У школе № 34 Брэста ў новым навучальным годзе адкрываецца беларускамоўны клас

Аксана Івашова, дырэктар СШ № 34 Брэста
Беларуская мова – не эксперымент!
1 верасня ў адным з чатырох першых класаў 34-й пачатковай школы настаўніца павітаецца са сваімі вучнямі па-беларуску. І выкладанне ўсіх прадметаў чатыры гады будзе весці па-беларуску.
Безумоўна, для горада гэта падзея. Нагадаем, што ў Брэсцкай вобласці з 607 агульнаадукацыйных устаноў 334 вядуць выкладанне прадметаў на беларускай мове. У той жа час у самім абласным цэнтры навучанне на роднай мове арганізавана толькі ў гімназіі № 3 з музычна-харэаграфічным ухілам. Адкрыццё яшчэ аднаго беларускамоўнага класа стала магчымым дзякуючы настойлівасці бацькоў і падтрымцы з боку адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.
Як паведамляла ўжо “Вячорка”, ініцыятыву праявілі адразу дзве сямґі. У адміністрацыю Маскоўскага раёна звярнуліся Уладзімір і Маргарыта Вялічкіны, якія хацелі, каб іх сын-першакласнік вучыўся на беларускай мове. Цікава, што яшчэ ў красавіку бягучага года з адміністрацыі ім прыйшоў станоўчы адказ. “На базе пачатковай агульнаадукацыйнай школы № 34 г. Брэста будзе адкрыты першы беларускамоўны клас з выкладаннем усіх прадметаў на роднай мове”, – гаварылася ў лісце за подпісам намесніка кіраўніка адміністрацыі А. Уласаўца. Пры гэтым у якасці ўмовы колькасць заяў ад бацькоў (адпаведна, і колькасць вучняў) не згадвалася.
Іншая сітуацыя склалася ў Ленінскім раёне Брэста. Сяргей і Ларыса Божык выказалі жаданне, каб іх шасцігадовая дачка вучылася ў школе № 27 – у мікрараёне Рэчыца, дзе яны жывуць. Прапанову аб адкрыцці тут беларускамоўнага класа як у самой школе, так і ў аддзеле адукацыі сустрэлі, мякка кажучы, стрымана. Магчыма, ва ўладных структурах з самага пачатку вырашылі, што не варта “распыляць сродкі” і аднаго класа на горад будзе дастаткова. Сітуацыя магла памяняцца, калі б ініцыятыву дружна падтрымалі іншыя бацькі першакласнікаў. Але гэтага не здарылася. І цяпер Божыкам прапануюць аддаць сваё дзіця ў мастацкую гімназію. Або (як варыянт) вазіць першакласніцу ў мікрараён “Усход” – у 34-ю школу.
Думкі з нагоды
Юрый Прасмыцкі, начальнік аддзела адукацыі Маскоўскага раёна г. Брэста:
– Праблемы беларускамоўнага навучання не існуе. Ёсць свядомае жаданне бацькоў – яно будзе рэалізавана. Пашырэнне беларускай мовы не можа адбывацца дырэктыўнымі метадамі. Родную мову неабходна папулярызаваць усімі даступнымі сродкамі: з прыцягненнем адукацыі, культуры, СМІ, кампґютарных тэхналогій. У Кіеве, напрыклад, я назіраў, як маладыя людзі карыстаюцца электроннымі планшэткамі на ўкраінскай мове. Вы бачылі што-небудзь падобнае ў нас?
Анатоль Піліповіч:
– Чаму мы аддаём свайго сына менавіта ў беларускамоўны клас? Усё проста: ён беларус, а значыць, павінен ведаць беларускую мову.
Аксана Івашова, дырэктар СШ № 34 Брэста:
– З гэтай сітуацыі вельмі недарэчы рабіць трагедыю або пафас. Трэба ўсведамляць, што беларускамоўнае навучанне – не эксперымент, а зусім звычайная зґява.
У гэтай школе першапачаткова набралася пяць заяў ад бацькоў аб навучанні дзяцей на роднай мове. А ў рэшце рэшт засталося тры. Тым не менш, як мы пераканаліся, для траіх першакласнікаў створаны ўсе ўмовы для паспяховага навучання.
Па-першае, выбар школы зрабілі самі бацькі. Тут сапраўды па-дамашняму ўтульна. Магчыма, яшчэ і таму, што калісьці тут месціўся дзіцячы садок № 33, потым – школа-сад і з 2007 года – пачатковая школа. Мэбля захавалася ў добрым стане, што неабходна было – набылі дадаткова. У школе сучасны харчовы блок і такая прыгожая сталовая, што дома вучні хваліліся: “А ў якім рэстаране я быў!” Бацькі нават выказалі пажаданне, каб у сталовай у час абеду гучала спакойная музыка. Магчыма, так і будзе.
У памяшканні, адведзеным пад беларускамоўны клас, ужо размешчаны беларускі алфавіт, падабрана дзіцячая літаратура. Пакуль што тут стаіць 12 парт. “Мы не ведалі, колькі дзетак набярэцца, таму заказалі поўны набор падручнікаў на беларускай мове для класа-камплекта і ўжо атрымалі іх, – гаворыць дырэктар школы Аксана Івашова. – Парты цяпер часткова забяром, вызваліцца больш месца, і дзецям будзе вальней. А калі нехта з бацькоў яшчэ вырашыць прывесці сюды дзіця ў гэтым годзе ці ў наступным – зноў жа не праблема зрабіць перастаноўку”. Кіраўнік школы справядліва лічыць, што ў такіх умовах на 100 % можна будзе рэалізаваць прынцып індывідуальнага навучання. З усімі яго плюсамі і, магчыма, мінусамі. На думку некаторых педагогаў і чыноўнікаў, дзеці, асабліва тыя, хто выхоўваўся ў дзіцячым садку, маюць лепшыя магчымасці самарэалізацыі ў большым калектыве.
Бацькоў, прынамсі, гэта не палохае. Галоўнае, што іх жаданне, каб дзеці вучыліся на роднай мове, збудзецца. Аптымістычна глядзяць яны і на перспектыву. Хаця для пераважнай колькасці бацькоў менавіта адсутнасць пераемнасці ў беларускамоўным навучанні стала прычынай таго, што яны не падалі заявы ў беларускі клас. Так склалася, што большасць бацькоў “пачаткоўцаў” нацэлены на тое, што ў далейшым іх дзеці прадоўжаць адукацыю ў брэсцкай гімназіі № 2. І іх палохае, што вучням давядзецца настройвацца на іншы моўны лад. А потым – экзамены і навучанне ў ВНУ. Тут ёсць над чым падумаць чыноўнікам ад адукацыі. Хаця, магчыма, пакуль сённяшнія першакласнікі скончаць пачатковую, а тым больш сярэднюю школу, шмат што зменіцца на іх карысць.
У гэтым упэўнена і іх настаўніца Лідзія Уладзіміраўна Міранюк. Гэта вопытны педагог, адданы сваёй справе. Яна пяць гадоў працуе ў школе № 34 і толькі што выпусціла чацвёрты клас. А да гэтага працавала завучам у 13-й гарадской школе, дзе адначасова выкладала беларускую мову. “Шкада толькі, – кажа яна, – што ад бацькоў паступіла так мала заяў”.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Бреста
Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»
Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На
Без парадов отметят День Победы в Бресте, Лунинце, Барановичах, Березе и Микашевичах
Хотите узнать больше? Вместо этого к обелискам и памятникам возложат цветы.
В Бресте кроссовер Kia врезался в Ford, а потом в городской автобус: пострадал один человек
Хотите узнать больше? В аварии пострадала водитель Kia.
"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус
Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного
Новый загс на Набережной в Бресте все-таки построят, но выглядеть он будет иначе
Хотите узнать больше? Старый проект не понравился большинству.
В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей
Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил.
Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?
Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести
А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами
Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в
Инфо
Расписание городское Расписание межгород- Пригородные автобусы
- Пригородные поезда
- Электричка Брест-Минск, Минск-Брест
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
- Международные автобусы
- Карта Бреста
- Карта Брестского района
- Карта-схема движения городских автобусов
- Карта-схема движения городского транспорта
Объявления
Столы, стулья в студенческие общежития и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Одноярусные металлические двуспальные кр...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023тракторист вахта
1 800 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022строители вахта
2 500 бел.руб.
11:27, 22.07.2022О Бресте
Улицы Бреста
Подробнее О том, как когда–то нумеровались и какими были улицы древнего Берестья, можно узнать из сохранившегося в архивах «Описания староства Берестейского» за 1566 год. Первая
Интересная Беларусь
Как власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах?
Подробнее С помощью экологичных туалетов GreenPee власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах. В Амстердаме установили уличные туалеты с

