Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ветэран журналістыкі, паэт Лёзненшчыны Віктар Пятроў прэзентаваў трэці зборнік вершаў

Учора, 21 верасня, ветэран журналістыкі, паэт Лёзненшчыны В. П. Пятроў адзначыў 77-ы дзень нараджэння. Напярэдадні гэтай прыемнай падзеі ў жыцці Віктара Пятровіча здарылася яшчэ адна – прэзентацыя трэцяга зборніка вершаў “Старонкі нашага жыцця”. 15 верасня работнікі бібліятэчнай сістемы раёна прымалі віншаванні з прафесійным святам. У гэты дзень яны сабраліся ў раённым ваенна-гістарычным музеі, куды прыйшлі і іншыя жыхары Лёзна. Спачатку для гасцей захавальнік фондаў установы А. Ю. Лампіцкая правяла невялікую экскурсію па залах. Многія памятаюць, што раней тут размяшчаліся абанемент, чытальная зала і іншыя аддзелы раённай бібліятэкі. Адметна, што атмасферу таго часу стараліся перадаць самі бібліятэкары, якія застылі нібы васкавыя фігуры. Напрыканцы мерапрыемства прайшоў “Літаратурны фуршэт, або Чытанне з густам” ад бібліятэчнага клуба “Флора”. – Мы плануем правесці серыю падобных фуршэтаў па матывах усімі любімых кніг, – адзначылі бібліятэчныя работнікі. – Сустрэчы абяцаюць быць адна другой цікавей, ці, інакш кажучы, смачней. Сёння мы адкрылі восеньскую сесію літаратурных фуршэтаў дэгустацыяй салодкіх блюдаў. А менавіта кулінарных прыхільнасцяў класікаў.
Ветэран журналістыкі, паэт Лёзненшчыны Віктар Пятроў прэзентаваў трэці зборнік вершаў

прэзентацыя зборніка вершаў "Старонкі нашага жыцця"

