у два разы!

Калектыў імкнецца, каб колькасць тых,  хто карыстаецца паслугамі чыгункі, станавілася большай. Сваю прадукцыю ў іншыя рэгіёны краіны або замежжа адпраўляюць чыгуначным транспартам у асноўным такія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, як лясгас, Ганцавіцкі лесапункт і ААТ “Ганцавічыдрэў”. Адпраўка ажыццяўляецца пераважна ў краіны Заходняй Еўропы (80 працэнтаў усяго грузу). Сярод арганізацый і прадпрыемстваў, якія атрымліваюць тавар па чыгунцы, у лідарах Ганцавіцкі КПД, ПМК-7, ПМК-14, райспажыўтаварыства, ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. У сярэднім за месяц ад грузаперавозак станцыя атрымлівае прыбытак у памеры 127 мільёнаў рублёў.

За суткі паслугамі чыгункі ў Ганцавічах карыстаюцца ў сярэднім 900 пасажыраў. Штомесяц прыбытак ад іх перавозкі складае прыкладна 50 — 55 мільёнаў рублёў.

Наогул, ганцавіцкія чыгуначнікі стабільна выконваюць планавыя паказчыкі. І гэта дзякуючы таму, што тут працуе зладжаны калектыў аднадумцаў.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) электраманцёр Аляксандр Драздоў і выконваючы абавязкі электрамеханіка перагона Ганцавічы — Рэйтанаў Мікалай Амельяновіч працуюць з тэхнічным абсталяваннем.

Фота аўтара.

Важнасць справы

Важнасць справы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях