Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта
25 жніўня ў Верхнядзвінску адбыўся абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу “Уладар сяла-2015”. Гасцей і ўдзельнікаў прывіталі першы намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Т. У. Туманава. З прывітальным словам таксама выступіў другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Д. В. Туронак.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт, Віцебскі абласны камітэт ГА “Беларускі рэспублікаскі саюз моладзі” і Віцебскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага компексу.
Нагадаем, што ў мінулым годзе Лёзненшчыну прадстаўляла сям’я Садоўскіх з аг. Дабрамыслі, а ў 2013 годзе нашы землякі, сям’я Кулаковых з Адаменак, перамагла на рэспубліканскім этапе конкурсу. Сёлета за Лёзненшчыну выступала сям’я Кушняровых з вёскі Перамонт: Яўгенія, Уладзімір і іх дзеткі – 10-гадовы Яраслаў, 8-гадовы Ян і 3-гадовая Ева. Жанчына працуе ў СПУ “Перамонт” кладаўшчыком, яе муж – слесарам на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы “Ганна”. Разам з імі падтрымаць родных прыехала маці Яўгеніі – Ірына Яўгенаўна. А падрыхтавацца да конкурсу камандзе дапамагалі работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК «БРСМ» і Цэнтра культуры. Удзельнікі мерапрыемства ў рамках тэмы “Вёска: традыцыі і сучаснасць” павінны былі прадставіць сваю сям’ю творчым нумарам з выкарыстаннем відэасуправаджэння, а таксама прадэманстраваць журы выставу дасягненняў сямейнай гаспадаркі. Акрамя гэтага, сем’і спаборнічалі ў конкурсах па прыгатаванні дранікаў, распілоўцы бервяна і колцы дроў, спартыўнай і вясковай эстафетах, а ў завяршэнні павінны былі паказаць сваё майстэрства ў распраганні і запраганні каня. Сям’я Кушняровых узяла вышэйшую ўзнагароду ў конкурсе “Лепшы сельскі падворак” за відэаролік пра сябе і сваю гаспадарку і атрымала ў падарунак бутэрбродніцу і блэндэр. Пераможцы ж размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца – сям’я Сяргун з Браслаўскага раёна, 2 месца – сям’я Салавых з Верхнядзвінскага, і першае ўзяла сям’я Рамановіч з Шаркаўшчынскага раёна. У падарунак ад арганізатараў пераможцы атрымалі новага члена сваёй гаспадаркі – жывое ягня. Яўгенія і Уладзімір падзяліліся ўражаннямі. Яны адзначылі, што конкурс ім спадабаўся. Калі б запрасілі прыняць удзел яшчэ раз – доўга б не думалі. Бо цяпер, калі пабачыў, як кажуць, усю кухню знутры, рыхтавацца да конкурсу было б значна лягчэй – ведаеш, чаго можна чакаць. – Што тычыцца саміх спаборніцтваў, – кажа Яўгенія, – то не магу сказаць, што яны былі лёгкімі ці цяжкімі, але цікавымі – гэта безумоўна. Самым складаным, бадай, было распілаваць бервяно: яно ўсё ніяк не хацела нам паддавацца. Яшчэ хачу падкрэсліць, што вельмі да месца прыйшліся падарункі, бо хутка прыйдзе час збіраць дзетак у школу, гатаваць ім сняданак, і атрыманыя прызы будуць мне добрымі памочнікамі ў гэтай справе. Ксенія ДЗЕРАВЯГА.Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиозно
Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок
Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.
Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта
Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как
В Лиозно горел цех предприятия «Молоко». Эвакуировали работников
Хотите узнать больше? На работу предприятия ЧП не повлияло.
Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах
Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации
В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды
Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие
На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели
Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.
В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево
Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.
Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов
Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Теплицы «Садовод элит». Рассрочка
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Каркасное строительство: Дома, бани под ...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Сниму квартиру или дом в г.п.Лиозно на д...
0 бел.руб.
21:06, 15.08.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
12:00, 20.05.2021О Лиозно
Лиозненщина – Беларусь в миниатюре
Подробнее По особенностям природы наш район – Беларусь в миниатюре. Как и вся страна, Лиозненщина – часть огромной, древней по возрасту и холмистой по рельефу, Восточно-Европейской (Русской)
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