Самым яркім момантам, безумоўна, стала сустрэча аўтара новага зборніка вершаў з чытачамі. У зале сабраліся блізкія людзі, тыя, для каго творчасць Віктара Пятровіча – своеасаблівы арыентыр у жыцці, і проста аматары паэзіі. Творчы вечар падрыхтавала і правяла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Алена Бахмацкая. – Добрыя вершы – заўсёды таямніца, – так звярнулася да сабраўшыхся Алена Аляксееўна. – Вядома, нічога не здарылася, калі б не было вершаў. Свет не паваліўся бы, але быў бы бядней, маркотней у духоўным плане. У нашым Лёзне ёсць людзі, для якіх творчасць – важная частка іх жыцця. Такіх няшмат. І сёння мы прысвячаем гэтае мерапрыемства аднаму з іх. Прагучалі некаторыя звесткі з біяграфіі самабытнага паэта. Віктар Пятровіч заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Хаця і нарадзіўся ў вёсцы Селязні былога Езярышчанскага сельсавета (зараз гэта тэрыторыя Гарадокскага раёна), Лёзненшчына даўно для яго стала роднай. Тут – сям’я, былыя калегі, з якімі звязвае сумесная творчая праца, поўная падзей, радасных момантаў і перажыванняў. Гэта адчуваецца ў радках, напісаных паэтам. Іх гучала нямала – пра любоў да зямлі, прыроды, да людзей, мовы… Як адзначыў сам Віктар Пятровіч, ён не любіць успамінаць пра вайну, якая забрала жыцці многіх яго родных. Гэты боль, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў жыве ў сэрцы, не кладзецца на паэтычныя радкі. Але ўсё ж такі ёсць адзін верш. Ён  прысвечаны загінуўшым савецкім воінам і ўвайшоў у апошні зборнік: “На прасторах Беларусі мілай Скрозь і ўсюды брацкія магілы. Тут, пад Лёзнам, Віцебскам і Мінскам Не злічыць паўстаўшых абеліскаў”. (“Подзвіг не забыты”). На жаль, амаль не засталося фотаздымкаў з дзіцячага і юнацкага перыяду паэта. Толькі ўспаміны. У тым ліку і аб самай любімай жанчыне – маці: “Ні прывыкнуць, ні пазбыцца болю, А яшчэ паверыць не хачу, Што ў жыцці сваім ужо ніколі Родны голас не змагу пачуць”. (“Песня маці”). Вось такім самым дарагім В. П. Пятроў падзяліўся з намі і з тымі чытачамі, якім яшчэ давядзецца ўзяць у рукі “Старонкі нашага жыцця”. Рыфмаваць Віктар Пятровіч пачаў адразу, як навучыўся чытаць і пісаць. Асабліва ўражвалі будучага паэта вершы сябра Мікалая Воранава. Потым з’явіліся першыя публіцыі ў часопісе “Бярозка”, у “Чырвонай змене” і “Піянер Беларусі”. Ліліся вершаваныя радкі нават у час вайсковай службы. Акрамя літаратуры захапляўся хлопец і музыкай, таму паступіў у музычнае вучылішча. І хто ведае, як склаўся бы далейшы лёс, каб не сустрэча з рэдактарам Езярышчанскай газеты, які прапанаваў Віктару Пятровічу месца літсупрацоўніка пасля таго, як прачытаў  вершы маладога аўтара. Быў журналістам і рэдакцыі Талачынскай газеты. Але, напэўна, самым яркім перыядам у жыцці і творчасці стала праца ў раённай газеце “Сцяг перамогі”. Тут узначальваў літаб’яднанне “Світанак”, створанае па яго ініцыятыве пры “раёнке” ў 1972 годзе. Неаднаразова сустракаўся з членамі літаб’яднання “Современник” з г. Рудня, сувязь з якімі падтрымлівае па сённяшні дзень. Пра свой калектыў заўсёды гаворыць толькі з любоўю і цеплынёй, як, у прынцыпе, былыя супрацоўнікі раённай газеты адгукаюцца пра Віктара Пятровіча. На мультымедыйнай устаноўцы з’явіўся відэазапіс з прывітальным словам ад добрага таварыша, журналіста, былога галоўнага рэдактара Сенненскай “раёнкі” Міхаіла Бялова. Было відаць, як мужчына хваляваўся, гаворачы на камеру. Але словы, сказаныя ім, кранулі ўсіх сабраўшыхся. Прагучалі ўспаміны аб былой сумеснай працы, аб характары Віктара Пятровіча – з аднаго боку, добрага і шчырага чалавека, з другога – патрабавальнага і строгага калегі. Павіншавалі паэта і тыя людзі, якія лічаць яго настаўнікам у свеце паэзіі – жыхары г.п. Лёзна Руслан Кузняцоў і Генадзь Агнішчанка. Верш Віктару Пятрову прысвяціла кіраўнік школьнага музея СШ № 1 г.п. Лёзна Н. К. Ціхамірава. Удзячнасць за ўклад у развіццё паэтычнага руху на Лёзненшчыне ўручыла загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. А. Шульган. Гумарыстычны верш прадэкламавала загадчыца аддзела камплектавання і апрацоўкі ЦБС Р. К. Красікава. Некаторыя вершы Віктара Пятрова пакладзены на музыку. На мерапрыемстве гучалі музычныя нумары ад Ніны Раманьковай і Юрыя Савіцкага. Музыку да песні “Ой ты, рэчанька Чарніца” напісала Ірына Глушакова, а да “У лесе, у бары” – Юрый Савіцкі. Для кожнага паэта прыемна ўсведамляць, што яго творы кранаюць душу чытачоў. Аднойны, знаходзячыся на лячэнні ў шпіталі, Віктар Пятровіч прачытаў рыфмаваныя строкі аб пажылой маці, якую перасталі наведваць родныя дзеці. Адна з прысутных жанчын праслязілася і са словамі: “Вы апісалі ўсё маё жыццё” папрасіла дазволу забраць паперу з творам. Так здарылася, што праз год яны зноў сустрэліся ў тым жа шпіталі. Гэта была ўжо другая жанчына – вочы свецяцца, усмешка на вуснах, добры настрой. Як аказалася, яна адаслала гэты верш сваім дзецям. Тыя праз кароткі час прыехалі да яе, што трэба – падрамантавалі, што неабходна – купілі, і па сённяшні дзень пастаянна прыязджаюць у госці да роднага чалавека. Вось і лейтматывам творчага вечара стала думка пра тое, што самае дарагое для кожнага з нас – блізкія людзі, якіх трэба берагчы, паважаць і не абмінаць увагай. Юлія ПАХОЛКІНА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиозно

Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок

Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.

Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта

Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как

Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах

Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации

В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды

Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие

На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели

Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.

В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево

Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.

Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов

Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А